Навіны на тэму: суды

Яшчэ два выракі вынес суд за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020 года

16.07.2021 Яшчэ два выракі вынес суд за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020 года

У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 15 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Мікалая Шэметава і Анастасіі Тарэлка (ранее - Мілюгінай), якіх вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак

Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады

16.07.2021 Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады

У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня агучылі прысуд па “справе студэнтаў”.

Мінабароны назвала відэа з пылаючым танкам у Сцяпянцы фэйкам, але цяпер за яго падпал як за акт тэрарызму судзяць мінчука

16.07.2021 Мінабароны назвала відэа з пылаючым танкам у Сцяпянцы фэйкам, але цяпер за яго падпал як за акт тэрарызму судзяць мінчука

З 8 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава.

Пацярпелы і сведкі схаваныя за шырмай. Судовы працэс над Андрэем Сакалоўскім працягваецца

15.07.2021 Пацярпелы і сведкі схаваныя за шырмай. Судовы працэс над Андрэем Сакалоўскім працягваецца

У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 15 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Сакалоўскага, які, паводле абвінавачвання, "з помсты, меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам, пагражаў іх асабістай бяспецы". Усё — за падзеі 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у горадзе Гродна

"Артыкул не цяжкі, а час цяжкі". Для драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча запрасілі паўтара года калоніі

15.07.2021 "Артыкул не цяжкі, а час цяжкі". Для драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча запрасілі паўтара года калоніі

15 ліпеня ў судзе Іванаўскага раёна прайшло трэцяе пасяджэнне па справе драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча. Там ён выступіў з апошнім словам. Інтэрнэт-выданне "Першы рэгіён" вяло трансляцыю судовага пасяджэння.

"Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам?" За адміністраванне тг-канала "Белыя халаты" судзяць студэнта

15.07.2021 "Ці з'яўляецца стварэнне і вядзенне канала злачынствам?" За адміністраванне тг-канала "Белыя халаты" судзяць студэнта

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам, якога абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала «Белыя халаты».

Яшчэ на 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі асудзілі непаўнагадовага Мікіту Залатарова

14.07.2021 Яшчэ на 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі асудзілі непаўнагадовага Мікіту Залатарова

14 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля вынеслі прысуд непоўнагадоваму палітвязню Мікіту Залатарову па другой крымінальнай справе, ўзбуджанай супраць яго.

"Таму і па сотні іншых прычын маім апошнім словам будзе – свабода". Палітвязні па "справе студэнтаў" выступілі з апошнім словам

12.07.2021 "Таму і па сотні іншых прычын маім апошнім словам будзе – свабода". Палітвязні па "справе студэнтаў" выступілі з апошнім словам

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска прайшлі спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў", пасля чаго палітвязні выступілі з апошнім словам.

Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў: вынесены прысуд двум удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня

12.07.2021 Сустрэліся на Пушкінскай падчас Маршу герояў: вынесены прысуд двум удзельнікам акцыі пратэсту 13 верасня

Цэнтральны суд Мінска 12 ліпеня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Вішчэні і Анастасіі Рудаковай. Іх абвінавачваюць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

У Магілёве за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі судзяць палітвязня Барушку, які на судзе заяўляў пра катаванні

12.07.2021 У Магілёве за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі судзяць палітвязня Барушку, які на судзе заяўляў пра катаванні

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 12 ліпеня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) пачалі судзіць 33-гадовага прадпрымальніка Віктара Барушку, асуджанага ў студзені на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па п. 5 ч. 2 арт. 147 КК за напад на АМАПаўца на "Партызанскім Маршы".

29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

12.07.2021 29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце

У судзе Ленінскага раёна Брэста 12 ліпеня быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць 12 чалавек. Гэта жо чацвёртая партыя берасцейцаў, якіх судзяць па справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пратэстаў, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года.

Гомельскі абласны суд адмаўляецца называць прычыну, па якой суд па "справе Ціханоўскага" праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА

12.07.2021 Гомельскі абласны суд адмаўляецца называць прычыну, па якой суд па "справе Ціханоўскага" праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА

Грамадзяне звярнуліся за тлумачэннямі да старшыні Гомельскага абласнога суда Сяргея Шаўцовв, але і ён не ўнёс яснасці ў пытанне.

"Прад'яўленае абвінавачванне складана разабраць нават юрысту". У судзе па "справе студэнтаў" працягнуліся спрэчкі бакоў

12.07.2021 "Прад'яўленае абвінавачванне складана разабраць нават юрысту". У судзе па "справе студэнтаў" працягнуліся спрэчкі бакоў

12 ліпеня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска працягваюцца спрэчкі бакоў у працэсе па "справе студэнтаў".

Справа Сакалоўскага: амапаўцы адмаўляюцца ад матэрыяльных патрабаванняў

12.07.2021 Справа Сакалоўскага: амапаўцы адмаўляюцца ад матэрыяльных патрабаванняў

Па матэрыялах следства, 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у Гродна Сакалоўскі, знаходзячыся ў счэпцы грамадзян, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа, з групай асобаў перашкаджаў супрацоўнікам міліцыі выконваць іх абавязкі.

"Мінсктранс" патрабуе 22 тысячы рублёў у асуджаных пратэстоўцаў за "перакрыццё дарог" у ноч з 10 на 11 жніўня каля "Рыгі"

10.07.2021 "Мінсктранс" патрабуе 22 тысячы рублёў у асуджаных пратэстоўцаў за "перакрыццё дарог" у ноч з 10 на 11 жніўня каля "Рыгі"

«Вясна» распавядае, што вядома пра грамадзянскія працэсы за "перакрыццё дарог" на гэтым тыдні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства