Навіны на тэму: сілавыя структуры

Максім Вінярскі: Узровень адчувальнасці, які зараз праяўляе маскоўская паліцыя, паказвае, што шызафрэнія прагрэсуе

22.07.2014 Максім Вінярскі: Узровень адчувальнасці, які зараз праяўляе маскоўская паліцыя, паказвае, што шызафрэнія прагрэсуе

Група грамадскіх актывістаў з Беларусі прыняла ўдзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці вядомай расійскай праваабаронцы і палітыка Валерыі Навадворскай. Сярод тых, хто праводзіў у апошні шлях Навадворскую быў і актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.

Мікалай Аўтуховіч абскардзіў пракурору адмову ў выездзе на медабследванне

17.07.2014 Мікалай Аўтуховіч абскардзіў пракурору адмову ў выездзе на медабследванне

Былы палітвязень, у дачыненні да якога дзейнічаюць жорсткія абмежаванні ў сувязі з прэвентыўным наглядам, лічыць, што супрацоўнікі Ваўкавысскага РАУС парушылі яго правы, калі забаранілі выехаць у Мінск на абследванне ў недзяржаўным медцэнтры.

Хоцімск: перад актывістам выбачыліся, аднак інтэрнэт-паклёпнікаў так і не назвалі

16.07.2014 Хоцімск: перад актывістам выбачыліся, аднак інтэрнэт-паклёпнікаў так і не назвалі

Палкоўнік Каразей праінфармаваў Валерыя Каранкевіча, што супрацоўнікі Хоцімскага РАУС і УУС Магілёўскага аблвыканкама дапусцілі асобныя парушэнні пры разглядзе яго скаргаў. “Прыносім свае выбачэнні за недастаткова прафесійныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі”, - пішацца ў адказе з міністэрства.

Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”

16.07.2014 Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”

Агулам было канфіскавана амаль 12 тысяч незалежных газет. Бюлетэнь “Сацыял-дэмакрат” быў цалкам прымеркаваны пытанням “Народнага рэферэндума”, а газета “НАШ Магілёў” -- інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў”.

Пад Оршай затрымалі распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў

16.07.2014 Пад Оршай затрымалі распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў

Пытанне, чаму за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга забіраюць у пастарунак, а расійскія сцяжкі бесперашкодна распаўсюджваюцца, нават калі гэта выклікае абурэнне грамадзян, паўстала ўжо даўно. Урэшце аршанская міліцыя адрэагавала.

Бабруйск: На жонку блогера Жалнова таксама завялі крымінальную справу

16.07.2014 Бабруйск: На жонку блогера Жалнова таксама завялі крымінальную справу

Блогер сцвярджае, што яго жонка стала ахвярай агрэсіўных дзеянняў супрацоўнікаў УУС, якія праводзілі ператрус у кватэры Жалновых напрыканцы траўня бягучага года. "Гэта была раніца, і яна толькі выйшла з ванны, неапранутая. Але міліцыянтаў гэта не засмуціла, яны пачалі цягнуць на сябе дзверы, а потым перкулілі Яўгенію на падлогу, і праз яе, ляжачую, уварваліся ў кватэру".

Хоцімск: адказу ад міністра ўнутраных спраў грамадскі актывіст пакуль не дачакаўся

15.07.2014 Хоцімск: адказу ад міністра ўнутраных спраў грамадскі актывіст пакуль не дачакаўся

Грамадскі актывіст вымушаны быў звярнуцца да міністра, бо супрацоўнікі Хоцімскага РАУС і Магілёўскага УУС фактычна распісаліся ва ўласнай бездапаможнасці ў пошуках інтэрнэт-паклёпнікаў. Скарга на імя міністра была накіраваная 10 чэрвеня заказным лістом з апавяшчэннем.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда

14.07.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда

Мікалай Чарнавус больш за 10 дзён не можа вярнуць пасведчанне інваліда II-ой групы, якое 2 ліпеня ў яго забраў маёр міліцыі Аляксей Гецман падчас складання адміністрацыйнага пратакола па абвінавачанні ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства індывідуальных прадпрымальнікаў.

Шакуючыя фотасведчанні злачынства светлагорскіх міліцыянтаў

14.07.2014 Шакуючыя фотасведчанні злачынства светлагорскіх міліцыянтаў

Дагэтуль ПЦ “Вясна” не публікаваў фотаздымкі, якія прадаставіла маці памерлага ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча. Суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”.

Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ

10.07.2014 Валянціне Акуліч адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі па справе аб смерці сына ў Светлагорскім ІЧУ

Старшыня Гомельскага абласнога суда Сяргей Шаўцоў адмовіў у задавальненні нагляднай скаргі жыхарцы Светлагорска Валянціне Акуліч, якая больш за два гады дамагаецца пакарання для супрацоўнікаў міліцыі, датычных да смерці яе сына. Але праваабаронцы лічаць, што кропку ў гэтай справе ставіць рана і маюць намер накіраваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі накіравалі заяву і 105 подпісаў начальніку ГАУС за вызваленне Мікалая Чарнавуса (фота)

03.07.2014 Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі накіравалі заяву і 105 подпісаў начальніку ГАУС за вызваленне Мікалая Чарнавуса (фота)

Сёння, 3 ліпеня, індывідуальныя прадпрымальнікі Цэнтральнага гарадскога і Палескага рынкаў напісалі заяву і сабралі 105 подпісаў за вызваленне Мікалая Чарнавуса, які цяпер знаходзіцца ў I-м хіругічным аддзяленні гарадской бальніцы пад наглядам міліцыі.

Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?

02.07.2014 Маці Ігара Пцічкіна: Чаму больш як за паўгода экспэрты ня вызначылі прычыну сьмерці сына?

Ігар Пцічкін памёр ад спыненьня сэрца, але прычыны гэтага спыненьня ня выяўленыя. Пра гэта са спасылкай на экспэртызу цела сына паведаміла маці нябожчыка Жана Пцічкіна. 1 ліпеня яна больш за палову дня правяла ў Сьледчым камітэце Беларусі.

З-за прыезду ў Чачэрскі раён прэзідэнта ў навакольных вёсках - «ваеннае становішча»

26.06.2014 З-за прыезду ў Чачэрскі раён прэзідэнта ў навакольных вёсках - «ваеннае становішча»

26 чэрвеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведвае Чачэрскі раён, а менавіта вёску Отар, дзе «азнаёміцца з развіццём жывёлагадоўлі рэгіёну», згодна афіцыйнаму паведамленню. Выпадковым назіральнікам, а потым – і закладнікам дадзенай гістарычнай падзеі стаў жыхар Гомеля Зміцер Карпенка.

Мікашэвічы: Леанід Дубаносаў вызвалены без складання пратаколу

25.06.2014 Мікашэвічы: Леанід Дубаносаў вызвалены без складання пратаколу

Маёр прапанаваў Леаніду змову, што складзе пратакол за лаянку, але ў суд не накіруе, нібы таму, што Дубаносаў выбачыўся. Але актывіст на змову не пайшоў. Тады маёр перадумаў складаць пратакол, адзначыўшы, што лаянка яму падалася, “толькі, каб у прэсе больш нічога не было”.

Аляксей Паўлоўскі дабіваецца адказнасці для хуліганаў, якія пабілі яго падчас выбараў

25.06.2014 Аляксей Паўлоўскі дабіваецца адказнасці для хуліганаў, якія пабілі яго падчас выбараў

Экс-кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў кажа, што міліцыя спрабуе замяць гэты інцыдэнт усімі магчымымі спосабамі. Паўлоўскі падрыхтаваў скаргу ў Магілёўскую абласную пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства