Навіны на тэму: суды

Праваабаронца падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на забарону пікета

23.02.2015 Праваабаронца падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на забарону пікета

Сяргей Гоўша адзначыў, што ён катэгарычна не згодны як з пастановаю суда першай інстанцыі, так і рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама, які, па яго перакананні, незаконна забараніў пікет да 66-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

23.02.2015 Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

У Магілёве грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча праз суд дабіцца выбачэнняў ад будаўнічай арганізацыі. Адпаведны пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Аляксей Паўлоўскі накіраваў у суд Ленінскага раёна Магілёва.

Рыгор Кастусёў працягвае абскарджанне пакарання за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года

23.02.2015 Рыгор Кастусёў працягвае абскарджанне пакарання за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года

Рыгор Кастусёў просіць адмяніць пастанову ад 23 снежня 2014 года суддзі суда Шклоўскага раённа Баранцавай і спыніць у адносінах да яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння.

Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў касацыйнай інстанцыі

21.02.2015 Салігорск: забарона пікета да Дня правоў чалавека абскарджваецца ў касацыйнай інстанцыі

Праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў Мінскі абласны суд на рашэнне суда Салігорскага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на забарону пікета да Дня правоў чалавека Салігорскім райвыканкамам.

Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

20.02.2015 Паўторны разгляд справы Ніны Багінскай: штраф 20 базавых велічынь

Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 лютага паўторна разгледзеў адміністратыўную справу Ніны Багінскай, якую абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнкі.

Cуд перанёс разгляд скаргі ПЦ "Мемарыял" на прызнанне замежным агентам

19.02.2015 Cуд перанёс разгляд скаргі ПЦ "Мемарыял" на прызнанне замежным агентам

19 лютага Цвярскі раённы суд Масквы адклаў разгляд скаргі Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" на ўключэнне ў рэестр замежных агентаў на 11 сакавіка ў сувязі з хадайніцтвам Мінюста аб выкліку ў суд прадстаўнікоў пракуратуры.

Барысаў: Недзяржаўную газету “Борисовские новости” цягнуць у суд

18.02.2015 Барысаў: Недзяржаўную газету “Борисовские новости” цягнуць у суд

Падставай для звароту ў суд стаў артыкул “Кто виноват в смерти пациента 2-ой поликлиники?”, надрукаваны 24 снежня 2014 г. На думку пазоўніцы, ён утрымлівае не адпаведныя рэчаіснасці і ганебныя для яе дзелавой рэпутацыі звесткі.

Менскі абласны суд не адмяніў штраф за Курапаты

18.02.2015 Менскі абласны суд не адмяніў штраф за Курапаты

Суддзя Гурыновіч палічыла абгрунтаваным рашэнне Менскага раённага суду аб спагнанні штрафу ў памеры 3 мільёнаў 750 тысяч рублёў з намесніка старшыні партыі КХП БНФ Юрася Беленькага за правядзенне мітынгу на Дзяды ў Курапатах.

Суд адхіліў касацыйную скаргу БелаПАН, “Узгорка” і журналіста Уладзіміра Лапцэвіча

17.02.2015 Суд адхіліў касацыйную скаргу БелаПАН, “Узгорка” і журналіста Уладзіміра Лапцэвіча

Судовая калегія не прыняла да ўвагі сведчанні журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча і рэдактара газеты “Узгорак” Галіны Буднай аб тым, што ў іх публікацыях былі дакладна прадстаўлены пазіцыі абодвух бакоў канфлікта ў Горацкай раённай арганізацыі БелТІ, якія яны выказвалі падчас адкрытага судовага пасяджэння.

Бабруйск: Суддзю, якая прысудзіла тры гады "хіміі" сыну блогера Алега Жалнова, падвысілі

16.02.2015 Бабруйск: Суддзю, якая прысудзіла тры гады "хіміі" сыну блогера Алега Жалнова, падвысілі

У судзейскім корпусе адбыліся змены, якія закранулі і бабруйскую суддзю Юлію Беразюк. У ліпені мінулага году яна разглядала справу Аляксея Жалнова, сына блогера Алега Жалнова, і асудзіла маладога чалавека на тры гады папраўчай калоніі адкрытага тыпу і вялікі штраф.

Павел Сапелка: Мяне заўсёды насцярожвалі яркія дасягненні судовай статыстыкі

13.02.2015 Павел Сапелка: Мяне заўсёды насцярожвалі яркія дасягненні судовай статыстыкі

Сцвярджэнне аб тым, што суды працавалі амаль бездакорна - гэта свайго роду індульгенцыя суддзям, адабрэнне бачнай эфектыўнасці іх дзейнасці”.

Зварот распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» зарэгістраваны ў КПЧ ААН

12.02.2015 Зварот распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» зарэгістраваны ў КПЧ ААН

У 2012 годзе супрацоўнікамі РАУС Першамайскага раёна быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з боку Міхаіла Жураўлёва - за незаконны, на думку міліцыі, распаўсюд газеты «Витебский курьер».

38 мільёнаў 250 тысяч – агульная сума штрафаў для ўдзельнікаў Дня памяці ў Свіслачы

11.02.2015 38 мільёнаў 250 тысяч – агульная сума штрафаў для ўдзельнікаў Дня памяці ў Свіслачы

Найбольшы даход дзяржаве сваімі пастановамі прынесла суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова – агулам яна аштрафавала пецярых прысутных на Дні памяці на 115 базавых велічынь – 17 мільёнаў 250 тысяч.

Ніна Багінская абскардзіла пастанову аб накладанні штрафу

10.02.2015 Ніна Багінская абскардзіла пастанову аб накладанні штрафу

Пры разглядзе скаргі Ніны Багінскай ў Менгарсудзе 3 лютага вынесеная пастанова аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб адмене ранейшай судовай пастановы.

Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву

10.02.2015 Вярхоўны суд пакінуў штраф Логвінаву

Як паведамляе tut.by, калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні "Логвінаў" штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства