Навіны на тэму: сілавыя структуры

Праваабаронца Барыс Бухель патрабуе ад міліцыі абвяржэння несапраўднай інфармацыі

23.11.2012 Праваабаронца Барыс Бухель патрабуе ад міліцыі абвяржэння несапраўднай інфармацыі

Адпаведную прэтэнзію ён накіраваў на адрас начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму сп. Балейкі. Нагодай для гэтага стала публікацыя, змешчаная на сайце ўпраўлення пад назвай «Каждый, право, имеет право…», или какое право защищает правозащитник Борис Бухель?»

Ігар Сімбіроў працягвае дамагацца ад КДБ вяртання гітары

23.11.2012 Ігар Сімбіроў працягвае дамагацца ад КДБ вяртання гітары

Музыкант з Асіповічаў Ігар Сімбіроў 22 лістапада зноў звярнуўся ў КДБ з патрабаваннем вярнуць канфіскаваныя пасля Плошчы-2010 гітару, нэтбук і прыватныя дзённікі. Ён кажа, што надзея на іх вяртанне з’явілася са зменай кіраўніцтва КДБ.

Гомельская раёнка асуджае Літву за рассакрэчванне агентаў КДБ

22.11.2012 Гомельская раёнка асуджае Літву за рассакрэчванне агентаў КДБ

Журналіст з гомельскай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка ў сваім артыкуле асуджае літоўскія ўлады за рассакрэчванне архіваў КДБ, пераключаючыся на працу сучасных беларускіх спецслужбаў.

Актывіст БХД абскарджвае пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ

21.11.2012 Актывіст БХД абскарджвае пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ

У Магілёве актывіст БХД Алег Аксёнаў праз суд абскарджвае пастаноўку на прафілактычны ўлік у КДБ. Адпаведную скаргу ён накіраваў сёння, 21 лістапада, у суд Ленінскага раёна Магілёва. Алег Аксёнаў хоча, каб суд прызнаў ягоную пастаноўку на прафулік незаконнай, а прафілактычную размову з супрацоўнікамі КДБ неабгрунтаванай.

Быхаўчанін працягвае змаганне з недобрасумленнымі міліцыянтамі

21.11.2012 Быхаўчанін працягвае змаганне з недобрасумленнымі міліцыянтамі

Жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок працягвае змаганне з супрацоўнікамі міліцыі, якія безадказна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў. З траўня гэтага году вясковец дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы па факце наўмыснага, на яго думку, забруджвання пітной вады ў студні.

Алег Волчак: КДБ "праштрафілася" па-сур'ёзнаму

20.11.2012 Алег Волчак: КДБ "праштрафілася" па-сур'ёзнаму

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў апошнія гады не прыцягваў увагі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і хадзіў у любімчыках, -- лічыць старшыня праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак. Але зараз, пасля самазабойства ці забойства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака і шэрагу іншых скандалаў, сітуацыя змянілася, -- мяркуе праваабаронца.

19.11.2012 Лукашэнка назваў прычыну адстаўкі Зайцава: нездаровая маральна-псіхалагічная абстаноўка ў КДБ

Асноўнай прычынай адстаўкі Вадзіма Зайцава з пасады старшыні КДБ стала нездаровая маральна-псіхалагічная абстаноўка, якая склалася ў асобных падраздзяленнях Камітэта дзяржбяспекі.

Міліцыянты хочуць узяць адбіткі пальцаў у магілёўскага актывіста паўторна

19.11.2012 Міліцыянты хочуць узяць адбіткі пальцаў у магілёўскага актывіста паўторна

У суботу, 17 лістапада, у 11-00 чацвёра людзей у цывільным прыйшлі дамоў да актывіста Партыі БНФ “Адраджэньне” Уладзіміра Трызунова. Толькі адзін з іх паказаў пасведчанне міліцыянта. Гэта быў нехта Дарафееў.

КДБ цісне на асіповіцкага дэпутата ад БХД

19.11.2012 КДБ цісне на асіповіцкага дэпутата ад БХД

Дэпутата Асіповіцкага райсавета дэпутатаў, сябра аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ.

Быхаўскіх міліцыянтаў пакаралі за непрафесіяналізм

19.11.2012 Быхаўскіх міліцыянтаў пакаралі за непрафесіяналізм

Жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок атрымаў афіцыйнае пацверджанне таго, што ягоны ўчастковы Віталь Вашчыла звольнены ў сувязі з фальсіфікацыяй адміністрацыйнай справы ў дачыненні да яго.

Зараз падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску няма: дапыталі больш за 60 чалавек

15.11.2012 Зараз падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску няма: дапыталі больш за 60 чалавек

Падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску зараз няма, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.

Трое затрыманых у сувязі з выбухам ля Віцебскага КДБ

12.11.2012 Трое затрыманых у сувязі з выбухам ля Віцебскага КДБ

А праваабаронцу Паўлу Левінаву, які аператыўна прыехаў да будынка КДБ, каб высветліць сітуацыю, затрымаў супрацоўнік ДАІ за тое, што ён пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы. У выніку яму выпісалі штраф. Са словаў Левінава, гэта быў загад начальніка інспектара Халаднова заняцца менавіта ім, каб адцягнуць увагу ад будынка КДБ.

Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі

09.11.2012 Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі

Інфармацыю паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы са спасылкай на дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава.

Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй

05.11.2012 Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй

Ён просіць даць прававую ацэнку дзеянням камандзіра аддзялення АМАП Сяргея Астапенкі, які ажыццяўляў незаконнае затрыманне палітыка, а таксама намесніка начальніка крымінальнага вышуку РАУС Савецкага раёна Аляксея Скрабука, які парушыў нормы крымінальна-працэсуальнага і адміністрацыйна-працэсуальнага права.

Міліцыя адмаўляецца прызнаць, што двойчы парушыла заканадаўства

04.11.2012 Міліцыя адмаўляецца прызнаць, што двойчы парушыла заканадаўства

Аляксей Гаўруцікаў атрымаў адмову на сваё патрабаванне пакараць супрацоўнікаў ДАІ і Першамайскага РАУС за незаконныя дзеянні і ўнясенне ў пратакол непраўдзівай інфармацыі. Раённы следчы камітэт стаў на бок міліцыянтаў, якія сваіх парушэнняў не прызналі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства