Навіны на тэму: сілавыя структуры

Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)

19.12.2012 Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)

Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.

Магілёўская міліцыя не жадае прызнаваць свае памылкі

18.12.2012 Магілёўская міліцыя не жадае прызнаваць свае памылкі

Замест таго, каб афіцыйна папрасіць прабачэнне за ганебны артыкул на сваім сайце пра праваабаронцу Барыса Бухеля і абвергнуць яго, начальнік упраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама Балейка адказаў, што ён не ўтрымлівае ганебных звестак і падставаў для яго абвяржэння няма.

Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» піша ў пракуратуру, а адказы атрымлівае з міліцыі

14.12.2012 Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» піша ў пракуратуру, а адказы атрымлівае з міліцыі

Кіраўнік «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на сваю скаргу, якую больш за месяц таму ён накіроўваў у пракуратуру.

МУС і СК абяцаюць незалежнае расследаванне справы аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска

12.12.2012 МУС і СК абяцаюць незалежнае расследаванне справы аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска

Асноўная задача следства па справе аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска - "правядзенне незалежнага расследавання і ўсталяванне ісціны", гаворыцца на сайце МУС.

Віцебск: “сілавікі” праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі

11.12.2012 Віцебск: “сілавікі” праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі

У Віцебску 10 снежня прайшла публічная лекцыя "Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі", якую прачытаў каардынатар руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў. А большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі і "людзі ў цывільным", якія ні на крок не адыходзіліся ад купкі актывістаў.

Орша: вернуты кампутар апынуўся цалкам непрацаздольным

10.12.2012 Орша: вернуты кампутар апынуўся цалкам непрацаздольным

Як патлумачыў рэдактар незалежнага сайта Ігар Казмерчак, кампутар, які пабываў у руках праваахоўнікаў, канфіскаваны ў яго падчас ператрусу, не загружаецца і мае патрэбу ў рамонце. Колькі гэты рамонт будзе каштаваць - пакуль невядома.

Міліцыя зноў «накрыла» спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску

08.12.2012 Міліцыя зноў «накрыла» спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску

Толькі пачаўся спектакль «Зона маўчання», як зайшлі міліцыянты, спынілі паказ і пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя гледачоў, якіх сабралася каля 60 чалавек (пастаноўка адбываецца ў будынку на Тыражным праездзе, 22).

У Шклове былых зняволеных прымусілі прыбіраць парк

07.12.2012 У Шклове былых зняволеных прымусілі прыбіраць парк

Ну а пасля завяршэння параднай часткі мерапрыемства ўсіх раней судзімых асоб, якія прысутнічалі на сустрэчы, адправілі на “дабрачынныя” работы – прыбіраць тэрыторыю гарадскога парку. Зразумела, што згоды на ўдзел у “дабрачынных” работах ніхто ў былых зняволеных не пытаўся.

У МУС будзе створана галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы

05.12.2012 У МУС будзе створана галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы

У межах рэфармавання сістэмы МУС прынята рашэнне аб стварэнні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы. Пра гэта паведаміў міністр Ігар Шуневіч на канферэнцыі па праблемах ідэалагічнай сістэмы. Яна прайшла ў Акадэміі МУС 30 лістапада.

Супраць міліцыянтаў завялі крымінальную справу за катаванні

05.12.2012 Супраць міліцыянтаў завялі крымінальную справу за катаванні

Праверка фактаў катаванняў вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка скончылася тым, што завялі крымінальную справу па факту перавышэння паўнамоцтваў міліцыяй.

Слонім: за распаўсюд адказу райвыканкама — міліцэйскі пратакол (дакумент)

04.12.2012 Слонім: за распаўсюд адказу райвыканкама — міліцэйскі пратакол (дакумент)

3 снежня слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедку наведалі чатыры міліцыянеры. Яны прыйшлі да яго дадому, каб скласці пратакол наконт таго, што спадар Бедка расклейвае ўлёткі на дамах сваёй вуліцы Першай Сямігодкі і гэтым самым парушае грамадскі парадак.

У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)

30.11.2012 У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)

Ён клеіў іх на слупах па маршруту рушання ўдзельнікаў маршу. На ўлётках былі выявы перакрэсленай свастыкі і перакрэсленага двухгаловага арла – сучаснага герба Расіі. Іх ён вырабіў самастойна і раздрукаваў на ўласнай друкарцы.

У Магілёве не хапае міліцыянтаў

28.11.2012 У Магілёве не хапае міліцыянтаў

Да прыкладу, у Дэпартаменце аховы Кастрычніцкага раёна горада не хапае амаль 30 чалавек радавога і сяржанцкага складу. Не хапае ў горадзе таксама і ўчастковых. З-за нізкіх заробкаў супрацоўнікі міліцыі звальняюцца і едуць на працу ў Расію.

Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

27.11.2012 Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

Прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый Віцебска вырашылі адзначыць ўгодкі Уладзіміра Караткевіча – сабраліся 26 лістапада каля помніка славутаму пісьменніку. Чытанне вершаў і выступы аматараў творчасці пісьменніка міліцыя расцаніла як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прысутным давялося разыходзіцца перад пагрозай быць затрыманымі.

У Магілёве абмеркавалі, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях

26.11.2012 У Магілёве абмеркавалі, як журналістам сябе паводзіць у канфліктных сітуацыях

23 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” адбылася прэзентацыя дапаможніка па бяспецы для беларускіх журналістаў “У зоне рызыкі” і дакументальнага фільма ўкраінскага кінарэжысёра Ігара Чайкі “Бяспека журналістаў. Украінскі практыкум”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства