Навіны на тэму: суды

Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў за 4 і 7 чэрвеня

07.06.2021 Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў за 4 і 7 чэрвеня

Судовы канвеер не спыняецца. Людзей затрымліваюць дома і на працы, праводзяць вобшукі і канфіскоўваюць тэхніку, а потым асуджаюць да сутак ці велізарных штрафаў.

Палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

07.06.2021 Палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі.

Паліна Шарэнда-Панасюк: «Гэта не абвінавачванне, гэта палітычна матываваны пераслед»

07.06.2021 Паліна Шарэнда-Панасюк: «Гэта не абвінавачванне, гэта палітычна матываваны пераслед»

Сёмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі.

"Апаненцікі едуць". У судзе над Максімам Ялканавым з Рэчыцы дапыталі сведкаў

07.06.2021 "Апаненцікі едуць". У судзе над Максімам Ялканавым з Рэчыцы дапыталі сведкаў

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня.

Як праходзілі спатканні палітзняволеных актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" і Севярынца з роднымі ў магілёўскай турме

07.06.2021 Як праходзілі спатканні палітзняволеных актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" і Севярынца з роднымі ў магілёўскай турме

"Вясна" сабрала расповяды родных фігурантаў гэтай справы аб спатканнях з палітвязнямі ў магілёўскай турме №4.

За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"

07.06.2021 За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"

У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

07.06.2021 У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пачынаецца суд над каардынатаркай "Лятучага ўніверсітэту" і эксперткай Таццянай Вадалажскай

07.06.2021 Пачынаецца суд над каардынатаркай "Лятучага ўніверсітэту" і эксперткай Таццянай Вадалажскай

23 сакавіка 2022 года, калі Таццяна падала хадайніцтва ў Следчы камітэт з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне і прыйшла да следчага па адказ на сваё хадайніцтва, ёй была прад'яўлена пастанова аб заключэнні пад варту.

"Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку

04.06.2021 "Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку

У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай

04.06.2021 Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай

Марыю Несцераву прызналі вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях...". Усё — за тэлеграм-каналы і чаты, у якіх яна ўдзельнічала.

"Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

04.06.2021 "Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".

У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію

04.06.2021 У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію

У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”. 

Распавядаем пра травень у «сутках» і штрафах (+інфаграфіка)

04.06.2021 Распавядаем пра травень у «сутках» і штрафах (+інфаграфіка)

«Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі на працягу мінулага месяца. 

"Уздзейнічала на свядомасць і волю грамадзян" праз telegram-перапіскі. Для палітзняволенай Марыі Несцеравай запрасілі тры гады калоніі

03.06.2021 "Уздзейнічала на свядомасць і волю грамадзян" праз telegram-перапіскі. Для палітзняволенай Марыі Несцеравай запрасілі тры гады калоніі

Суд над Марыяй Несцеравай праходзіў 31 мая і 1, 2, 3 чэрвеня, а судовае следства будавалася на зачытванні перапісак у telegram. Несцерава ж заявіла аб збіцці пры затрыманні сілавікамі. Прысуд палітзняволенай вынесе суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Елена Капцэвіч 4 чэрвеня а 15.30. "Вясна" распавядае пра тое, як праходзіў судовы працэс над Марыяй.

Суткі і штрафы - пакаранне для затрыманых у мінскім парку "Цівалі"

03.06.2021 Суткі і штрафы - пакаранне для затрыманых у мінскім парку "Цівалі"

Вечарам 2 чэрвеня ў мінскім парку "Цівалі" адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся ў альтанцы і выгульвалі сабак. Сілавікі схапілі не менш за 12 чалавек. Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна ўсіх затрыманых асудзілі да арышту ці велізарных штрафаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства