Навіны на тэму: суды

Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь

07.06.2022 Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

У Гомелі па "тэрарыстычным артыкуле" ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі

07.06.2022 У Гомелі па "тэрарыстычным артыкуле" ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі

У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы 33-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Паднябеннага.

Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі

07.06.2022 Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі

У судзе Вілейскага раёна вынесены прысуд палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Суд па справе "Буслы ляцяць" зрабілі закрытым

06.06.2022 Суд па справе "Буслы ляцяць" зрабілі закрытым

У Мінскім гарадскім судзе сёння, 6 чэрвеня, распачынаецца суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам.

Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў

06.06.2022 Суд па справе "БелаПАН": у чым абвінавачваюць чатырох палітвязняў

Сёння, 6 чэрвеня, у выязным закрытым пасяджэнні Мінскім абласным судом разглядаецца "справа БелаПАНу", па якой адразу праходзяць чатыры палітзняволеныя.

Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных

03.06.2022 Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 2 чэрвеня да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова.

У Гомелі за "гвалт" над супрацоўнікам міліцыі пад час рэферэндуму асуджаны мясцовы жыхар

03.06.2022 У Гомелі за "гвалт" над супрацоўнікам міліцыі пад час рэферэндуму асуджаны мясцовы жыхар

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 2 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксея Іванчыкава, якога абвінавацілі ў гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Палітвязня Паўла Пяскова будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі"

03.06.2022 Палітвязня Паўла Пяскова будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі"

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 траўня будзе разглядацца крымінальная справа супраць палітзняволенага маладзечанца Паўла Пяскова, асуджанага за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. 

Як беларусаў судзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады? Вялікая падборка дыфамацыйных прысудаў

02.06.2022 Як беларусаў судзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады? Вялікая падборка дыфамацыйных прысудаў

Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады. "Вясна" сабрала прысуды, пра якія стала вядома апошнім часам.

Больш за дзясятак абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім

02.06.2022 Больш за дзясятак абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім

Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня і да суда змясцілі ў Следчую турму ў Жодзіна, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.

За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 96 чалавек

02.06.2022 За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 96 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу траўня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За травень колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 53 чалавекі.

Хэйт ляжачага міліцыянта з пікета Ціханоўскага: як судзяць беларусаў за абразы Казлоўскага

02.06.2022 Хэйт ляжачага міліцыянта з пікета Ціханоўскага: як судзяць беларусаў за абразы Казлоўскага

Распавядаем, як судзяць беларусаў за абразы сумнавядомага міліцыянта Казлоўскага, а юрыст “Вясны” Павел Сапелка каментуе гэты масавы пераслед.

Сясцёр у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года асудзілі да "хіміі"

01.06.2022 Сясцёр у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года асудзілі да "хіміі"

У судзе Заводскага раёна Мінска 1 чэрвеня вынесены прысуд  палітзняволеным сёстрам Яне і Таццяне Барысовіч. Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за дапамогу беларусам эвакуявацца ад пераследу ў Літву

01.06.2022 Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за дапамогу беларусам эвакуявацца ад пераследу ў Літву

Суд Шчучынскага раёна 31 траўня асудзіў 30-гадовага палітзняволенага Яўгена Буйніцкага да чатырох з паловай гадоў узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў).

Хто з палітвязняў у траўні выйшаў на волю: дайджэст "Вясны"

31.05.2022 Хто з палітвязняў у траўні выйшаў на волю: дайджэст "Вясны"

"Вясна" распавядае, хто гэтыя людзі, чаму іх затрымалі і як яны цяпер апынуліся на волі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства