Навіны на тэму: звароты
12.06.2013 Берасце: Меркаванні выбаршчыкаў наконт малога памежнага руху ў чарговы раз праігнараваныя
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Валюшыцкі даслаў адказаў брэсцкім актывістам кампаніі «Гавары Праўду!" Прадстаўнікі грамадскасці ставілі перад дэпутатам пытанне, чаму народныя абраннікі праігнаравалі зварот грамадзян па пытанні малога памежнага руху.
06.06.2013 Студэнты пратэстуюць: сцэну для ўніверсітэта культуры не могуць дабудаваць ужо 6 гадоў
Так склалася, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ад часоў свайго заснавання не мае ніводнай уласнай сцэны, дзе студэнты, якія ў тым ліку рыхтуюцца і да працы ў тэатры, маглі б паказаць сваё майстэрства ці проста парэпетаваць. Cтудэнтка Факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ наважылася выправіць сітуацыю і звярнулася па публічную падтрымку да ўсіх неабыякавых. І ўжо дамаглася пэўнага поспеху.
29.05.2013 Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць
Салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў атрымаў адказ Міністэрства аховы здароўя на петыцыю аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёроў новай паліклінікі. Пад петыцыяй, нагадаем, падпісалася ўжо болей за васемсот чалавек.
27.05.2013 Брэст: дэпутатаў гарсавету заклікаюць падтрымаць малы памежны рух з Польшчай
На адрас мясцовых народных абраннікаў ад імя жыхароў Брэста дасланыя лісты з просьбай дапамагчы ў паскарэнні рэалізацыі Закона “Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху”, якое дае права мясцовым жыхарам у спрошчаным парадку перасякаць мяжу.
20.05.2013 Беларусы пішуць у ААН: трэба прымаць захады
Група беларусаў зьвярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека з заявай, у якой заклікае ААН прымусіць улады краіны выконваць міжнародныя абавязацельствы.
17.05.2013 Праваабаронцы нагадваюць МЗС пра задачы адносна выканання дзяржорганамі міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь
17 траўня намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею зварот у сувязі з невыкананнем беларускай дзяржавай рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе Алеся Бяляцкага.
17.05.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася з адкрытым лістом да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з патрабаваннем аб выкананні рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
13.05.2013 Апальныя беларускія адвакаты выказваюць падтрымку ўкраінскім калегам, якія падвяргаюцца ціску
Група былых беларускіх адвакатаў, якія зазналі пераслед уладаў, звярнулася са словамі падтрымкі да ўкраінскіх калегаў. Яны накіравалі адпаведны ліст на адрас Вышэйшай кваліфікацыйна-дысцыплінарнай камісіі адвакатуры Украіны.
13.05.2013 ГА “БАЖ” звярнулася да кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў
Журналісцкая арганізацыя дамагаецца прыняцця захадаў з нагоды затрыманняў і арыштаў журналістаў.
06.05.2013 Бялынічы: усе скаргі і звароты шматдзетных сем’яў вяртаюцца для разгляду ў райвыканкам
На пачатку траўня шматдзетныя сем’і з Бялыніч пачалі атрымліваць адказы з розных дзяржаўных інстанцый на свае калектыўныя звароты і скаргі на парушэнне правоў шматдзетных сем’яў пры будаўніцтве жылога дома.
06.05.2013 Баранавічы: актывісты ўздымаюць пытанне аб неэфектыўнасці выкарыстоўвання сродкаў падаткаплацельшчыкаў
Актывістка грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Анжэла Камбалава атрымала ліст з Баранавіцкага гарвыканкама на сваю заяву аб жахлівым становішчы цэнтральных вуліц Царука і Гагарына і тэрмінах іх рамонта.
25.04.2013 Перайменавання станцыі метро "Плошча Леніна" на "Плошчу Незалежнасці" не будзе
Рыгор Кастусёў атрымаў канчатковы адказ з Мінгарвыканкама, у якім адзначаецца, што ўсе адказы наўсе пытанні яму прадастаўленыя, далейшыя яго звароты разглядацца не будуць.
24.04.2013 Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны
Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва наконт прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў адносінах да маладой маці Алесі Садоўскай.
23.04.2013 Грамадзяне і НДА выступаюць супраць знішчэння балотаў
Аргкамітэт грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот» выказвае пратэст супраць распрацоўкі балотных тэрыторый у межах ахоўваемых заказнікаў.
23.04.2013 Зьбіраюць подпісы ў абарону Андрэя Гайдукова
Зварот, які ініцыявалі актывісты праваабарончай групы «За волю», 24 красавіка накіруюць у амбасады і прадстаўніцтвы міжнародных праваабарончых арганізацый.










