Навіны на тэму: сілавыя структуры

Баранавічы: Мікалай Чарнавус адстойвае ў судзе гонар і годнасць

10.09.2014 Баранавічы: Мікалай Чарнавус адстойвае ў судзе гонар і годнасць

Грамадскі актывіст лічыць, што падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі распаўсюдзіў ганьбячыя яго звесткі, што нібыта падчас затрыманняў 2 ліпеня ён сымуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.

Бабруйск: Складанне пратакола скончылася канфліктам

04.09.2014 Бабруйск: Складанне пратакола скончылася канфліктам

Візіт незалежнай журналісткі Марыны Малчанавай у УУС для складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні скончыўся канфліктам з падпалкоўнікам міліцыі Сяргеем Рудзько. Нагадаем, журналістку абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ.

У Магілёве ціснуць на сям’ю намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава

04.09.2014 У Магілёве ціснуць на сям’ю намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава

Тры дні таму да яго маці на працу, якая працуе на заводзе “Чырвоны металіст”, завіталі супрацоўнікі КДБ, якія цікавіліся, чым займаецца яе сын і дзе працуе. Таксама пыталіся ў Валянціны Іванаўны, калі ў яе сканчаецца працоўны кантракт, і запатрабавалі ў дырэктара прадпрыемства на яе характарыстыку.

Правапарушэнняў у гвалтоўным затрыманні Алены Дубаносавай не выявілі

29.08.2014 Правапарушэнняў у гвалтоўным затрыманні Алены Дубаносавай не выявілі

Такі адказ за подпісам начальніка Лунінецкага РАУС атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на свой запіс у кнізе скаргаў і заяву на імя начальніка Лунінецкага РАУС аб затрыманні яго жонкі на вуліцы, калі яна выйшла з будынка суда Лунінецкага раёна.

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі

25.08.2014 У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі

У Гомелі 25 жніўня каля 18.00 быў затрыманы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Прычым затрыманне адбылося ва ўласным прыватным двары дома актывіста, а ў аддзел яго забралі супрацоўнікі міліцыі, якіх ён сам жа і выклікаў.

Дзікасць у Смалявічах: высокія чыны збілі дзяўчыну, якая зняла, як яны кралі капусту

21.08.2014 Дзікасць у Смалявічах: высокія чыны збілі дзяўчыну, якая зняла, як яны кралі капусту

Праваабаронка-вясноўка Таццяна Равяка апісала жудасны выпадак: «Маладая дзяўчына (спецыяліст) спрабавала спыніць крадзеж, сфатаграфавала злодзеяў. Чатыры мужыкі пачалі дзяўчыну збіваць, пагражалі нават забіць.

УУС пра дыскрымінацыю цыганоў у прэсе: гэта інфармацыйна-прафілактычная праца

21.08.2014 УУС пра дыскрымінацыю цыганоў у прэсе: гэта інфармацыйна-прафілактычная праца

«Для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў і ліквідацыі прычын, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню, праводзіцца інфармацыйна-прафілактычная праца, як з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, так і з насельніцтвам, накіраваная не на распальванне міжнацыянальнай варожасці, а на эфектыўнае рашэнне існуючай праблемы», - патлумачыў намеснік начальніка УУС.

Міліцыя прызнала невінаватымі жыхара Гомеля, які напаў на дом Кастуся Жукоўскага з-за ўкраінскага сцягу на даху

20.08.2014 Міліцыя прызнала невінаватымі жыхара Гомеля, які напаў на дом Кастуся Жукоўскага з-за ўкраінскага сцягу на даху

Цэнтральны РАУС Гомеля вынес чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту нападу на дом грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Нагадаем, 2 траўня на яго дом напалі невядомыя, візуальна п'яныя, з-за ўзнятага ў знак салідарнасці з брацкім народам украінскага сцягу.

Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)

19.08.2014 Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)

Віктар Бугаёў, былы зняволены з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.

Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру

17.08.2014 Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру

Міліцэйскага начальніка цікавіла – ці атрымалі дазвол веласіпедысты на катанне па горадзе ў складзе «арганізаванай калоны», хто з'яўляецца арганізатарам, куды збіраюцца ехаць маладыя людзі і дзе потым будуць сустракацца. У некаторых удзельнікаў экскурсіі праверылі пашпарты.

Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

15.08.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 13 жніўня падала пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў суд Клімавіцкага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Алена Марчанка просіць прыцягнуць участковага інспектара Клімавіцкага РАУС Вадзіма Панасенка і УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Магілёўская міліцыя сваёй бяздзейнасцю спрыяе інтэрнэт-паклёпнікам

13.08.2014 Магілёўская міліцыя сваёй бяздзейнасцю спрыяе інтэрнэт-паклёпнікам

Фактычна дзякуючы непрафесійным і бездапаможным дзеяням магілёўскіх міліцыянераў, асобы, якія размяшчаюць правакацыйныя матэрыялы на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com, пераканаліся ва ўласнай беспакаранасцм і працягнулі сваю паклёпніцкую дзейнасць.

КДБ хоча ведаць медычныя таямніцы беларусаў

11.08.2014 КДБ хоча ведаць медычныя таямніцы беларусаў

Спецслужбам дазволілі атрымліваць інфармацыю, якая з'яўляецца медыцынскай таямніцай. Адпаведны дакумент публікуе блогер d-zholik.

Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”

07.08.2014 Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”

Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.

Міліцыянту, які ўдарыў журналіста, Лукашэнка даў ордэн

05.08.2014 Міліцыянту, які ўдарыў журналіста, Лукашэнка даў ордэн

Ігар Яўсееў вядомы як нястомны барацьбіт за зачыстку Менска ад нязгодных і незадаволеных. Да чэрвеня 2012 года ён быў начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкама, каардынаваў разгоны акцый пратэсту, у тым ліку і разгон Плошчы 19 сьнежня 2010 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства