Навіны на тэму: суды

Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

20.08.2021 Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных.

"Гэты малюнак хацеў сын". Дваіх суседзяў з "Плошчы пераменаў" судзяць за аднаўленне графіці з "дыджэямі пераменаў"

20.08.2021 "Гэты малюнак хацеў сын". Дваіх суседзяў з "Плошчы пераменаў" судзяць за аднаўленне графіці з "дыджэямі пераменаў"

"Вясна" распавядае, як праходзіць суд над суседзямі "Плошчы пераменаў".

Гамяльчук размясціў у сацсетках аўдыязапіс і трапіў пад «крыміналку» — яго судзяць за абразу Лукашэнкі

19.08.2021 Гамяльчук размясціў у сацсетках аўдыязапіс і трапіў пад «крыміналку» — яго судзяць за абразу Лукашэнкі

Улетку мінулага года 22-гадовы грузчык аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў Сяргей Балахонаў на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» размясціў аўдыязапіс «Лукашенко, уходи». Праз гэта ў адносінах да Сяргея распачалі крымінальную справу па артыкуле 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Сёння Сяргей Балахонаў паўстаў перад судом.

Паказаў вучням відэаролік “Конституция ушла в проституцию!”: у Смаргоні за паклёп на прэзідэнта судзяць настаўніка грамадазнаўства

19.08.2021 Паказаў вучням відэаролік “Конституция ушла в проституцию!”: у Смаргоні за паклёп на прэзідэнта судзяць настаўніка грамадазнаўства

У судзе Смаргонскага раёна разглядаецца крымінальная справа па ч.1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на прэзідэнта) супраць 46-гадовага былога настаўніка гісторыі і грамадазнаўства мясцовай гімназіі Андрэя Пятроўскага.

За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі

17.08.2021 За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі

У судзе Цэнтральнага раёна 16 жніўня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 26-гадовага Максіма Цішкевіча, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак.

"Ці будзе матылёк жыць?": у Гродне вынеслі прысуд за заклікі да тэрарызму

17.08.2021 "Ці будзе матылёк жыць?": у Гродне вынеслі прысуд за заклікі да тэрарызму

На 3 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі Леаніда Герасімлюка за заклікі да здзяйснення актаў тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду бяспецы РБ, якія былі апублікаваныя ў тэлеграм-канале.

За 40 секунд знаходжання на дарозе Юрыя Бандарэнку пакаралі трыма гадамі "хіміі"

17.08.2021 За 40 секунд знаходжання на дарозе Юрыя Бандарэнку пакаралі трыма гадамі "хіміі"

На тры гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 16 жніўня асудзілі Юрыя Бандарэнку за падзеі 23 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

«Надыдзе час — і не будуць кідаць у турмы». Трох жанчын асудзілі за падзеі 6 верасня ў Гродне

16.08.2021 «Надыдзе час — і не будуць кідаць у турмы». Трох жанчын асудзілі за падзеі 6 верасня ў Гродне

Тром гарадзенкам — Ганне Мароз, а таксама Але Гарацкевіч і яе дачцэ Галіне — 16 жніўня вынеслі прысуд. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прызнаў усіх вінаватымі.

На тры гады "хіміі" асудзілі Іллю Камкова за спробу выратаваць незнаёмца ад затрымання

16.08.2021 На тры гады "хіміі" асудзілі Іллю Камкова за спробу выратаваць незнаёмца ад затрымання

У судзе Савецкага раёна 16 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 19-гадовага Іллі Камкова, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 23 верасня 2020 года.

Суд у Віцебску зрабілі закрытым праз апублікаваны фотаздымак абвінавачанага

16.08.2021 Суд у Віцебску зрабілі закрытым праз апублікаваны фотаздымак абвінавачанага

Сяргея Думаву вінавацяць паводле ч. 1 арт. 293, ч. 1 арт. 13 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.

Тры гады "хіміі" — за дзесяць хвілін на Маршы

16.08.2021 Тры гады "хіміі" — за дзесяць хвілін на Маршы

Дзмітрыя Белікава прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэксу.

8,5 гадоў калоніі і штраф 300 базавых – палітзняволенаму Сцяпану Латыпаву вынеслі прысуд

16.08.2021 8,5 гадоў калоніі і штраф 300 базавых – палітзняволенаму Сцяпану Латыпаву вынеслі прысуд

У судзе Савецкага раёну Мінску 16 жніўня вынеслі прысуд 41-гадоваму палітзняволенаму жыхару "Плошчы Пераменаў" і арбарысту Сцяпану Латыпаву.

Мінчука асудзілі да пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 13 верасня

15.08.2021 Мінчука асудзілі да пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 13 верасня

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 13 жніўня вынесены прысуд 25-гадоваму Аляксею Мальцаву, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак, за падзей 13 верасня 2020 года, а таксама замаху на крадзеж.

Адвакатка Сцяпана Латыпава: Да 11 сакавіка ён з'яўляўся абвінавачаным па іншым артыкуле

14.08.2021 Адвакатка Сцяпана Латыпава: Да 11 сакавіка ён з'яўляўся абвінавачаным па іншым артыкуле

"Вясна" прыводзіць аргументы і довады абароны палітвязня.

Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў за 11-13 жніўня: 178 сутак на 10 чалавек

13.08.2021 Вынікі судовых разглядаў адміністрацыйных спраў за 11-13 жніўня: 178 сутак на 10 чалавек

Напрацягу тыдня людзей кропкава затрымлівалі дома і на працы, пасля чаго судзілі ў адміністрацыйным парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства