Навіны на тэму: суды

Тэкст — беларускі, а экспертыза — на падставе рускамоўных слоўнікаў. Таццяне Кашко вынеслі прысуд

29.06.2021 Тэкст — беларускі, а экспертыза — на падставе рускамоўных слоўнікаў. Таццяне Кашко вынеслі прысуд

29 чэрвеня ў судовым працэсе жыхаркі Гродна Таццяны Кашко прайшлі спрэчкі бакоў і выступ эксперткі, якая рабіла экспертызу беларускамоўнага каментара ў адрас прапаршчыка міліцыі Стасюкевіча. Абарона палічыла, што экспертыза можа быць памылковай.

У Мінгарсудзе пачалі судзіць палітзняволенага Мікалая Дзядка. Ён не прызнае віну

29.06.2021 У Мінгарсудзе пачалі судзіць палітзняволенага Мікалая Дзядка. Ён не прызнае віну

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Фігурант "справы 11-ці ўдзельнікаў чата": Карпянкоў асабіста здымаў "пакаяльнае відэа" на камеру

29.06.2021 Фігурант "справы 11-ці ўдзельнікаў чата": Карпянкоў асабіста здымаў "пакаяльнае відэа" на камеру

У судзе Ленінскага раёну Мінску ўжо амаль месяц ідзе судовае разбіральніцтва па масавай крымінальнай справе, якая вырасла з телеграм-чата "радыкальнай накіраванасці".

Баранавічы: год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

28.06.2021 Баранавічы: год “хіміі” за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Муравейкі, 1989 года нараджэння, за здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

Справа Бабкіна: Набраў нумар міліцыі 102 і абразіў прэзідэнта

28.06.2021 Справа Бабкіна: Набраў нумар міліцыі 102 і абразіў прэзідэнта

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 28 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксандра Бабкіна, якога абвінавацілі у абразе прэзідэнта Беларусі.

“Натхнялі сваім паводзінамі навакольных”. Стала вядома, у чым абвінавачваюць трох гарадзенак, суд над якімі пераносіўся двойчы

28.06.2021 “Натхнялі сваім паводзінамі навакольных”. Стала вядома, у чым абвінавачваюць трох гарадзенак, суд над якімі пераносіўся двойчы

Працэс над імі пачынаўся 6 траўня, а таксама 14 чэрвеня, але быў перанесены праз сур'ёзную хваробу адной з абвінавачаных. На судовым паседжанні 28 чэрвеня жынчынам зачыталі абвінавачванне, а 11 пацярпелых так і не з'явіліся.

Жлобін: Спачатку засудзілі бацьку, сёння адправілі ў калонію непаўнагадовага сына

28.06.2021 Жлобін: Спачатку засудзілі бацьку, сёння адправілі ў калонію непаўнагадовага сына

Суд Жлобінскага раёна 28 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы непаўнагадовага Данііла Калеснікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

«Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў», – Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе

28.06.2021 «Не магу прызнаць злачынства, якога не рабіў», – Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе

Дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала максімальнае пакаранне для палітвязня Віктара Бабарыкі – 15 гадоў пазбаўлення волі.

Палітвязень Андрэй Шарэнда не з'явіўся на свой суд

28.06.2021 Палітвязень Андрэй Шарэнда не з'явіўся на свой суд

У судзе Маскоўскага раёна горада Берасця 28 чэрвеня павінен быў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам.

Да года "хатняй хіміі" асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

28.06.2021 Да года "хатняй хіміі" асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

Ганну Важнік прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Больш за 74 тысячы рублёў: у асуджаных палітвязняў пачалі патрабаваць кампенсацыю за «перакрыццё дарог» на пратэстах

28.06.2021 Больш за 74 тысячы рублёў: у асуджаных палітвязняў пачалі патрабаваць кампенсацыю за «перакрыццё дарог» на пратэстах

У апошні тыдзень чэрвеня ў мінскіх судах пачаліся грамадзянскія працэсы па пазовах пракурораў Мінску ў інтарэсах «Мінсктранса» да асуджанных палітзняволеных.

Людміла Хлусевіч: "Нас можна забіваць, а тут за адно слова судзяць”

27.06.2021 Людміла Хлусевіч: "Нас можна забіваць, а тут за адно слова судзяць”

У судзе Рэчыцкага раёну 25 чэрвеня пачаўся крымінальны працэс над 65-гадовай пенсіянеркай Людмілай Хлусевіч. Яе вінавацяць у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі Жарыкава па артыкуле 369 КК РБ.

Вынікі судоў па адміністрацыйных працэсах за 23-25 чэрвеня

27.06.2021 Вынікі судоў па адміністрацыйных працэсах за 23-25 чэрвеня

На працягу 23-25 чэрвеня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да грамадзянаў за  мірнае выказванне свайго меркавання. Людзей затрымлівалі дома і на працы, каля суда і па дарозе дадому, пасля чаго прызначалі суткі і вялікія штрафы.

"Студэнты — галоўнае капіталаўкладанне нашай краіны". Відэазвароты супраць гвалту сталі рэчавымі доказамі ў судзе

25.06.2021 "Студэнты — галоўнае капіталаўкладанне нашай краіны". Відэазвароты супраць гвалту сталі рэчавымі доказамі ў судзе

На пасяджэнні 25 чэрвеня праглядалі відэа і слухалі запісы размоў студэнтаў па тэлефонах ды праз інтэрнэт, запісаныя КДБ. А першыя дзве гадзіны праглядалі відэа акцый, якія летась праходзілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Год "хатняй хіміі" запрасілі для дзяўчыны, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

25.06.2021 Год "хатняй хіміі" запрасілі для дзяўчыны, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

25 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна пачаў разглядаць справу 26-гадовай Ганны Важнік, якую абвінавацілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства