Навіны на тэму: сілавыя структуры

Пацярпелыя за сьцяг “МФ” будуць скардзіцца на паліцыю

07.03.2012 Пацярпелыя за сьцяг “МФ” будуць скардзіцца на паліцыю

“Маладафронтаўцы” Міхась Мускі і Раман Васільеў, затрыманыя 3 сакавіка ў Смаленску пад час канцэрту “Ляпіса Трубяцкога”, будуць скардзіцца на дзеяньні мясцовай паліцыі ў пракуратуру горада. Выходзячы з губернскага клуба, дзе адбываўся канцэрт, яны разгарнулі сьцяг “Маладога фронту”.

Бабруйск: Алену Тоўсцік выклікаюць у міліцыю

06.03.2012 Бабруйск: Алену Тоўсцік выклікаюць у міліцыю

Бабруйская актывістка АГП, адна з аштрафаваных за запаленыя свечкі, расказала пра ўзнаўленне інтарэса да яе з боку міліцыі. Яе запрашаюць прыйсці ў аддзяленне па тэлефоне, а таксама прыносяць запіскі, зусім не падобныя на афіцыйныя позвы.

Аршанскі РАУС з доктарам Сайковым прымусова кадуюць ад алкагалізму

06.03.2012 Аршанскі РАУС з доктарам Сайковым прымусова кадуюць ад алкагалізму

Аршанская міліцыя практыкуе прымусовае кадаванне ад алкагалізму з дапамогай доктара-псіхатэрапеўта Дзмітрыя Сайкова. Збіраюць людзей, якія п'юць, з усяго сельсавета, прывозяць у адзін з дамоў культуры, дзе Сайкоў за сціплыя 550000 з чалавека ажыццяўляе свой гаючы сеанс. Нядаўна 75 чалавек прайшлі кадаванне ў Забалоцкім ДК.

Наталля Шкадун дамаглася пакарання ўчастковага міліцыянера

02.03.2012 Наталля Шкадун дамаглася пакарання ўчастковага міліцыянера

Пасля праверкі пракуратурай і ўпраўленнем унутраных спраў Магілёва сапраўднасці выкладзеных у заяве жанчыны фактаў участковы міліцыянер Марчанка быў дэпрэміраваны, а з асабістым саставам аддзелу праведзена прафілактычная размова аб недапушчальнасці падобных паводзінаў.

02.03.2012 Канфіскаваны мытнікамі ноўтбук Андрэя Бандарэнкі трапіў у КДБ

Пра гэта праваабаронцам «Плятформы» паведамілі на Берасьцейскай мытні.

Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце

29.02.2012 Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце

Як стала вядома праваабаронцам, салігорскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у міліцыю ў сувязі са з’яўленнем у горадзе ўлётак супраць смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што пра распаўсюд друкаваных матэрыялаў самі міліцыянты даведаліся праз сеціва.

На Магілёўшчыне знізіўся давер да міліцыі

28.02.2012 На Магілёўшчыне знізіўся давер да міліцыі

У канцы 2011 года толькі 35,9% жыхароў вобласці давярала міліцыянтам. Гэты паказчык на 1,3% ніжэйшы, чым быў у 2010 годзе. У звестках, прыведзеных супрацоўнікамі аддзелу маніторынга штаба МУС Рэспублікі Беларусь, 54,4% магілёўцаў міліцыі давяраюць не ў поўнай меры, а 8,9% не давяраюць зусім.

КДБ цікавіць лёс палітуцекача Аляксея Прыходзькі

28.02.2012 КДБ цікавіць лёс палітуцекача Аляксея Прыходзькі

Салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыіі Аляксей Прыходзька 3 жніўня 2004 году быў затрыманы і пакараны 15-суткавым арыштам за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У той дзень ён разам з дзвюмя салігорскімі паплечніцамі выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з расцяжкай “10 гадоў дыктатуры. Сыдзі Лукавы!”.

У Гародні працягваюць ціснуць на журналістаў

27.02.2012 У Гародні працягваюць ціснуць на журналістаў

27 лютага а 9-й раніцы незалежнаму журналісту Андрэю Мялешку патэлефанавалі на мабільны тэлефон з абласнога ўпраўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі і запрасілі на “прафілактычную гутарку”. Тэлефанаваўшы прадставіўся маёрам Жукавым.

Салігорская моладзь падтрымала зняволенага Івана Шылу (фота)

23.02.2012 Салігорская моладзь падтрымала зняволенага Івана Шылу (фота)

Арыштавнага напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь” і зняволеннага на 22 дні арганізатара мерапрыемства Івана Шылу падтрымалі паплечнікі з Салігорска. 22 лютага па ўсім горадзе з’явіліся плакаты з інфармацыяй аб арышце маладзёна і патрабаваннем яго вызвалення.

Наваполацк: Ператрусам справа не скончылася (копіі пратаколаў вымання)

22.02.2012 Наваполацк: Ператрусам справа не скончылася (копіі пратаколаў вымання)

Падчас допыту Дзмітрыю Рыжычэнка была прад'яўлена флэшка, канфіскаваная работнікамі органаў пры ператрусе, але не занесеная ў пратакол. На флэшцы следчы прадэманстраваў файлы з назвамі «азбука терроризма», «изготовление взрывчатых веществ» і мноства іншых падобнай скіраванасці.

Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі рэдактара сайта «Свабодны рэгіён»

22.02.2012 Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі рэдактара сайта «Свабодны рэгіён»

Супрацоўнікі КДБ запрасілі на неафіцыйную сустрэчу галоўнага рэдактарам сайта «Свабодны Рэгіён» Яўгена Парчынскага. Нагадалі актывісту пра існаванне ў Крымінальным кодэксе артыкулаў аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь у публікацыях, аўдыё, відэа матэрыялах.

Гарадзенская пракуратура папярэдзіла журналіста Алеся Дзянісава

21.02.2012 Гарадзенская пракуратура папярэдзіла журналіста Алеся Дзянісава

Гарадзенская абласная пракуратура вынесла сёння, 21 студзеня, афіцыйнае папярэджанне незалежнаму журналісту Алесю Дзянісаву. Гутарку з Дзянісавым вёў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валеры Павядайка.

Ператрус у кватэры наваполацкай актывісткі

17.02.2012 Ператрус у кватэры наваполацкай актывісткі

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі правялі 16 лютага ператрус у кватэры наваполацкай актывісткі Вольгі Дамаскінай ў сувязі з крымінальнай справай, распачатай практычна 2 гады таму пасля з'яўлення ў Наваполацку некалькіх «апазіцыйных» надпісаў. У цяперашні час падазраваным па гэтай справе раптам стаў праходзіць сын актывісткі Дзмітрый Рыжычэнка.

Больш за год Наталля Ладуцька дамагалася, каб КДБ вярнуў ёй сканфіскаваныя грошы

15.02.2012 Больш за год Наталля Ладуцька дамагалася, каб КДБ вярнуў ёй сканфіскаваныя грошы

Наталлі Ладуцька, маці былога каардынатара выбарчага штабу Някляева Алега Ладуцькі, прыйшоў пісьмовы адказ з упраўленьня Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Менску і Менскай вобласці, у якім паведамляецца, што жанчына можа забраць грошы і рэчы, сканфіскаваныя ў сям’і пад час ператрусу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства