Навіны на тэму: суды

Заўтра абвесцяць прысуд гукааператару Тэатра юнага гледача палітвязню Кірылу Салееву

10.01.2022 Заўтра абвесцяць прысуд гукааператару Тэатра юнага гледача палітвязню Кірылу Салееву

Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года, 23-га верасня ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Гукааператара абвінавачваюць па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі

10.01.2022 Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі

Суд доўжыцца амаль месяц па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года. 

У Мінску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года

07.01.2022 У Мінску палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года

Гукааператара абвінавачваюць па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Тры крымінальныя артыкулы і шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале

06.01.2022 Тры крымінальныя артыкулы і шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за паведамленні ў тэлеграм-канале

Гродзенскі абласны суд разгледзеў некалькі крымінальных спраў у дачыненні да 33-гадовага Валянціна Панасіка.

Яшчэ адзін прысуд за "счэпку" каля Стэлы, пазоў "Мінсктранса" суд не задаволіў

06.01.2022 Яшчэ адзін прысуд за "счэпку" каля Стэлы, пазоў "Мінсктранса" суд не задаволіў

Абвінавачаны сваю віну не прызнаў, у тым ліку і ў перашкаджэнні працы грамадскага транспарту. І пры гэтым меў рацыю. Бо ўрэшце суд адмовіў "Мінсктрансу" ў задавальненні матэрыяльнай прэтэнзіі.

За 2021 год па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 1285 чалавек (інфаграфіка)

06.01.2022 За 2021 год па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 1285 чалавек (інфаграфіка)

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ажыццяўляе маніторынг крымінальнага пераследу грамадзян, які распачаўся са старту кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе. У адказ на паўсюдныя фальсіфікацыі вынікаў галасавання па ўсёй краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць вынікаў выбараў, а таксама жорсткага і беспакаранага гвалту з боку праваахоўных органаў, якія займаліся задушэннем пратэснай актыўнасці грамадзян.

Два гады "хіміі" за абразу аршанскага даішніка

04.01.2022 Два гады "хіміі" за абразу аршанскага даішніка

Пра прынцыповасць пацярпелага супрацоўніка ДАІ ў Оршы вядома, што аднойчы ён нават роднага бацьку пазбавіў права кіравання аўтамабілем і аштрафаваў.

Паўтара года "хатняй хіміі" за кроплі маторнай алівы на сцягу. У Салігорску вынеслі прысуд палітзняволенаму афганцу

04.01.2022 Паўтара года "хатняй хіміі" за кроплі маторнай алівы на сцягу. У Салігорску вынеслі прысуд палітзняволенаму афганцу

22 снежня суд Салігорскага раёна прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга.

За снежань па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 118 чалавек

04.01.2022 За снежань па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 118 чалавек

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг пераследу грамадзян за рэалізацыю сваіх асноўных правоў і свабод. Пачынаючы з кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, беларускія ўлады актыўна выкарыстоўваюць судовую сістэму дзеля таго, каб спыніць любую крытыку прадстаўнікоў улады і дыскусію адносна далейшага развіцця дзяржавы.

"Аслаблялі ў грамадстве пачуцці патрыятызму". У Мінску за распаўсюд "пратэсных газет" пачалі судзіць дырэктара друкарні і адміністратара тг-канала "Атоліна"

03.01.2022 "Аслаблялі ў грамадстве пачуцці патрыятызму". У Мінску за распаўсюд "пратэсных газет" пачалі судзіць дырэктара друкарні і адміністратара тг-канала "Атоліна"

"Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе.

У апошні дзень 2021 года юнака пазбавілі волі за ўдзел у двух маршах і абразу Лукашэнкі

03.01.2022 У апошні дзень 2021 года юнака пазбавілі волі за ўдзел у двух маршах і абразу Лукашэнкі

З матэрыялаў абвінавачання вядома, што палітвязень Нікішкін наўмысна, з выкарыстаннем сацыяльных сетак, публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх службовых паўнамоцтваў, размясціўшы відэаролік, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання.

Жыхароў Гомеля  асудзілі на тры гады калоніі за ўдзел у вераснёўскай акцыі пратэсту 2020 года

03.01.2022 Жыхароў Гомеля асудзілі на тры гады калоніі за ўдзел у вераснёўскай акцыі пратэсту 2020 года

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 3 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі.

У Гародні сямейную пару судзяць за «счэпку» на Маршы адзінства

03.01.2022 У Гародні сямейную пару судзяць за «счэпку» на Маршы адзінства

Паводле абвінавачвання, Алена Ягорычава і Ігар Пазнякоў 6 верасня 2020 года з іншымі неўстаноўленымі падчас следства асобамі, "адчуваючы нянавісць да існуючага палітычнага рэжыму і канстытуцыйнага ладу", прынялі ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Пракурор запрасіла для гамельчукоў па тры гады калоніі. Прысуд абвесцяць 3 студзеня

30.12.2021 Пракурор запрасіла для гамельчукоў па тры гады калоніі. Прысуд абвесцяць 3 студзеня

Справу ўзбудзілі па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. Удзельнікі акцыі, ратуючыся ад амапаўцаў, перабеглі праз праезную частку вуліцы Савецкай. Следства кваліфікавала гэта як “блакаванне дарогі".

Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта IRDORATH

28.12.2021 Па паўтара года калоніі прысудзілі палітзняволеным музыкам гурта IRDORATH

Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства