Навіны на тэму: суды
07.04.2021 Да месяца арышту асудзілі берасцейца, які на будынку працытаваў малітву: "Но избави нас от лукавого"
Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома "Но избави нас от лукавого".
06.04.2021 Маладзечна: пачаўся разгляд чарговай у краіне "рэйкавай" справы
У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд справы па артыкуле 309 Крымінальнага кодэксу
06.04.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Віталём Шчэрбічам
У судзе Заводскага раёна пачаўся працэс па справе Віталя Шчэрбіча, паведамляе TUT.BY. Дома ў мінчука знайшлі дымавыя шашкі, петарды, страйкбольную зброю. Шчэрбіч кажа, што набыў усё гэта больш пяці гадоў таму, выкарыстаў пры гульні ў страйкбол, аднак следства трактуе гэта як падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
06.04.2021 Два з паловай гады "хіміі" і тысяча рублеў кампенсацыі: берасцейца асудзілі за "негатыўную ацэнку" супрацоўніка РАУС
Берасцейца двойчы прыцягнулі да адказнасці за расклейку ўлётак: спачатку ў рамках адміністрацыйнага працэсу, цяпер – паводле крымінальнага артыкула
06.04.2021 Судзяць актыўную валанцёрку і маці траіх дзяцей Ганну Сунгураву
У судзе Першамайскага раёна Мінска 6 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ганны Сунгуравай. Яе абвінавачваюць арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
06.04.2021 Мінаблсуд пакінуў у сіле прысуд палітвязня Уладзіміра Няронскага. Яго этапуюць у калонію на тры гады
Мінскі абласны суд 6 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага.
05.04.2021 Перавёз покрыўкі — трапіў пад крымінальны артыкул. Судзяць палітвязня Аляксандра Геджадзэ
У судзе Фрунзенскага раёна разглядаецца крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага зняволенага, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) – а менавіта ў тым, што на машыне перавёз покрыўкі, з якіх потым былі збудаваныя барыкады на раённай акцыі пратэсту ў жылым комплексе «Каскад» увечары 12 кастрычніка.
05.04.2021 За сцяжкі і стужачкі: якія пакаранні выносяць адміністрацыйныя суды пятага красавіка
Пятага красавіка ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў над затрыманымі на акцыях грамадзянах, а таксама за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на балконах.
05.04.2021 БЧБ-зачыстка. Самыя недарэчныя затрыманні і прысуды падчас «Дня волі» ў Мінску
«Вясна назірае» склала спіс самых недарэчных затрыманняў сілавікамі і пакаранняў ад мінскіх суддзяў, сабраных нашымі валанцёрамі і валанцёркамі падчас назірання за судовымі працэсамі над затрыманымі падчас «Дня волі» 25 і 27 сакавіка.
05.04.2021 Па "пінскай справе" міліцыянты заявілі маральную шкоду на 380 тысяч рублёў. У адказ на гэта пінчукі просяць правесці іх атэстацыю на адпаведнасць займаемым пасадам
Жыхары Пінска і Пінскага раёна стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Брэсцкага аблвыканкама правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых супрацоўнікаў пінскіх ГАУС і РАУС, якія былі задзейнічаныя ў працы на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў у Пінску, і ўстанавіць ступень адпаведнасці названых супрацоўнікаў займаемым пасадам.
05.04.2021 Магілёў: вынесены прысуд Івану Ківу за абразу супрацоўнікаў міліцыі
Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тыс. рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
05.04.2021 Прысуд Паўлаўцу - тры гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты
У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
05.04.2021 Яраслава Збароўскага асудзілі на 3 гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
Раніцай 5 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска быў агалошаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 50-гадовага Яраслава Збароўскага, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).
05.04.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксея Павядайлы па ч. 1 арт. 295-3 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Павядайлы, асуджанага на два гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-3 КК ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў").
03.04.2021 Адміністрацыйны пераслед у Беларусі ў лічбах за сакавік 2021 года (інфаграфіка)
Праваабаронцы “Вясны” разам з валанцёрамі працягвалі адсочваць адвольныя затрыманні мірных пратэстоўцаў і судовыя працэсамі па адміністрацыйных справах над імі ў сакавіку 2021 года.