Навіны на тэму: суды

Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка

04.05.2021 Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка

У судзе Маскоўскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Віктара Бабарыка, палітвязняў Дзмітрыя Канапелькі, Ігара Ярмолава, Мікалая Сасева і Уладзіслава Карэцкага.

У Мінску судзяць мужчыну, які ўдарыў па камеры назірання каля ІЧУ на Акрэсціна

04.05.2021 У Мінску судзяць мужчыну, які ўдарыў па камеры назірання каля ІЧУ на Акрэсціна

У судзе Першамайскага раёна Мінска чацвёртага траўня разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да Яўгена Рапіна, які абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла памочнік пракурора Зубко. Да суда абвінавачаны Рапін знаходзіўся пад асабістым паручыцельствам, на пасяджэнне з'явіўся па позве.

У Гомелі аднавілася справа за закладку муляжоў выбухоўкі

04.05.2021 У Гомелі аднавілася справа за закладку муляжоў выбухоўкі

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы пра “выбухоўку”. На лаве падсудных  – 31-гадовы Яўген Зялкоўскі.  Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч.3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год.

У Гомелі вынеслі прысуд давераным асобам Ціханоўскай, якія нібыта рыхтавалі пратэсты з "захопам выканкама"

04.05.2021 У Гомелі вынеслі прысуд давераным асобам Ціханоўскай, якія нібыта рыхтавалі пратэсты з "захопам выканкама"

Юрыя Уласава асудзілі на 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Канеўскую - на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Дзмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна - на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такія тэрміны падчас судовых спрэчак запытваў пракурор.

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка

04.05.2021 Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка

На сёння, 4 траўня, была прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.

Мінчука асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу Балабы. Суд таксама вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву абвінавачанага

04.05.2021 Мінчука асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу Балабы. Суд таксама вынес прыватнае вызначэнне кіраўніцтву абвінавачанага

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 4 траўня асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" тэхніка Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Андрэя Цемяноўскага па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу ў телеграм-канале "Карнікі Беларусі" камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.

Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі

04.05.2021 Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі

На лаве падсудных — пяць чалавек

Вынікі адміністрацыйных судоў за 3 і 4 траўня

04.05.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за 3 і 4 траўня

3 і 4 траўня адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў, якіх затрымлівалі ў выходныя і раней, за сцягі і налепкі на вокнах, вывешванне адзення па бела-чырвона-белай схеме на балконе ды па іншых падставах. 

У Чавусах працягваюць судзіць палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава

04.05.2021 У Чавусах працягваюць судзіць палітзняволенага экс-намесніка кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава

У Чавускім раённым судзе 3 мая аднавіліся слуханні па справе палітзняволенага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава.

«Укусіла міліцыянта за палец». У Віцебску пачаўся чарговы працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС

04.05.2021 «Укусіла міліцыянта за палец». У Віцебску пачаўся чарговы працэс за гвалт да супрацоўнікаў МУС

3 траўня суд Віцебскага раёну пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.

Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў

03.05.2021 Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў

У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін.

Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе

03.05.2021 Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе

Справу разгледзела суддзя Дубовік.

У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава

03.05.2021 У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава

Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

Маскі, сардэчкі, лампадкі каля храму: што яшчэ трапіла ў спіс "забаронкі" для беларусаў у красавіку (+інфаграфіка)

03.05.2021 Маскі, сардэчкі, лампадкі каля храму: што яшчэ трапіла ў спіс "забаронкі" для беларусаў у красавіку (+інфаграфіка)

"Вясна назірае" склала спіс дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі ў красавіку, а валанцёры и валанцёркі "Вясны" падрыхтавалі інфаграфіку па адміністрацыйных судах за красавік.

Суд Оршы ўгледзеў у перапосце "заведама ілжывай" інфармацыі пра старшыню выбаркама падрыў даверу да выбарчай сістэмы ў цэлым

03.05.2021 Суд Оршы ўгледзеў у перапосце "заведама ілжывай" інфармацыі пра старшыню выбаркама падрыў даверу да выбарчай сістэмы ў цэлым

Суд Аршанскага раёна і г. Оршы 26 красавіка асудзіў на адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу жыхарку горада Лідзію Папову за паклёп (арт. 188 КК) на адрас старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства