Навіны на тэму: суды

Адкаменціў чужы камент з абразай амапаўца: пракурор просіць паўтары гады "хатняй хіміі"

21.05.2021 Адкаменціў чужы камент з абразай амапаўца: пракурор просіць паўтары гады "хатняй хіміі"

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы 46-ці гадовага Андрэя Думанскага, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка АМАПу

"Навучаў для ўдзелу ў беспарадках". У Мінску судзяць мужчыну за відэаролікі на Youtube пра зброю і боепрыпасы

21.05.2021 "Навучаў для ўдзелу ў беспарадках". У Мінску судзяць мужчыну за відэаролікі на Youtube пра зброю і боепрыпасы

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа супраць 31-гадовага ютуб-блогера Аляксея Міхалкевіча паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.

Суды за тры дні: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў 19-21 траўня

21.05.2021 Суды за тры дні: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў 19-21 траўня

З 19 па 21 траўня ў судах працягваюцца нешматлікія адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да затрыманых з-за нацыянальнай бела-чырвона-белай сімволікі (налепкі, сняжынкі ды інш), размешчанай у вокнах кватэраў і нават на аўтамабілях.

"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

21.05.2021 "Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам.

"Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"

20.05.2021 "Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"

19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну.

Працяг "справы TUT.BY" і новыя затрыманні. Хроніка пераследу за 20 траўня

20.05.2021 Працяг "справы TUT.BY" і новыя затрыманні. Хроніка пераследу за 20 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"

20.05.2021 Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"

Брэсцкі абласны суд 20 траўня абвясціў прысуд вядомаму актывісту з Баранавічаў Уладзіміру Гундару.

Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў

20.05.2021 Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў

Мінскі гарадскі суд 20 траўня асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы Мію Міткевіч.

Мінск: па пяць гадоў пазбаўлення волі – паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу

20.05.2021 Мінск: па пяць гадоў пазбаўлення волі – паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу

У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесеныя прысуды Паўлу Аўчараву і Эмілю Гусэйнаву.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК

20.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК

Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паводле арт. 295 — на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі.

Вынесены прысуд за абразу  кадэбіста: два гады "хіміі"

20.05.2021 Вынесены прысуд за абразу кадэбіста: два гады "хіміі"

Суд Маскоўскага раёна Берасця 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Уладзіміра Шурубейкі, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

"Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі

19.05.2021 "Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі – Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі.

Судзяць берасцейца, які абразіў у Вайберы супрацоўніка КДБ

19.05.2021 Судзяць берасцейца, які абразіў у Вайберы супрацоўніка КДБ

У  судзе Маскоўскага раёна Берасця 19 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Шурубейкі ў абразе супрацоўніка КДБ

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальных справах па арт. 309 КК (блакаванне чыгункі)

19.05.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальных справах па арт. 309 КК (блакаванне чыгункі)

У судзе Баранавіцкага раёна 27 красавіка вынеслі прысуд Сяргею Богдану, Уладзіміру Ланкевічу і Віктару Іванцову. Першых двух прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віктара Іванцова прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 309, і прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кіроўцу BMW асудзілі да 11 гадоў калоніі за наезд на пецярых вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце

19.05.2021 Кіроўцу BMW асудзілі да 11 гадоў калоніі за наезд на пецярых вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце

Сёння, 19 траўня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 25-гадоваму Ціхану Осіпаву за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос: пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства