Навіны на тэму: сілавыя структуры

Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі

12.11.2013 Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі

Пракуратурай Мінска праведзены аналіз дзейнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі ўстаноў адукацыі сталіцы, дзе ў 2012/2013 навучальным годзе былі выяўлены тры злачынствы і 73 правапарушэнні.

Гомель: на Зміцера Карашкова склалі пратакол за незаконнае пікетаванне (дапоўнена)

11.11.2013 Гомель: на Зміцера Карашкова склалі пратакол за незаконнае пікетаванне (дапоўнена)

Уранку 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі быў затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць» Зміцер Карашкоў. Ён выйшаў на плошчу з антыалкагольным пікетам. Перад вокнамі аблвыканкама актывіст разгарнуў вялізны надпіс «Спыніце продаж алкаголю каля школ».

Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

11.11.2013 Асуджаны крычаўскі міліцыянер, які выбіваў прызнанні ў затрыманага

Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў.

У Быхаве нядбайны міліцыянт атрымаў афіцыйную вымову

05.11.2013 У Быхаве нядбайны міліцыянт атрымаў афіцыйную вымову

Участковым Стэльмаховым быў парушаны двухмесячны тэрмін перадачы матэрыялаў адміністрацыйнай справы ў суд і цяпер да адказнасці немагчыма прыцягнуць вінаватую асобу.

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

05.11.2013 Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

Скаргі праваабаронцаў “Вясны” прымусілі пракурора Светлагорскага раёна Уладзіміра Тарасенку адмяніць пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.

Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

30.10.2013 Беларускія мытнікі вярнулі “аўстралійскае” абсталяванне і плюшавага мішку

Мытня аэрапорта “Мінск-2” вярнула рэчы, якія забрала больш за год таму ў аўстралійскага тэлежурналіста Амаса Робертса.

Бабруйск: Пра суд паведамілі за дзве гадзіны да пасяджэння

30.10.2013 Бабруйск: Пра суд паведамілі за дзве гадзіны да пасяджэння

Алег Жалноў паведаміў, што атрымаў 30 кастрычніка позву ў суд, прама на працоўным месцы, каля 12 гадзін дня. З паперы даведаўся, што пасяджэнне адбудзецца сёння ж, у 14.30.

У Магілёве КДБ распраўляецца з блогерам

25.10.2013 У Магілёве КДБ распраўляецца з блогерам

Дзмітрыя Ярмоленку ўжо выгналі з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, а цяпер спрабуюць ціснуць на яго на працы.

Бабруйск: У Алега Жалнова сканфіскавалі тэхніку (фота)

24.10.2013 Бабруйск: У Алега Жалнова сканфіскавалі тэхніку (фота)

Ператрус у кватэры блогера Алега Жалнова доўжыўся сем гадзін: пачаўся ў 07.10 раніцы, а скончыўся каля 14.00 дня. Яго праводзілі бабруйскія супрацоўнікі міліцыі Сяргей Рудзько, Дзяніс Ракоўскі, Валерый Шэйко, Сяргей Сарычаў, а таксама спецыяліст па тэхніцы з Магілёва - Андрэй Нікіцін.

Кіраўніцтва БАЖ сустрэлася з начальнікам сталічнай міліцыі

24.10.2013 Кіраўніцтва БАЖ сустрэлася з начальнікам сталічнай міліцыі

23 кастрычніка старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец сустрэліся з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым.

Бабруйск: У кватэры блогера Алега Жалнова ідзе ператрус

24.10.2013 Бабруйск: У кватэры блогера Алега Жалнова ідзе ператрус

Ад 07.10 раніцы ў кватэры Алега Жалнова ідзе ператрус. Ператрус праводзяць маёры міліцыі Сяргей Рудзько, Дзмітрый Ракоўскі. Яны маюць пры сабе санкцыю ад пракурора Артура Карапецяна, а таксама ад намеснікаў начальніка бабруйскага УУС – Віталя Харлапава і Аляксандра Сяргеева.

Бярозаўскія ветэрынары і міліцыя працягваюць “пошукавыя аперацыі”

24.10.2013 Бярозаўскія ветэрынары і міліцыя працягваюць “пошукавыя аперацыі”

Супрацоўнікі Бярозаўскай раённай ветэрынарнай службы і міліцыя не даюць спакою вяскоўцам, чые двары трапілі ў 5-кіламетровую зону ад дзвюх невялікіх дзяржаўных фермаў Сашыца і Хойнікі, і хто актыўна выступаў супраць знішчэння свіней.

Бабруйск: Судовае пасяджэнне перанесена

23.10.2013 Бабруйск: Судовае пасяджэнне перанесена

23 кастрычніка суддзя Наталля Чарапуха мусіла працягнуць разглядаць справу бабруйскага блогера Алега Жалнова, які судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ, але пасяджэнне не адбылося. Перашкодай стаў недапрацаваны пратакол.

Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката

16.10.2013 Бабруйск: Блогер Алег Жалноў звернецца па дапамогу да адваката

15 кастрычніка ў бабруйскім судзе прайшло другое пасяджэнне па справе Алега Жалнова. Нагадаем, супрацоўнікі ДАІ даводзяць суддзі Наталлі Чарапуха, што блогер і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, прымянялі фізічную сілу. Жалновы настойваюць на тым, што наадварот самі сталі ахвярамі перавышэння паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў ДАІ.

У Краснаполлі спрабуюць вывесці з-пад адказнасці намесніка старшыні райвыканкама

13.10.2013 У Краснаполлі спрабуюць вывесці з-пад адказнасці намесніка старшыні райвыканкама

Пасля святкавання намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Мікалай Лістападаў здзейсніў ДТЗ на службовым аўтамабілі “Жыгулі” і пасля гэтага паспрабаваў уцекчы з месца здарэння. Аднак здзейсніць уцёкі чыноўніку не ўдалося, ён быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, якія даставілі высокага раённага чыноўніка на медыцынскі агляд у мясцовую бальніцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства