Навіны на тэму: суды

У Жлобіне яшчэ двух палітвязняў адправілі ў калонію за ўдзел у паслявыбарчай акцыі

06.08.2021 У Жлобіне яшчэ двух палітвязняў адправілі ў калонію за ўдзел у паслявыбарчай акцыі

У судзе Жлобінскага раёна асудзілі палітычных зняволеных Мікалая Ісаенку і Пятра Канстанцінава. Іх прызналі вінаватымі па частцы 1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла пракурор Марына Панчык.

Тры гады калоніі: мінчука Андрэя Асаулу ў другі раз асудзілі за абразу прэзідэнта

06.08.2021 Тры гады калоніі: мінчука Андрэя Асаулу ў другі раз асудзілі за абразу прэзідэнта

Суд Заводскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Асаулы, якога абвінавачвалі па трох артыкулах крымінальнага кодэкса – ч. 2 арт. 368, арт. 364 і арт. 369. Аднак асудзілі толькі за абразу прэзідэнта, здзейсненную паўторна.

Лідара АГП Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады

06.08.2021 Лідара АГП Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады

Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла палітыку максімальна строгае пакаранне па крымінальным артыкуле. 

Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"

06.08.2021 Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"

Яны ўпэўненыя, што пазіцыя абвінавачвання будуецца выключна на нічым не пацверджаных паказаннях 12-га фігуранта справы — Давіда Слашчова, у якіх знайшлі мноства нестыковак.

За пагрозу гвалтам супрацоўніку ГУБАЗіКа і абразу суддзі мазырчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"

05.08.2021 За пагрозу гвалтам супрацоўніку ГУБАЗіКа і абразу суддзі мазырчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 4 жніўня асудзіў да трох гадоў «хіміі» 38-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Мазыра Сяргея Коршака за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук.

Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна

05.08.2021 Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна

У судзе Маладзечанскага раёна 5 жніўня распачаўся суд над адзінаборцам Аляксеем Кудзіным, затрыманым у Расіі і экстрадаваным у Беларусь 21 ліпеня. Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Справу разглядае суддзя Вольга Дубовік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляе пракурор Жук. Пацярпелымі па справе прызнаны прапаршчык унутраных войскаў Яндола і падпалкоўнік Зорын.

Палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

05.08.2021 Палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

5 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

"Тэкст абвінавачвання падобны на сцэнар галівудскага блокбастара". Як прайшоў першы дзень суда над Калеснікавай і Знакам

04.08.2021 "Тэкст абвінавачвання падобны на сцэнар галівудскага блокбастара". Як прайшоў першы дзень суда над Калеснікавай і Знакам

У сераду, 4 жніўня, у судзе Мінскага раёна пачаўся закрыты працэс над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Па зразумелых прычынах, інфармацыі аб тым, што адбывалася за зачыненымі дзвярыма, няшмат, паведамляе Zerkalo.io.

Год калоніі строгага рэжыму – за словы "Лукашенко – петух"

04.08.2021 Год калоніі строгага рэжыму – за словы "Лукашенко – петух"

3 жніўня суд Савецкага раёна горада Мінска разгледзеў справу 42-гадовага Аляксея Шчарбацюка.

Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"

04.08.2021 Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Няправільнае адзенне, падтрымка з балкону Марша, белыя аркушы: за што судзілі беларусаў у ліпені

03.08.2021 Няправільнае адзенне, падтрымка з балкону Марша, белыя аркушы: за што судзілі беларусаў у ліпені

"Вясна назірае" традыцыйна зрабіла спіс самых дзіўных прычын для адміністрацыйнага пераследу за іншадумства за месяц.

"Нічога сакрэтнага я не выдаў". Суд над лідарам АГП Казловым за разгалошванне дадзеных следства зрабілі закрытым

03.08.2021 "Нічога сакрэтнага я не выдаў". Суд над лідарам АГП Казловым за разгалошванне дадзеных следства зрабілі закрытым

У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 жніўня пачаўся суд над cтаршынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым.

За інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і каментар у тэлеграме — тры з паловай гады калоніі

03.08.2021 За інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і каментар у тэлеграме — тры з паловай гады калоніі

У Гомелі вынеслі прысуд 25-гадоваму гамельчуку Артуру Рыбіну, які зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і выклаў яе фота ў інтэрнэт. Рыбіну прад'явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Хуліганства» (ч. 1 арт. 339) і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130), пішуць «Моцныя навіны».

Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня

02.08.2021 Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня

Другога жніўня вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Стацэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу.

За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

02.08.2021 За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

Ліпень бягучага года ўвайшоў у гісторыю нашай краіны як перыяд, калі ўлады ў адказ на санкцыі міжнародных арганізацый зладзілі пагром грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства