Навіны на тэму: суды

Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за каментар, які пракурор не змагла агучыць

31.03.2021 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за каментар, які пракурор не змагла агучыць

У судзе Фрунзенскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Рамана Дворкіна. Мужчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Мінск: пачалі разглядаць справу палітвязня, абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"

31.03.2021 Мінск: пачалі разглядаць справу палітвязня, абвінавачанага ва ўдзеле ў "масавых беспарадках"

30 сакавіка Заводзскі суд Менска пачаў разглядаць справу ў дачыненні да 26-гадовага Ігара Рудчыка

6 і 7 гадоў узмоцненага рэжыму. Вынесены прысуд па справе за намер пракалоць колы

31.03.2021 6 і 7 гадоў узмоцненага рэжыму. Вынесены прысуд па справе за намер пракалоць колы

31 сакавіка ў судзе Заводскага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыла наступныя прысуды: Кірылу Казею - 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юрыю Сяргею - 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напярэдадні пракурор запрасіла менавіта такое пакаранне. Таксама абвінавачаныя мусяць сплаціць па 150 базавых велічынь штрафу.

За слова "скот" пад фота ўчастковага жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

31.03.2021 За слова "скот" пад фота ўчастковага жанчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі"

У судзе Пружанскага раёна 30 сакавіка разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Людмілы Карасоўскай, якую абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка міліцыі Дзмітрыя Казарэнкі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Царонка па арт. 364 і 339 КК

30.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Царонка па арт. 364 і 339 КК

Заключэнне групы аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Андрэя Царонка, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 арт. 339 і арт. 364 КК, у межах кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з выбарчай кампаніі па выбырам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 г. і пратэстамі супраць фальсіфікацыяў вынікаў галасавання.

За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

30.03.2021 За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

30.03.2021 Палітвязню Сядову прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка  вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу).

Хроніка адміністрацыйных працэсаў 30 сакавіка

30.03.2021 Хроніка адміністрацыйных працэсаў 30 сакавіка

У Мінску і рэгіёнах працягваюцца суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі. 

У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

30.03.2021 У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка завяршыўся працэс па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкс супраць чатырох чалавек, які доўжыўся амаль тры месяцы. Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Міхаіл Ефімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў) былі прызнаныя вінаваты у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня. Суддзя Генадзь Мазайла вынес такі прысуд, як і запытваў дзяржабвінаваўца на папярэднім пасяджэнні:

Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"

29.03.2021 Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"

У судзе Ваўкавыскага раёна 29 сакавіка нарэшце вынесены прысуд  па крымінальнай справе Аляксандра Патаповіча, якога вінавацілі па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Маладзечна: пракурор запрасіў "хатнюю хімію" для ўсіх абвінавачаных у перакрыцці дарогі

29.03.2021 Маладзечна: пракурор запрасіў "хатнюю хімію" для ўсіх абвінавачаных у перакрыцці дарогі

Суд Маладзечанскага раёна працягвае разглядаць справу паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Берасце: Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта

29.03.2021 Берасце: Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы за развешванне пудзіла у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Панядзелак пачынаецца з адміністрацыйных судоў. Вынікі пасяджэнняў за 29 сакавіка

29.03.2021 Панядзелак пачынаецца з адміністрацыйных судоў. Вынікі пасяджэнняў за 29 сакавіка

Раніцай 29 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах распачынаюцца суды па адміністрацыйных справах над затрыманымі ў пятніцу і выходныя дні. 

Бяроза: За “Пагоню” на балконе затрымалі і далі штраф

29.03.2021 Бяроза: За “Пагоню” на балконе затрымалі і далі штраф

24 сакавіка напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС затрымалі Клімашэвіча за вывешаны на балконе дому намаляваны герб “Пагоня” і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, зняты герб пры гэтым забралі.

Мінчука асудзілі да 2 гадоў “хіміі” за 5 хвілін знаходжання на праезднай частцы

26.03.2021 Мінчука асудзілі да 2 гадоў “хіміі” за 5 хвілін знаходжання на праезднай частцы

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 25 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 24-гадовага Вячаслава Яльніцкага, якога вінаваць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, па падзеях 22 лістапада (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства