Навіны на тэму: сілавыя структуры

Участковы інспектар: “З’язджайце ў сваю Расію”

15.02.2012 Участковы інспектар: “З’язджайце ў сваю Расію”

Марына Дукмасава – адна з тых, хто быў затрыманы ў Менску пад час “маўклівай” акцыі 6 ліпеня 2011 года. На другі дзень суд Маскоўскага раёна абвінаваціў яе ў дробным хуліганстве і пакараў грашовым штрафам. Марына абскардзіла свой прысуд ў Менскім гарадскім судзе, а затым і ў Вярхоўным судзе. Як і ў многіх іншых падобных выпадках, прысуд быў пакінуты без зменаў.

Пастар царквы “Ян Прадвесьнік” паскардзіўся ў пракуратуру з нагоды ўварваньня ў жытло

14.02.2012 Пастар царквы “Ян Прадвесьнік” паскардзіўся ў пракуратуру з нагоды ўварваньня ў жытло

Пастар пратэстанцкай супольнасьці “Ян Прадвесьнік” Антоній Бокун накіраваў скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску на дзеяньні супрацоўнікаў у цывільным, якія ўварваліся ў ягоны дом 8 лютага.

У бабруйскай актывісткі супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнні

14.02.2012 У бабруйскай актывісткі супрацоўнік міліцыі ўзяў тлумачэнні

У другой палове дня 13 лютага да бабруйскай актывісткі кампаніі “Гавары праўду” Валянціны Глухавай завітаў капітан міліцыі. Супрацоўнік праваахоўных органаў спрабаваў даведацца, чаму яна збірала подпісы гараджан за абсталяванне прыпынку “Інфекцыйная бальніца” і перанос пешаходнага пераходу ў горадзе.

Следчы камітэт не угледзеў у дзеяннях аршанскай актывісткі нічога супрацьпраўнага

14.02.2012 Следчы камітэт не угледзеў у дзеяннях аршанскай актывісткі нічога супрацьпраўнага

Як мы ўжо паведамлялі, днямі аршанская міліцыя правяла санкцыянаваны пракурорам агляд жылога дома актывісткі кампаніі «Наш Дом» Яніны Ляснеўскай. Супрацоўнікі ў пагонах тым самым спрабавалі спыніць рассыланне лістоў у адрас міліцыянтаў, якое праводзіць кампанія «Наш дом» у рамках акцыі «Асцярожна, міліцыя».

Пракуратура абвяргае наяўнасць “чорных спісаў” (дакумент)

09.02.2012 Пракуратура абвяргае наяўнасць “чорных спісаў” (дакумент)

У мінулым месяцы галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў пракуратуру. Ён прасіў патлумачыць яму частыя візіты міліцыянтаў і наяўнасць “чорнага спіса”, у які ўваходзяць мясцовыя незалежныя журналісты і грамадскія актывісты.

Пракурор Бялыніцкага раёна крытыкуе працу праваахоўных органаў

09.02.2012 Пракурор Бялыніцкага раёна крытыкуе працу праваахоўных органаў

Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка выказвае крытычныя меркаванні наконт працы супрацоўнікаў кантралюючых і праваахоўных органаў у выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.

Следчы камітэт праверыць правамернасць дзеянняў міліцыянтаў па скарзе Святланы Вяргейчык

09.02.2012 Следчы камітэт праверыць правамернасць дзеянняў міліцыянтаў па скарзе Святланы Вяргейчык

Ці панясуць крымінальную адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікі Кастрычніцкага УУС Менску? Пенсіянерка Святлана Дзмітрыеўна неадступна патрабуе пакарання для міліцыянтаў, ад рук якіх яна пацярпела – не толькі маральна, але і фізічна.

Спіс затрыманых удзельнікаў “Ліцьвінскага клуба”

08.02.2012 Спіс затрыманых удзельнікаў “Ліцьвінскага клуба”

Па інфармацыі праваабаронцаў, з РУУС Маскоўскага раёна Менска выпусцілі ўсіх затрыманых сёння у пратэстанцкай царкве “Ян Прадвеснік” вернікаў - праз паўтары гадзіны пасля затрымання і без складання пратаколаў. Сярод 32-х чалавек былі непаўнагадовыя.

У Круглянскім раёне супрацоўнікі міліцыі скіраваныя на ўзмацненне пакарання

06.02.2012 У Круглянскім раёне супрацоўнікі міліцыі скіраваныя на ўзмацненне пакарання

Старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Круглянскага РАУС, маёр міліцыі Т. Падаляк выказалася за тое, каб усе правапарушальнікі, якія адбываюць пакаранне, былі пазбаўлены ўсялякіх шансаў на датэрміновая вызваленне.

03.02.2012 Следчы камітэт хоча забраць будынкі ў дзяцей Віцебшчыны

Як паведаміў Рацыі глыбоцкі журналіст і грамадскі актывіст Кастусь Шыталь, гарадскі Цэнтр пазашкольнай работы збіраюцца перадаць створанаму восенню 2011 года Следчаму камітэту.

Былы падпалкоўнік міліцыі звярнуўся ў Генпракуратуру

31.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі звярнуўся ў Генпракуратуру

Віктар Малочка, падпалкоўнік Салігорскай міліцыі ў адстаўцы, накіраваў Генеральнаму пракурору Канюку А. У. заяву аб правядзенні паўторнай праверкі па фактах яго незаконных затрыманняў мінулым летам, а таксама па фактах ілжывых сведчанняў супрацоўнікаў Салігорскага РАУС.

31.01.2012 Гарадзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя вусна папярэдзіла КДБ

Журналістка пайшла на “размову” 30 студзеня разам з адвакатам. Супрацоўнік КДБ, аднак, настаяў на тым, што дзяўчына не з’яўляецца ні абвінавачанай, ні сведкай, і таму прысутнасць яе прадстаўніка не патрэбная.

Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома

30.01.2012 Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома

Прычынай гэтаму з’яўляецца тое, што ў яго пастаянна дастаўляюцца грамадзяне, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, якія крычаць і сварацца. Акрамя гэтага, самі супрацоўнікі міліцыі пастаянна крычаць, мацюкаюцца і пагражаюць затрыманым. Усё гэта чуюць жыхары дома і іх маленькія дзеці, бо чутнасць у доме высокая.

Гарадзенскую журналістку выклікаюць у КДБ

30.01.2012 Гарадзенскую журналістку выклікаюць у КДБ

Гражына Шалкевіч мяркуе, што такая ўвага з боку спецслужбаў да яе асобы выклікана верагодна альбо яе журналісцкімі матэрыяламі на Беларускім Радыё Рацыя альбо частай прысутнасцю на выязных паседжаннях і сустрэчах на Гарадзеншчыне актывістаў непрызнанага дагэтуль Саюзу палякаў Беларусі.

Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў

27.01.2012 Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў

Апошнія дні міліцыя зноў турбуе мясцовых грамадска-палітычных актывістаў – на гэты раз прадстаўнікоў Партыі БНФ. У сераду невядомыя некалькі разоў званілі ў кватэру сябра рады мясцовай арганізацыі Валерыя Кісяля. Падобным чынам патурбавалі і старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства