Навіны на тэму: сілавыя структуры

Адміністрацыйны працэс над святаром расцягваецца

23.06.2012 Адміністрацыйны працэс над святаром расцягваецца

22 чэрвеня ў Гародні быў працягнуты суд над святаром Мікалаем Гайдуком, якога вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры патрабаванні прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю.

У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут

22.06.2012 У Беларусі новы палітвязень – журналіст Андрэй Пачобут

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае пераслед Андрэя Пачобута як расправу над журналістам за ягоную прафесійную дзейнасць, а таксама дэманстратыўную пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці напярэдадні правядзення парламенцкіх выбараў.

У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці

22.06.2012 У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці

У ходзе маніторынгу ўмоў утрымання ў турмах і калоніях Беларусі ў ПЦ "Вясна" трапіў цікавы дакумент.

Год у пошуках праўды

22.06.2012 Год у пошуках праўды

Віктар Малочка, былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі, у чэрвені 2011 года двойчы затрымліваўся без тлумачэння прычынаў. Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы.

Супрацоўнікаў міліцыі стала больш, раскрыццё злачынстваў -- знізілася

21.06.2012 Супрацоўнікаў міліцыі стала больш, раскрыццё злачынстваў -- знізілася

Пракурор Бялыніцкага раёна, саветнік юстыцыі Міхаіл Андросенка раскрытыкаваў працу мясцовай міліцыі па папярэджанні і раскрыцці крадзяжоў. Сваё меркаванне пракурор выклаў у артыкуле “Крадуць там, дзе дрэнна берагуць”.

21.06.2012 КДБ аказвае ціск на чальцоў групы Дзмітрыя Уса

На чальцоў ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства аказваецца націск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, паведаміў ініцыятар унясення паправак у выбарчае заканадаўства, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус.

Брэсцкая ДАІ працягвае змагацца з налепкамі

19.06.2012 Брэсцкая ДАІ працягвае змагацца з налепкамі

Каардынатар Руху «За Свабоду» у горадзе Брэсце Дзяніс Турчаняк мяркуе, што на яго пачаўся ціск збоку прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў, ад якога церпяць і родныя грамадскага актывіста.

Аршанская міліцыя робіць адкрыцці ў трактоўцы законаў

18.06.2012 Аршанская міліцыя робіць адкрыцці ў трактоўцы законаў

Аршанскі РАУС: «Наяўнасць на друкаваным выданні «Наш дом»... лагатыпа, пад якім ажыццяўляецца выданне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі ..., дазваляе аднесці дадзенае друкаванае выданне да перыядычных».

У Віцебску расследуюць скаргу жонкі Сяргея Каваленкі

18.06.2012 У Віцебску расследуюць скаргу жонкі Сяргея Каваленкі

Алена Каваленка напісала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў віцебскага СІЗА-2, якія знялі на відэа Сяргея Каваленку падчас знаходжання ў гэтай установе і выклалі ў інтэрнэт. Жонка палітвязня звярнулася ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна віцебска, каб там далі належную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў СІЗА-2.

Гародня: у судах - суцэльная карпаратыўная “салідарнасць”

15.06.2012 Гародня: у судах - суцэльная карпаратыўная “салідарнасць”

Прадказальнай адмовай завяршыўся разгляд скаргі жыхара Гародні Уладзіміра Фяненкі, якую ён падаў у абласны суд на прысуд Ленінскага раённага суда. Судовая калегія, якая разглядала касацыйную скаргу, не захацела заглыбляцца ў яе сутнасць і па-фармалісцку адвяла на зацвярджэнне “законнасці прысуду” хвілін дваццаць.

У Шклоўскім раёне павялічваецца ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці

14.06.2012 У Шклоўскім раёне павялічваецца ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці

Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці ў Шклоўскім раёне склала 52, 7 % і значна перавысіла паказчык па Магілёўскай вобласці і краіне ў цэлым.

Хоцімск: праваахоўнікі папярэджваюць дэмакратычных актывістаў

13.06.2012 Хоцімск: праваахоўнікі папярэджваюць дэмакратычных актывістаў

На працягу апошняга тыдня супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць прафілактычныя гутаркі з дэмакратычнымі актывістамі Хоцімскага раёна і папярэджваюць аб адказнасці за ўдзел у несанкцыяваных уладамі мерапрыемствах.

11.06.2012 Міліцыя зьбіла непаўнагадовага. У дзеяньнях хлопца СК ня ўгледзеў злачынства

Сьледчы камітэт Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія зьбілі непаўнагадовага Канстанціна Рудзеню.

09.06.2012 Разгарнуў сцяг, паламаў сабе сківіцу і рэбры, адбіў ныркі - версія Следчага камітэту.

Збітага міліцянтамі моладзевага актывіста Андрэя Молчана адпраўляюць на чарговую медычную экспертызу. „Мне сказалі – а можа вы сам сабе гэтыя раны нанеслі” - гаворыць актывіст.

Аўтара відэа пра міліцыянта-безбілетніка наведаў РУУС (відэа)

09.06.2012 Аўтара відэа пра міліцыянта-безбілетніка наведаў РУУС (відэа)

Аўтар відэа пра міліцыянта-безбілетніка Раман Гарадзінскі распавёў, што 8 чэрвеня яго выклікалі для дачы паказаньняў у Фрунзенскі РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства