Навіны на тэму: сілавыя структуры

Баранавічы: гарадская міліцыя шукае ініцыятараў паездкі мясцовых прадпрымальнікаў на Кастрычніцкую плошчу Мінска

24.06.2014 Баранавічы: гарадская міліцыя шукае ініцыятараў паездкі мясцовых прадпрымальнікаў на Кастрычніцкую плошчу Мінска

23 чэрвеня індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які працуе на мясцовым кааператыўным рынку, быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў. Капітан міліцыі Сяргей Паўленя правёў з ім індывідуальную размову і ўзяў тлумачэнне на конт плаката з планам дзейнасці баранавіцкіх прадпрымальнікаў.

Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"

18.06.2014 Бабруйск: супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі ў актывісткі подпісы за "Народны рэферэндум"

Вечарам 17 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі і адвезлі ў аддзяленне бабруйскую актывістку кампаніі "Гавары праўду" Яніну Аўсянік. Яна збірала подпісы за правядзенне "Народнага рэферэндума".

“Дыялог” – стратэгія швецкай паліцыі падчас маніфестацый

12.06.2014 “Дыялог” – стратэгія швецкай паліцыі падчас маніфестацый

Якія функцыі ўскладаюцца на паліцыю падчас масавых мерапрыемстваў у Швецыі, распавялі беларускім праваабаронцам у спецыльна створаным аддзеле паліцыі “Дыялог” падчас іх візіту ў Стакгольм.

Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў

10.06.2014 Жыхар Хоцімска спадзяецца, што ў МУС усё ж ёсць спецыялісты, здольныя выявіць інтэрнэт-паклёпнікаў

“Я спадзяюся, што МУС Рэспублікі Беларусь мае магчымасці карыстацца больш высокатэхналагічным спецыяльным абсталяваннем, і там працуюць спецыялісты больш высокай кваліфікацыі, чым у Хоцімскім РАУС і ў аддзеле па расследванні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Магілёўскага аблвыканкама," - кажа Валерый Каранкевіч.

Бабруйск: маёр міліцыі практыкуе “размовы без пратаколаў”

10.06.2014 Бабруйск: маёр міліцыі практыкуе “размовы без пратаколаў”

Журналістка з Бабруйска Марына Малчанава расказала, як прайшла яе сустрэча з маёрам міліцыі Сяргеем Рудзько: "Маёр паказаў фотаздымкі з нейкай акцыі, якую я бачыла ўпершыню, прасіў назваць імёны людзей, якія ў ёй удзельнічалі. Агулам у мяне склалася ўражанне, што ён хоча зрабіць з мяне ўласнага інфарматара".

Міліцыя не знайшла складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія напалі на дом Кастуся Жукоўскага

08.06.2014 Міліцыя не знайшла складу правапарушэння ці злачынства ў дзеяннях асоб, якія напалі на дом Кастуся Жукоўскага

Трое мужчын, візуальна нецвярозых, заўважылі на доме актывіста украінскі сцяг. Яны пачалі брудна лаяцца, грукаць у брамку, якую ўрэшце зламалі, калі ж выйшаў гаспадар дома – пачалі яго абражаць і пагражалі забойствам. Актывіст выклікаў міліцыю.

У гомельскай міліцыі праваабаронцы выявілі "прафесійнага" сведку (фота)

06.06.2014 У гомельскай міліцыі праваабаронцы выявілі "прафесійнага" сведку (фота)

У канцы мінулага месяца, роўна як і чатыры гады таму вартавы парадку з ліку гомельскага АМАПу Васіль Барысенка станавіўся сведкам адной і той жа сцэны - яшчэ да ўзыходу сонца актывісты выходзілі на вуліцы горада, дзе "лаяліся грубай нецэнзурнай лаянкай, парушалі грамадскі парадак і спакой грамадзян, праяўлялі відавочную непавагу да грамадства".

Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі

05.06.2014 Хоцімск: за неналежны разгляд звароту Валерыя Каранкевіча памочніка пракурора пазбавілі прэміі

“Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваным абставінам таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна".

Жыхар Астраўца Іван Крук патрабуе пакараць начальніка РАУСа

03.06.2014 Жыхар Астраўца Іван Крук патрабуе пакараць начальніка РАУСа

Жыхар Астраўца Іван Крук звярнуўся ў пракуратуру Астравецкага раёна з патрабаваннем прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці начальніка мясцовага РАУС Уладзіміра Квача.

Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

02.06.2014 Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай ў міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе. Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка.

Справа памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна: Праводзіцца новая праверка

30.05.2014 Справа памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна: Праводзіцца новая праверка

Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што па выніках паўторнай экспертызы цяпер праводзіцца праверка правільнасці аказання медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі СІЗА. Вынікі будуць пазней.

У Менску ўшанавалі памяць 53 загінулых на Нямізе

30.05.2014 У Менску ўшанавалі памяць 53 загінулых на Нямізе

30 траўня 1999 году падчас піўнога фэсту ў цісканіне загінулі 53 чалавекі. Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму Віктар Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіл Кандрацін былі прызнаныя вінаватымі ў неналежным выкананьні службовых абавязкаў, але да адказнасьці іх не прыцягнулі.

Адхілена наглядная скарга па забароне пікета супраць міліцэйскага гвалту

30.05.2014 Адхілена наглядная скарга па забароне пікета супраць міліцэйскага гвалту

Адказ за подпісам старшыні абласнога суду Мікалая Хамічонка атрымаў віцебскі "урач-праўдаруб" Ігар Пастноў. Ён спрабаваў аспрэчыць рашэнне Кастрычніцкага райсуду, які адхіліў ягоную скаргу на дзеянні адміністрацыі Кастрычніцкага раену, кіраўніцтва якой не дазволіла правесці пікет супраць міліцэйскага гвалту.

Магілёўская міліцыя не змагла знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

28.05.2014 Магілёўская міліцыя не змагла знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

Па словах Валерыя Каранкевіча, ён плануе і найдалей абараняць сваю гонар і годнасць. “Міліцыя не можа знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў і распісваецца ў сваім бяссіллі, як жа яны тады хакераў і шпіёнаў лавіць будуць?" - задае рытарычнае пытанне Валерый Каранкевіч.

Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні

28.05.2014 Гомельскія міліцыянеры «згубілі» рэчы, забраныя ў актывістаў пры затрыманні

У РАУС Цэнтральнага раёна ў актывістаў забралі фотаапарат, носьбіты інфармацыі, у прыватнасці, флэш-карту, магніты на лядоўню, стужкі і маску Гая Фокса. Пры гэтым быў складзены «пратакол выняцця», які быў далучаны да адміністрацыйнага пратаколу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства