Навіны на тэму: сілавыя структуры

У Пінску будзе свой АМАП

28.05.2012 У Пінску будзе свой АМАП

Раней для забяспячэння бяспекі пры правядзенні нейкіх важных мерапрыемстваў у Пінск прывозілі амапаўцаў з Брэста. Чым выклікана неабходнасць фрамавання спецаддзелу міліцыі, невядома. У горадзе няма аніякіх масавых забурэнняў і разгулу вулічнай злачыннасці.

Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”

28.05.2012 Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”

Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Баранавіцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за подпісам падпалкоўніка Пракуды В.І. Нагадаем, 1 мая актывіст збіраўся ехаць у Мінск па асабістай справе, але быў затрыманы па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.

Гомель: Сустрэча прадстаўнікоў НДА са шведскай арганізацыяй - пад пільным наглядам міліцыі

25.05.2012 Гомель: Сустрэча прадстаўнікоў НДА са шведскай арганізацыяй - пад пільным наглядам міліцыі

Да пачатку сустрэчы, а 16-й гадзіне, да прыватнага дому, дзе адбываецца мерапрыемства, пад'ехалі міліцыянты з Цэнтральнага РАУС. Яны хацелі трапіць у будынак, патлумачыўшы, што там нібыта схавалася асоба, якая знаходзіцца ў вышуку.

Бабруйск: На скаргу Таісіі Кабанчук прыйшла адпіска

25.05.2012 Бабруйск: На скаргу Таісіі Кабанчук прыйшла адпіска

Таісія Кабанчук, абласны кіраўнік стваранай партыі БХД, атрымала адказ на сваю скаргу з міліцыі. Нагадаем, што 19 красавіка невядомыя абляпілі краму, у якой яна працуе, паклёпніцкімі ўлёткамі. Актывістка напісала ў міліцыю заяву з просьбай знайсці вінаватых.

Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

25.05.2012 Журналістка абскардзіла ў судзе канфіскацыю друкаваных матэрыялаў

Юлія Канаплёва, журналістка газеты «Віцебскі кур'ер», аўтамабіль якой 20 траўня затрымалі аршанскія міліцыянты, накіравала скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы.

Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

24.05.2012 Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

Праваабаронца, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка накіраваў ліст начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Найдзенка, у якім патрабуе растлумачыць прычыны канфіскацыі друкаванай прадукцыі ў журналісткі «Віцебскага кур'ера» Юліі Канаплёвай.

"Прафілактычная" матарызна ад міліцэйскага начальніка

24.05.2012 "Прафілактычная" матарызна ад міліцэйскага начальніка

Актывіст "Маладога фронта" Павел Сяргей абскардзіць дзеянні намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Андрэя Галавіна. 23 траўня "ахоўнік правапарадку" нарэшце вярнуў актывісту яго асабістыя рэчы, за якімі той паездіў у РУУС. Разам з рэчамі Павел атрымаў добрую порцыю матных абразаў у свой адрас. Напэўна, для "прафілактыкі".

Быхаўчанін Аляксандр Шачанок не здаецца

21.05.2012 Быхаўчанін Аляксандр Шачанок не здаецца

У чарговы раз ён скардзіцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага міліцыянта Віталя Вашчылы.

Міліцыянты жорстка збілі актывіста Андрэя Моўчана

21.05.2012 Міліцыянты жорстка збілі актывіста Андрэя Моўчана

19 траўня каля ўніверсаму “Першамайскі” на вуліцы Русіянава ў Менску быў затрыманы і жорстка збіты актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Моўчан. Маладзён мае намер падаваць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі

20.05.2012 Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі

У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміў: падазраваны затрыманы.

17.05.2012 КДБ зноў палохае Міхалевіча

Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч катэгарычна абверг звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце ў нядаўнім артыкуле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Палітыка могуць звінаваціць у нанясенні ўрону «дзелавой рэпутацыі КДБ».

17.05.2012 Рамана Пратасевіча збіў АМАП пад камандаваннем Яўсеева

Актывіста «Маладога фронту», які вывесіў у цэнтры Менска бел-чырвона-белы сцяг, затрымалі і жорстка збілі.

Прадстаўнік Следчага камітэта Герасімаў памыляецца

16.05.2012 Прадстаўнік Следчага камітэта Герасімаў памыляецца

Сёння афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Герасімаў заявіў у інтэрв'ю БелаПАН, што крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК у Беларусі распачатая ўпершыню. Але менавіта па гэтым складзе злачынства ў 2006 г. была ўзбуджаная крымінальная справа супраць актывістаў "Партнёрства", нагадвае Павел Сапелка, які прадстаўляў бок абароны ў гэтай крымінальнай справе.

Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС

15.05.2012 Івана Амельчанку затрымалі ў Ленінскім РАУС

Моладзевы актывіст Іван Амельчанка затрыманы ў РАУС Ленінскага раёну і дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На яго складзены адміністратыўны пратакол. Разгляд справы адбудзецца заўтра ў судзе Ленінскага раёну Менска.

Эксперт Amnesty International: “У змаганні з тэрарызмам ёсць небяспека абмежавання правоў чалавека” (відэа)

15.05.2012 Эксперт Amnesty International: “У змаганні з тэрарызмам ёсць небяспека абмежавання правоў чалавека” (відэа)

Эксклюзіўнае інтэрв'ю Геральда Фолкварда (Geralg Folkvord), эксперта па правах чалавека і праблеме тэрарызму Amnesty International (Нарвегія), для Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства