Навіны на тэму: сілавыя структуры

Алесь Бяляцкі ўказаў суду на тых, хто замовіў крымінальную справу супраць яго

05.11.2011 Алесь Бяляцкі ўказаў суду на тых, хто замовіў крымінальную справу супраць яго

"Я сцвярджаю, што гэта справа пачыналася і праводзілася з відавочным палітычным падтэкстам з мэтай пераследу сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна", у прыватнасці мяне, за праваабарончую дзейнасць", - заявіў суду абвінавачаны Алесь Бяляцкі 4 лістапада, у трэці дзень судовага працэсу. У пацверджанне сваіх словаў праваабаронца зачытаў некалькі дакументаў з тома першага крымінальнай справы № 11081100188, якія пракурор, даследуючы матэрыялы справы, згадаў толькі мімаходзь.

Галіна Кавалевіч з Бярозы хоча ведаць прозвішчы сваіх катаў

03.11.2011 Галіна Кавалевіч з Бярозы хоча ведаць прозвішчы сваіх катаў

Пенсіянерка з горада Бярозы Галіна Кавалевіч ў скарзе на імя начальні ка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў цікавіцца тым, на якой падставе супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС яе схапілі з лаўкі, пацягнулі ў аўтазак і збілі ў аўтазаку 13 ліпеня 2011 года.

Гомель: міліцыя абвясціла паляванне на Кастуся Жукоўскага

03.11.2011 Гомель: міліцыя абвясціла паляванне на Кастуся Жукоўскага

Гомельская міліцыя не пакідае ў спакоі апазіцыянера Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, 2 лістапада непадалёк ад яго дома цэлы дзень дзяжурыў міліцэйскі аўтамабіль, у якім знаходзяцца пяць супрацоўнікаў у форме.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на праявы фашызму ў Брэсце

03.11.2011 Праваабаронцы звяртаюць увагу на праявы фашызму ў Брэсце

Брэсцкія праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу прадстаўнікоў улады, супарцоўнікаў міліцыі і КДБ на праявы фашызму. Аднак ніякіх захадаў у адказ не рабілася.

Смалявічы: жонку дэмактывіста Эшбаева выклікалі ў пракуратуру

03.11.2011 Смалявічы: жонку дэмактывіста Эшбаева выклікалі ў пракуратуру

2 лістапада, жонку дэмактывіста Артура Эшбаева Аляксандру Эшбаеву выклікалі ў пракуратуру Смалявіцкага раёна ў сувязі з яе скаргай на дзеянні начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Смалявіцкага РАУС маёра Мартысюка.

Журналіст «Гомельскай праўды» сустрэўся з жорсткай рэальнасцю

31.10.2011 Журналіст «Гомельскай праўды» сустрэўся з жорсткай рэальнасцю

Журналіст газеты «Гомельская праўда» трапіў у непрыемную сітуацыю — бойку з хуліганам і на сабе адчуў, як «аператыўна» рэагуе на выклікі мясцовая міліцыя. Разам з тым, на маўклівых акцыях пратэсту міліцыянерам хапала некалькі секунд, каб «пачуць» у натоўпе некалькіх соцень чалавек брудную лаянку, вылічыць яе «аўтара» і затрымаць.

ДАІ і сацыяльныя сеткі абвяргаюць адзін аднаго

30.10.2011 ДАІ і сацыяльныя сеткі абвяргаюць адзін аднаго

Не цішэюць спрэчкі адносна гібелі ў аўтааварыі вядомага аршанскага музыкі Сяргея Голікава. У пачатку кастрычніка 32-гадовы Сяргей патрапіў пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе па праспекце Фрунзэ ў Віцебску. Ад атрыманых траўмаў ён праз тыдзень памёр у бальніцы.

Міліцыянты зламалі нагу магілёўцу і напісалі ў пратаколе, што "так і было"

28.10.2011 Міліцыянты зламалі нагу магілёўцу і напісалі ў пратаколе, што "так і было"

48-гадовы магілёвец Валеры Чыкаў ужо месяц ходзіць у гіпсе. Віной таму, як ён сцвярджае, сталі супрацоўнікі міліцыі, які збілі яго, калі ён быў дастаўлены ў стане алкагольнага ап’янення ў міліцэйскі пастарунак.

Барысаў: Два ператрусы прайшло ў сябра Алескандра Малчанава

28.10.2011 Барысаў: Два ператрусы прайшло ў сябра Алескандра Малчанава

Учора, 27 кастрычніка, у Барысаве прайшлі яшчэ два ператрусы. У тры гадзіны ночы (пасля затрымання Аляксандра Малчанава) і ўвечары абшуквалі кватэру Андрэя Нікалаеўскага, сябра Аляксандра Малчанава.

На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць

27.10.2011 На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць

Да такой высновы прыйшоў памочнік Прэзідэнта, галоўны інпектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. Ён прыязжаў на прыём грамадзянаў, і людзі распавялі яму пра свае марныя звароты ў міліцыю.

 Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя

27.10.2011 Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя

"Дзіўным чынам гэтая іх актыўнасць супала са стартам новай хвалі штодзённых акцый Салідарнасці з палітзняволеннымі, распачатай “Еўрапейскай Беларуссю”, - кажа Уладзімір Лемеш. - Новы допыт быў толькі фармальнасцю, бо на тыя ж пытанні я ўжо даваў адказы следству раней".

25.10.2011 Анатоль Лябедзька падае ў суд на КДБ

Менавіта такім чынам палітык збіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны следчымі падчас арышту ўначы 19 снежня.

Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль

24.10.2011 Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль

Ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах 7 кастрычніка. Міліцыянты правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.

У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

24.10.2011 У Дзяржынску актывіста асудзілі за пікет 8 верасня

22 кастрычніка ў Дзяржынску ў кватэры актывіста Аляксандра Тарнагурскага прайшоў ператрус. Апроч таго, сёньня на яго склалі пратакол за ўдзел у пікеце, які прайшоў 8 верасня. Суд Дзяржынскага раёну прысудзіў Аляксандру Тарнагурскаму штраф у памеры 5 базавых велічыняў.

Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі

24.10.2011 Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі

Гісторыя пра ўпартую адмову рабочага чыгункі Рыгор Лук’янчук з вёскі Мельнікі Маларцкага раёну праходзіць прымусовую дактыласкапію цягнецца яшчэ з вясны. У красавіку на яго нават быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства