Навіны на тэму: суды

Да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Брэсцкія пракуроры запрасілі пакаранне для другой "дзясяткі" па "справе карагодаў"

01.03.2021 Да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Брэсцкія пракуроры запрасілі пакаранне для другой "дзясяткі" па "справе карагодаў"

У судзе Ленінскага раёна Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын.

Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі

01.03.2021 Жыхара Віцебска, хворага на анкалогію, асудзілі на тры з паловай гады калоніі за гвалт супраць міліцыі

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".

На судзе над Арановічам дапытваюць АМАПаўцаў, якія затрымлівалі на пікеце ў Гродне 29 траўня

01.03.2021 На судзе над Арановічам дапытваюць АМАПаўцаў, якія затрымлівалі на пікеце ў Гродне 29 траўня

У судзе Ленінскага раёна Гродна 1 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК супраць палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча.

Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту

01.03.2021 Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту

Першага сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў, абвінавачаных паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Адзін з іх - Аляксандар Якубоўскі знік цягам працэсу і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатыры - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, піша "Гарадзенская Вясна".

У лютым па палітычных крымінальных справах асуджана не менш за 102 чалавекі (інфаграфіка)

01.03.2021 У лютым па палітычных крымінальных справах асуджана не менш за 102 чалавекі (інфаграфіка)

Праваабаронцы "Вясны" падвялі прамежкавыя вынікі маніторынгу крымінальных спраў, па якіх у лютым былі вынесеныя прысуды. Якія тэндэнцыі адзначаюць аналітыкі і да якіх высноў прыйшлі - ў нашым матэрыяле.

"Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу

27.02.2021 "Назвала супрацоўніка міліцыі склізкім тыпам". Жыхарцы Бярозы далі два гады "хатняй хіміі" за абразу

Абвінавачваемая - 45-гадовая жыхарка Бярозы, якая ноччу 17 лістапада 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размясціла ў Telegram-канале паведамленне, якое змяшчала абразу ў адрас супрацоўніка міліцыі з райцэнтра.

Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова

26.02.2021 Двух мінчукоў асудзілі на тры гады "хіміі" за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана крымінальная справа супраць Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Таццянка. Мужчыны абвінавачваюцца паводле ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за тое, што ўначы з 20 на 21 лістапада на адной з вуліц у раёне Інстытута культуры зрабілі інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фотаздымкамі Наталлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Абодва абвінавачаных да суду знаходзіліся пад вартай. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за судовым працэсам.

Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх - у калонію агульнага рэжыму

26.02.2021 Прысуд па справе мінскіх байкераў: усіх траіх - у калонію агульнага рэжыму

У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе  сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля.

Два гады "хіміі": у Мінску асудзілі назіральніка Аляксандра Аграйцовіча

26.02.2021 Два гады "хіміі": у Мінску асудзілі назіральніка Аляксандра Аграйцовіча

Назіральніка прызналі вінаватым па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса.

У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў

26.02.2021 У Гродне пачаўся суд над палітвязням Аляксандрам Арановічам. У справе няма ніводных яго паказанняў

Кіроўцу аўтадому "Страна для жизни" абвінавачваюць ў арганізацыя дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня і Магілёве. 

Суды за ўдзел у мірных акцыях і за б-ч-б сімволіку: вынікі за 26 лютага

26.02.2021 Суды за ўдзел у мірных акцыях і за б-ч-б сімволіку: вынікі за 26 лютага

У пятніцу, 26 лютага, суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі ў сталіцы 25 лютага, а таксама грамадзян, у якіх была знойдзена нацыянальная сімволіка.

Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі

26.02.2021 Палітвязня Яўгена Дзмітрыева асудзілі на два гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага вынесены прысуд 26-гадовым палітвязню Яўгену Дзмітрыеву

Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі

25.02.2021 Справа байкераў: Пракурор для ўсіх траіх запрасіў пазбаўленне волі

У судзе Савецкага раёна Мінска 25 лютага працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто

25.02.2021 Жлобін: Тры гады калоніі за камень у бок міліцэйскага аўто

У Жлобіне вынесены яшчэ адзін прысуд па падзеях 9-10 жніўня. Усяго па справе групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ужо асуджаны 6 чалавек, зараз ідзе судовае разбіральніцтва яшчэ над двума жлобінцамі.

Восем месяцаў калоніі прызначылі Наталлі Раентавай, якая пры разгоне Маршу ўкусіла сілавіка ў тралейбусе. Пракурор прасіў два гады

25.02.2021 Восем месяцаў калоніі прызначылі Наталлі Раентавай, якая пры разгоне Маршу ўкусіла сілавіка ў тралейбусе. Пракурор прасіў два гады

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства