Навіны на тэму: суды

Баранавічы: вынесены прысуд па чарговай "чыгуначнай" справе

27.04.2021 Баранавічы: вынесены прысуд па чарговай "чыгуначнай" справе

У судзе Баранавіцкага раёна вынеслі прысуд 29-гадоваму Сяргею Богдану, 33-гадоваму Уладзіміру Ланкевічу, 31-гадоваму Віктару Іванцову.

Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў — калегія аднавіла судовае следства па справе

27.04.2021 Сёння не вынеслі прысуд мінчуку за наезд на BMW 11 жніўня на вайскоўцаў — калегія аднавіла судовае следства па справе

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Цыкалы, калі выйшла з дарадчага пакоя, вынесла пастанову аб аднаўленні судовага следства з дадатковым допытам пацярпелых. Суд па справе Ціхана Осіпава працягваецца.

Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 26 красавіка

26.04.2021 Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 26 красавіка

У Мінску і рэгіёнах 26 красавіка праходзяць суды па адміністрацыйных справах над актывістамі, якія былі затрыманыя ў пятніцу і выходныя дні.

"Я гэтага не рабіў". Аднаму — калонія, тром — "хімія". Як судзілі за тры "Табакеркі" і слёзы міліцыянта?

26.04.2021 "Я гэтага не рабіў". Аднаму — калонія, тром — "хімія". Як судзілі за тры "Табакеркі" і слёзы міліцыянта?

"Вясна" сачыла за ўсім працэсам над Даніілам і Арцёмам Нікіціным, Іллёй Амельчэня і Аляксандрам Шаўчэнкам, і цяпер успамінае, як ён праходзіў: "ціхары" ў судзе, чыстасардэчнае прызнанне пад ціскам сілавікоў, недаказаная віна і спецыяліст па "Табакерках"

За падпал "Табакеркі" ў Жодзіна - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

26.04.2021 За падпал "Табакеркі" ў Жодзіна - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд горада Жодзіна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Лаўкайціса. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў

26.04.2021 Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Паставы: два гады калоніі — за абразу прадстаўніка ўлады і патроны ў швейнай машынцы

26.04.2021 Паставы: два гады калоніі — за абразу прадстаўніка ўлады і патроны ў швейнай машынцы

Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў

На два гады "хатняй хіміі" асудзілі мінчанку за акцыю ў падтрымку палітвязняў на пераходзе

26.04.2021 На два гады "хатняй хіміі" асудзілі мінчанку за акцыю ў падтрымку палітвязняў на пераходзе

Суд Цэнтральнага раёна 26 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 33-гадовай мінчанкі Юліі Якубовіч.

"Выхаванне дзіцяці – гэта, у першую чаргу, выхаванне сябе". Для маладой маці пракурор запрасіў 2 гады "хатняй хіміі" за акцыю на пераходзе

24.04.2021 "Выхаванне дзіцяці – гэта, у першую чаргу, выхаванне сябе". Для маладой маці пракурор запрасіў 2 гады "хатняй хіміі" за акцыю на пераходзе

Дзяржабвінаваўца Цімафей Нічыпарук запрасіў для яе пакаранне ў 2 гады "хатняй хіміі", адвакат жа лічыць, што ў дзеяннях дзяўчыны няма складу злачынства, яна толькі парушыла правілы дарожнага руху.

Спроба нумар два: прызначаная дата разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Скрундзіка

24.04.2021 Спроба нумар два: прызначаная дата разгляду скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Скрундзіка

Прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

Алег Корбан: Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду!

23.04.2021 Алег Корбан: Цуд адбыўся, сёння мяне выпусцілі на свабоду!

Суд  Маскоўскага раёна Мінска 23 красавіка вынес прысуд па  крымінальнай справе лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана.

Жыхар Ельска абразіў начальніка Дзяржынскага РАУС. І ён не першы...

23.04.2021 Жыхар Ельска абразіў начальніка Дзяржынскага РАУС. І ён не першы...

Судом Ельскага раёна 21 красавіка разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Бычкоўскага. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса.

За паклёп на супрацоўніка міліцыі аршанцу прысудзілі два гады "хіміі"

23.04.2021 За паклёп на супрацоўніка міліцыі аршанцу прысудзілі два гады "хіміі"

У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы 23 красавіка вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Шаўлінскаму.

Вынесены прысуд Вользе Насыр, якая абразіла прэзідэнта

23.04.2021 Вынесены прысуд Вользе Насыр, якая абразіла прэзідэнта

У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 красавіка вынесны прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на 30-гадовую Вольгу Насыр. Яе абвінавачваюць у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У судзе па падпале "Табакеркі" ў Бабруйску перапынак праз каранавірус: адзін з абвінавачаных кантакт першага ўзроўню

22.04.2021 У судзе па падпале "Табакеркі" ў Бабруйску перапынак праз каранавірус: адзін з абвінавачаных кантакт першага ўзроўню

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 22 красавіка павінна было працягнуцца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства