Навіны на тэму: сілавыя структуры

Пракуратура прыкрывае незаконныя дзеянні КДБ

15.05.2013 Пракуратура прыкрывае незаконныя дзеянні КДБ

Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў КДБ, якія затрымлівалі клімавіцкага актывіста “Гавары праўду” Аляксандра Балобіна. Ён атрымаў адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ.

Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

13.05.2013 Незалежныя журналісты адмовіліся ад паездкі ў Бялыніцкі РАУС

Незалежных журналістаў з Магілёва Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова позвамі на 10-00 13 траўня выклікалі ў Бялыніцкі РАУС да участковага інспектара Аляксандра Емельянава. Аднак яны ад паездкі ў Бялыніцкую міліцыю вырашылі адмовіцца ў сувязі з тым, што позвы не былі аформлены адпаведным чынам.

Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

13.05.2013 Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

Не абыйшлася без кантролю міліцыянтаў грамадская праца па ўборцы зоны адпачынку ля возера Белае ў Белаазёрску. І гэтая карысная для грамадскасці праца была занатавана міліцыянтамі, якія на хаду, не выходзячы з аўто, адзнялі на відэакамеру працуючых.

Гомельская міліцыя палохае грамадзян напярэдадні святаў

08.05.2013 Гомельская міліцыя палохае грамадзян напярэдадні святаў

9 мая ў Гомелі пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі – мітынгі, шэсці, канцэрты, выставы. Гомельская міліцыя выступіла напярэдадні святаў з папярэджаннем да грамадзян у тым сэнсе, што наведванне масавых мерапрыемстваў «можа ўтойваць у сабе вялікія пагрозы»

03.05.2013 Сяргей Каваленка атрымаў другое за тыдзень папярэджанне

Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку выклікалі ў інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебску, дзе зрабілі яму другое за тыдзень папярэджаньне.

У Бялыніцкім раёне – другое апытанне за дзень адносна журналістаў “Белсата”

02.05.2013 У Бялыніцкім раёне – другое апытанне за дзень адносна журналістаў “Белсата”

2 траўня ўчастковы інспектар Аляксандр Емельянаў наведаў дома ў вёсцы Лебедзянка жыхара гэтай вёскі Валерыя Вусіка. Супрацоўніка міліцыі вельмі цікавіла, як ён пазнаёміўся з незалежнымі журналістамі і як матэрыял пра СВК “Лебадзянка” з’явіўся на тэлеканале “Белсат”.

Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

02.05.2013 Незалежны журналіст апытаны ўчастковым пра журналістаў “Белсату”

Раніцай 2 траўня ў прыватны дом у аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна да незалежнага журналіста Барыса Вырвіча завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, лейтэнант міліцыі Аляксандр Емельянаў.

Бабруйск: мытнікі гатовы вярнуць актывісту вершы Някляева (дакумент)

01.05.2013 Бабруйск: мытнікі гатовы вярнуць актывісту вершы Някляева (дакумент)

Лідэр бабруйскай суполкі АГП атрымаў паведамленне ад мытнікаў у сувязі з "заканчэннем мытнай экспертызы". Нагадаем, 29 сакавіка сям'ю Бузінаевых затрымалі на мяжы, і знайшлі ў іх аўтамабілі некалькі брашур і кнігу з вершамі Уладзіміра Някляева.

У Бабруйску існуе спіс "небяспечных грамадзян"?

30.04.2013 У Бабруйску існуе спіс "небяспечных грамадзян"?

Адзін з мясцовых грамадскіх актывістаў расказаў бабруйскім праваабаронцам аб спісе "небяспечных грамадзян" з 20 чалавек. Ён сцвярджае, што прозвішчы яму надыктаваў адзін са знаёмых супрацоўнікаў спецслужбаў.

Рэха "чарнобыльскай" акцыі  ў Віцебску

30.04.2013 Рэха "чарнобыльскай" акцыі ў Віцебску

30 красавіка сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў мусіць з’явіцца ў Кастрычніцкі РАУС. Позву супрацоўнікі міліцыі прывезлі яму дахаты і на адтэрміноўку "гутаркі" не пагадзіліся, хаця актывіст патлумачыў, што знаходзіцца за межамі гораду.

Алег Аксёнаў атрымаў другое папярэджанне ад Магілёўскага КДБ

29.04.2013 Алег Аксёнаў атрымаў другое папярэджанне ад Магілёўскага КДБ

У чарговы раз супрацоўнікі спецслужбы палічылі, што актывіст БХД дзейнічае ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Fкрамя Алега Аксёнава на прафілактычным уліку ў Магілёўскай абласной управе КДБ знаходзяцца актывістка БХД Тацяна Шамбалава і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

26.04.2013 Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які назваў прозвішча Далгіх, і прапанаваў з’явіцца ў мясцовае аддзяленне гэтай структуры. На пытанне грамадскага актывіста, паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”.

У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

25.04.2013 У Наваполацку актывізаваліся "людзі ў цывільным"

Трое такіх асобаў сустрэліся з наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім, якога па тэлефоне выклікалі на "прафілактычную гутарку"."Месца было дзіўнае – мне прапанавалі сустрэцца на вуліцы, а потым сесьці ў легкавую машыну, дзе ўжо сядзелі двое мужчын. Трэці прагульваўся вакол машыны, пакуль мы размаўлялі".

Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

24.04.2013 Праваахоўчыя органы ўпарта ігнаруюць скаргі збітай міліцыянтамі жанчыны

Больш за два гады цягнецца разбіральніцтва наконт прымянення фізічнай сілы маладзечанскімі міліцыянтамі ў адносінах да маладой маці Алесі Садоўскай.

Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"

23.04.2013 Леанід Аўтухоў: "Мяне выклікаюць у міліцыю як крымінальніка?"

Як вынікае з позвы, атрыманай кіраўніком Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, яго выклікае на допыт супрацоўнік крымінальна-вышуковай службы Кастрычніцкага РАУС. Позва выпісана на 24 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства