Навіны на тэму: сілавыя структуры

Следчыя дзеянні як сапраўдны налёт

12.10.2013 Следчыя дзеянні як сапраўдны налёт

11 кастрычніка каля 2 гадзінаў дня, калі актывістка Руху “За свабоду” Інга Абрамава, якая прыехала на канікулы з Германіі ў вёску Ціхінічы Брэсцкага раёна, разам з маці, 11-гадовай сястрой і пляменнікамі 2 і 4 гадоў мірна пілі гарбату і глядзелі тэлевізар, у двары раздаліся выбухі. Дзяўчына здранцвела, калі ўбачыла ў двары 9 чалавек у масках і спецадзенні.

Бабруйск: Блогер Алег Жалноў судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ

10.10.2013 Бабруйск: Блогер Алег Жалноў судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ

Алег Жалноў, вядомы сваім блогам, у якім выкрывае незаконныя дзеянні супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі, зноў апынуўся ў судзе.

Магілёўскі міліцыянт працуе несумленна

06.10.2013 Магілёўскі міліцыянт працуе несумленна

У Магілёве міліцыянт Кавалёў падрабіў рапарт, у якім грамадская актывістка Наталля Самахвалава, нібыта адмовілася ад сустрэчы з ім для дачы паказанняў па свайму звароту, раней накіраванаму ёй у Адміністрацыю прэзідэнта.

Супрацоўнікі мінскага АМАПу чысцілі кішэні мінчукоў

04.10.2013 Супрацоўнікі мінскага АМАПу чысцілі кішэні мінчукоў

Крымінальная справа распачатая ў адносінах адразу чатырох ужо былых міліцыянтаў.

Маці памерлага ў cветлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

27.09.2013 Маці памерлага ў cветлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

Валянціна Акуліч накіравала пракурору Светлагорскага раёна хадайніцтва, у якім паведамляе, што заключэнне дадатковай судова-медыцынскай экспертызы выглядае нелагічным, і настойвае на допыце экспертаў.

Жанчына, якую вінавацяць у выбуху ў Віцебску: Я хацела пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ

24.09.2013 Жанчына, якую вінавацяць у выбуху ў Віцебску: Я хацела пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ

Абвінавачаная ў здзяйсненні выбуху ў лістападзе 2012 г. каля будынка КДБ у Віцебску 42-гадовая мясцовая жыхарка прызнала сваю віну ў судзе і распавяла аб матывах, якія штурхнулі яе на ўчынак.

Баранавічы: Следчы камітэт не рэагуе на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі

24.09.2013 Баранавічы: Следчы камітэт не рэагуе на незаконныя дзеянні супрацоўніка міліцыі

Актывіст свабоднага прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык атрымаў з Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэту РБ пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўніка міліцыі Парашкова А.М. па факце бяздзеяння ў пытанні рэгістрацыі заявы, якая паступіла ад яго па лініі “102”.

Гомельскія дэмакраты патрабуюць узбудзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманне

23.09.2013 Гомельскія дэмакраты патрабуюць узбудзіць крымінальную справу за незаконнае затрыманне

«У выніку неабгрунтаванай перашкоды з боку супрацоўнікаў міліцыі дэлегаты не змаглі прыняць удзел у працы рэспубліканскай Канферэнцыі ў Мінску, тым самым у іх дзеяннях ўгледжваецца склад крымінальнага злачынства, прадугледжанага артыкулам 194 КК, а менавіта перашкода законнай дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў", - піша ў заяве Уладзімір Кацора .

Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)

22.09.2013 Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)

Гомель. У нядзелю, 22 верасня, па дарозе з Гомеля ў Мінск (ад’ехаўшы прыкладна 20 км ад Рэчыцы) быў затрыманы прыватны мікрааўтобус “Фіат” з 8 дэлегатамі ўстаноучай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця", дзевяты затрыманы – кіроўца. Барысаў: затрыманы 2 дэлегаты

Сістэмны блок, забраны па справе віруснай атакі на сайт “Нашай Нівы”, не вяртаюць

12.09.2013 Сістэмны блок, забраны па справе віруснай атакі на сайт “Нашай Нівы”, не вяртаюць

Грамадскай актывістцы з Ляхавіч Валянціне Панфіла брэсцкія супрацоўнікі міліцыі не вяртаюць сістэмны блок амаль 2 месяцы. Пры гэтым ужо неаднойчы абяцалі яго вярнуць пасля таго, як высветлілася, што да вірусных атак на рэдакцыйныя кампутары газеты “Наша Ніва” жанчына ніякага дачынення не мае.

Бабруйскаму блогеру пагражаюць крымінальнай справай

09.09.2013 Бабруйскаму блогеру пагражаюць крымінальнай справай

4 верасня сп. Жалноў з сынам каля будынка мясцовага ДАІ (вул. Лынькова, 6) знялі на відэа парушэнне правіл дарожнага руху – няправільную паркоўку машын на тратуары. Па словах Жалнова, машыны належалі супрацоўнікам аддзела наркакантролю, які месціцца ў тым жа будынку.

У Баранавічах міліцэйскія кадры збягаюць

09.09.2013 У Баранавічах міліцэйскія кадры збягаюць

"У нас вельмі шмат чыноўнікаў-бюракратаў у пагонах, якія пільна сочаць за прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Але відавочна, што цяпер дакладна не хапае тых супрацоўнікаў міліцыі, хто канкрэтна змагаецца са злачынствам і забяспечвае парадак на вуліцах горада".

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі

06.09.2013 Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі

Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.

Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабаронцаў заняцца справай Аліхвера

06.09.2013 Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабаронцаў заняцца справай Аліхвера

Палітзняволены прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч заклікае праваабарончыя арганізацыі ініцыяваць працэс супраць следчага па сваёй першай справе Мікалая Аліхвера. Аліхвер зараз жыве ў ЗША.

Размеркаванне зямлі пад забудову аддаюць пад кантроль КДБ

06.09.2013 Размеркаванне зямлі пад забудову аддаюць пад кантроль КДБ

Урад Беларусі ўнёс змяненні ў парадак прадастаўлення зямлі інвестарам і заключэння з імі адпаведных дамоваў. Цяпер за размеркаваннем зямлі будзе прыглядаць КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства