Навіны на тэму: суды

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Троцкаму, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі

17.06.2021 Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Троцкаму, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі

Родныя Аляксандра Троцкага распавялі "Вясне", як адчувае сябе палітвязень і што яго турбуе цяпер.

Кідаў кавалкі асфальту ў бусы сілавікоў. Мінчука судзяць за пагрозы гвалтам супрацоўнікам "Алмаза" на "Партызанскім маршы"

16.06.2021 Кідаў кавалкі асфальту ў бусы сілавікоў. Мінчука судзяць за пагрозы гвалтам супрацоўнікам "Алмаза" на "Партызанскім маршы"

Мікалаю Дзенісевічу інкрымінуецца закідванне камянямі, кавалкамі асфальту і іншымі прадметамі на Партызанскім праспекце, 81 службовых транспартаў сілавікоў Mercedes-Benz sprinter, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі "Алмаза".

Тры гады "хатняй хіміі" — за знаходжанне на праспекце і парушэнне працы "Мінсктранса"

16.06.2021 Тры гады "хатняй хіміі" — за знаходжанне на праспекце і парушэнне працы "Мінсктранса"

Справу разгледзела суддзя Алена Капцэвіч, бок абвінавачання падтрымала пракурор Кунцэвіч.  

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Міхаіла Добыша па артыкуле 364 КК

16.06.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Міхаіла Добыша па артыкуле 364 КК

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выявілася ў «псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз».

Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?

16.06.2021 Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй “партыі” абвінавачаных па “масавых беспарадках” у Брэсце?

14 і 15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у дачыненні да трэцяй «партыі» абвінавачаных. Гэта ўжо дзясятае і адзінаццатае па ліку пасяджэнні. Допыт сведак і прагляд рэчыўных матэрыялаў справы, якія складаюцца з відэа з канфіскаваных мабільных тэлефонаў — як дзяржабвінавачанне спрабуе даказаць вінаватасць 12-ці чалавек?

Гомель: для сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай пракурор запатрабаваў тры гады калоніі

16.06.2021 Гомель: для сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай пракурор запатрабаваў тры гады калоніі

Пракурор заявіў на судзе, што наўмысны намер Дзмітрыя "даказаны" і запатрабаваў пакараць яго 3 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Гародня: абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага суда, а скаргі абвінавачаных і пратэст пракурора без задавальнення

15.06.2021 Гародня: абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне Ленінскага суда, а скаргі абвінавачаных і пратэст пракурора без задавальнення

Гарадзенскі абласны суд 15 чэрвеня разглядзеў апеляцыйныя скаргі чатырох абвінавачаных гарадзенцаў - братоў Юрыя і Уладзіміра Седзянеўскіх і сясцёр Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч, а таксама апеляцыйны пратэст пракуратуры на прысуд Ленінскага суда Гародні ад 10 сакавіка. 

Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

15.06.2021 Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло

У судзе Жлобінскага раёна 14 чэрвеня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні Мікалая Лёгкага, які нібыта абразіў супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі  Ганцавічскага РУУС

Для музыкі Уладзіслава Наважылава за абразу старшыні выканкама запрасілі 3 гады "хіміі"

15.06.2021 Для музыкі Уладзіслава Наважылава за абразу старшыні выканкама запрасілі 3 гады "хіміі"

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 чэрвеня пачаўся суд над фронт-мэнам гурту Gods Tower Уладзіславам Наважылавым.

Дзяржабвінавачанне запрасіла два гады калоніі для палітвязня Івана Багдзевіча

15.06.2021 Дзяржабвінавачанне запрасіла два гады калоніі для палітвязня Івана Багдзевіча

Абвінавачанне грунтуецца на ягоных размовах па тэлефоне.

"Я не дзейнічаў ні па якіх загадах, у мяне ўласная грамадзянская пазіцыя". У судзе дапыталі братоў Цімура і Тамаза Піпія

15.06.2021 "Я не дзейнічаў ні па якіх загадах, у мяне ўласная грамадзянская пазіцыя". У судзе дапыталі братоў Цімура і Тамаза Піпія

14 чэрвеня ў працэсе заслухалі пісьмовыя паказанні Віталя, якія ён даваў на папярэднім следстве, а таксама дапыталі братоў Піпія. І Цімур, і Тамаз заявілі аб катаваннях пасля затрымання.

У справе гарадзенца - адзінаццаць пацяперпелых амапаўцаў

14.06.2021 У справе гарадзенца - адзінаццаць пацяперпелых амапаўцаў

У Кастрычніцкім судзе Гародні, сёння, 14 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Два гады калоніі запрасілі для Максіма Ялканава за размовы па тэлефоне і паездку з сябрамі ў Гомель

14.06.2021 Два гады калоніі запрасілі для Максіма Ялканава за размовы па тэлефоне і паездку з сябрамі ў Гомель

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля 14 чэрвеня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава, якога вінавацяць у арганізацыі групавых, што груба парушаюць грамадскі парадак. 

Што адбывалася ў судах па адміністрацыйных справах цягам тыдня?

11.06.2021 Што адбывалася ў судах па адміністрацыйных справах цягам тыдня?

У перыяд з 8 па 11 чэрвеня ў раённых судах Мінска адбыліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні не менш за 20 чалавек. 

Лукашэнка, Ярмошына, Карпянкоў і міліцыянты... За абразу і "распальванне варожасці" маладзечанцу далі 4 гады калоніі

11.06.2021 Лукашэнка, Ярмошына, Карпянкоў і міліцыянты... За абразу і "распальванне варожасці" маладзечанцу далі 4 гады калоніі

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара горада Маладзечна Дзяніса Сырца. Судзілі яго каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце "Молодечно для жизни Chat" . Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і прысудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства