Навіны на тэму: суды

“Хатняя хімія” за абразу міліцыянтаў, “хімія” за сарваныя сцягі і прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі

25.06.2021 “Хатняя хімія” за абразу міліцыянтаў, “хімія” за сарваныя сцягі і прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным рэпрэсіўным інструментам сёння з’яўляецца пераслед грамадзянаў за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Судзяць драгічынскага журналіста Гардзіевіча: міліцыянт хоча перавесці дзіцячаму дому кампенсацыю маральнай шкоды

25.06.2021 Судзяць драгічынскага журналіста Гардзіевіча: міліцыянт хоча перавесці дзіцячаму дому кампенсацыю маральнай шкоды

24 чэрвеня на першым адкрытым судовым пасяджэнні разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да карэспандэнта "Першага рэгіёну" Сяргея Гардзіевіча.

Шэсць выпадкаў, калі закон спрацаваў на карысць беларусаў

25.06.2021 Шэсць выпадкаў, калі закон спрацаваў на карысць беларусаў

Сярод мноства рэпрэсіўных рашэнняў судоў часам сустракаюцца адміністрацыйныя справы, якія скончыліся справядліва для грамадзян. "Вясна" прыводзіць шэсць такіх гісторый.

Тры гады "хіміі" — за паведамленні ў чатах Telegram

24.06.2021 Тры гады "хіміі" — за паведамленні ў чатах Telegram

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну г.Мінска вынеслі прысуд Аляксею Спірыдонаву.

У гомельскім СІЗА праходзіць суд па "справе Ціханоўскага": судзяць шэсць палітвязняў

24.06.2021 У гомельскім СІЗА праходзіць суд па "справе Ціханоўскага": судзяць шэсць палітвязняў

24 чэрвеня ў Гомелі пачаўся суд над палітзняволенымі Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым.

"Выказваў адкрытую непрыязнасць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Сяргея Трэшчанку асудзілі на 3 гады калоніі за расшар відэа і каментар да яго

24.06.2021 "Выказваў адкрытую непрыязнасць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Сяргея Трэшчанку асудзілі на 3 гады калоніі за расшар відэа і каментар да яго

24 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе працягнулася пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. 

«Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»

24.06.2021 «Справа аб паразе ў правах Віктара Бабарыкі» – прамова адваката палітвязня па «справе Белгазпрамбанка»

23 чэрвеня ў выязным пасяджэнні Вярхоўнага суда ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы топ-мэнэджэраў Белгазпрамбанка. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць у скарочаным варыянце прамову адваката палітвязня Наталлі Мацкевіч, з якой можна зрабіць вычарпальныя высновы аб тым, пра што на працягу апошняга года павінна была літаральна маўчаць абарона Віктара Бабарыкі ў сувязі з падпіскай адвакатаў аб неразгалашэнні матэрыялаў крымінальнай справы.

Суд аб прызнанні матэрыялаў і сацсетак TUT.BY экстрэмісцкімі: што вядома цяпер

24.06.2021 Суд аб прызнанні матэрыялаў і сацсетак TUT.BY экстрэмісцкімі: што вядома цяпер

Працэс аб прызнанні прадукцыі партала TUT.ВУ і сацсетак выдання экстрэмісцкай прыпынены на нявызначаны тэрмін.

Палітвязня Івана Багдзевіча асудзілі да двух гадоў калоніі

23.06.2021 Палітвязня Івана Багдзевіча асудзілі да двух гадоў калоніі

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Пракуратура прасіла змякчыць прысуд 21-гадоваму палітвязню Лакішыку. Мінгарсуд адмовіў, але пералічыў тэрмін пакарання

23.06.2021 Пракуратура прасіла змякчыць прысуд 21-гадоваму палітвязню Лакішыку. Мінгарсуд адмовіў, але пералічыў тэрмін пакарання

23 чэрвеня Прэзідыўм Мінскага гарадскога суда разглядзеў пратэст пракурора Мінска аб змякчэнні прысуду 21-гадоваму палітвязню Антону Лакішыку.

Двое жыхароў Жодзіна атрымалі буйныя штрафы за пратэсныя надпісы на прыпынках

23.06.2021 Двое жыхароў Жодзіна атрымалі буйныя штрафы за пратэсныя надпісы на прыпынках

У судзе Жодзіна адбыўся разгляд крымінальнай справы аб пратэсных малюнках, нанесеных на прыпынку горада. Абвінавачаным па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса ("апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") мясцовым жыхарам Юрыю Шастко і Яўгену Грыбу прысудзілі буйныя штрафы. Справу разглядаў суддзя Іван Грыневіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Павел Будзько. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вяла маніторынг судовага працэсу.

“Гэта працэс не нада мной, а над беларускай мовай” — гарадзенку судзяць за абразу, а следства даказвае, наколькі добра яна валодае рускай

23.06.2021 “Гэта працэс не нада мной, а над беларускай мовай” — гарадзенку судзяць за абразу, а следства даказвае, наколькі добра яна валодае рускай

Суддзя Пятрова праігнаравала патрабаванне Таццяны Кашко весці працэс на беларускай мове; дзяржабвінаваўца Шчарбіна спрабавала даказаць, што Кашко добра валодае рускай мовай, а экспертыза абразы праведзеная тым, хто "лічыць беларускую мову недамовай".

За рэпост відэа і каментар да яго Сяргею Трэшчанку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

23.06.2021 За рэпост відэа і каментар да яго Сяргею Трэшчанку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

У Гомельскім абласным судзе 22 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варожасці паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

У Бабруйску спынілі вытворчасць па крымінальнай справе за абразу міліцыянта

23.06.2021 У Бабруйску спынілі вытворчасць па крымінальнай справе за абразу міліцыянта

Прычына – ўступленне ў сілу заканадаўчага акта, які ліквідуе каральнасць дзеі.

Пацярпелыя – 13 супрацоўнікоў "Алмазу". У Мінску мужчыну асудзілі да 4 гадоў калоніі за падзеі на "Партызанскім маршы"

23.06.2021 Пацярпелыя – 13 супрацоўнікоў "Алмазу". У Мінску мужчыну асудзілі да 4 гадоў калоніі за падзеі на "Партызанскім маршы"

Пацярпелымі па справе выступаюць 13 супрацоўнікаў "Алмазу", але на судзе былі дапытаныя толькі трое з іх – у балаклавах і са змененымі прозвішчамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства