Навіны на тэму: сілавыя структуры

Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

02.10.2014 Івана Шыла бліжэйшыя дні правядзе ў ІЧУ за “маўклівыя акцыі”

Раніцай 2-га кастрычніка салігорскі маладафронтавец наведаў Салігорскі РАУС, куды яго напярэдадні ўвечары выклікалі позвай “на размову”. Пасля размовы маладзён апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Салігорск: Маладафронтаўца Івана Шылу выклікаюць у міліцыю

02.10.2014 Салігорск: Маладафронтаўца Івана Шылу выклікаюць у міліцыю

Па словах бацькі маладзёна Уладзіміра Шылы, міліцыянты з’явіліся на ганку яго дома а 20-й гадзіне: "Аднекуль даведаліся, што Іван мусіў прыехаць у гэтыя дні з вучобы ў Салігорск і хацелі затрымаць яго. Але сына дома не было, дык пакінулі яму позву на 2 кастрычніка на 9 раніцы".

Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”

01.10.2014 Супрацоўнік міліцыі непаўнагадовай: “Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката”

Супрацоўнік Маскоўскага РАУС Брэста Яўген Буры прымяніў у сваёй працы недапусцімыя дзеянні. Пра гэта паведаміла ў сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру маці 12-гадовай дзяўчынкі з Брэста А.І.

FIDH і "Вясна": даклад "Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі"

30.09.2014 FIDH і "Вясна": даклад "Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі"

У новым сумесным дакладзе праваабаронцы уздымаюць праблему сістэматычнага выкарыстання ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзей для задушэння любой формы пратэсту.

Гродна: актывістка патрабуе вярнуць ёй забраныя міліцыянерамі рэчы

25.09.2014 Гродна: актывістка патрабуе вярнуць ёй забраныя міліцыянерамі рэчы

Грамадская актывістка з Гродна Вольга Крапоціна накіравала заяву на імя начальніка раённага аддзелу унутраных спраў Ленінскага раёна Васіля Найдзенкі, у якой просіць вярнуць незаконна забраныя ў яе інтэрнацкім пакоі супрацоўнікамі міліцыі рэчы: ноўтбук і дзве флэш-карткі памяці.

Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ

24.09.2014 Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ

У маці Аляксандра Акуліча, якая дамагаецца пакарання для міліцыянтаў, з'явілася надзея, што яе скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы будзе перагледжана судом Светлагорскага раёна.

Праваабаронцы просяць кіраўніцтва УУС Брэсцкага аблвыканкаму правесці гутарку з падначаленымі аб недапушчальнасці распальвання ў прэсе варожасці да цыганоў

24.09.2014 Праваабаронцы просяць кіраўніцтва УУС Брэсцкага аблвыканкаму правесці гутарку з падначаленымі аб недапушчальнасці распальвання ў прэсе варожасці да цыганоў

Нагодай для звароту стала публікацыя ў раённай газеце «Ганцавіцкі час» пад загалоўкам «Калі прыйшлі ў дом цыганы – званіце ў міліцыю». Аўтарам артыкулу з'яўляецца намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС С.Тарасевіч.

Гомель: міліцыя зацікавілася расцяжкай на даху дома Кастуся Жукоўскага

22.09.2014 Гомель: міліцыя зацікавілася расцяжкай на даху дома Кастуся Жукоўскага

22 верасня да прыватнага дома грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага прыехалі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС Гомеля. Днямі на даху свайго дома Кастусь Жукоўскі змясціў вялікую расцяжку з надпісам: «Піліпец сядзіць, а справа яго жыве. Патрабую выканання указа №58 Прэзідэнта. Стоп карупцыя!».

Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама і ўчастковага інспектара

19.09.2014 Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама і ўчастковага інспектара

Суд Клімавіцкага раёна разгледзіць пазоў жыхаркі вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алены Марчанкі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі 30 верасня.

У  журналіста Алеся Буракова канфіскавалі чатыры кампутары

16.09.2014 У журналіста Алеся Буракова канфіскавалі чатыры кампутары

Сёння, 16 верасня, сем міліцыянтаў пад кіраўніцтваў маёра міліцыі Уладзіміра Пугачова ўварваліся ў кватэру незалежнага журналіста Алеся Буракова (старэйшага). Міліцыянты схітравалі і падставілі пад дзверы нейкую жанчыну, якая прадставілася супрацоўніцай ЖЭК.

Ператрусы у маладафронтаўцаў Тычыны і Шылы ў Салігорску

16.09.2014 Ператрусы у маладафронтаўцаў Тычыны і Шылы ў Салігорску

Як паспеў паведаміць актывіст Андрусь Тычына, шукаюць парнаграфію, якая нібыта была распаўсюджаная з ягонага акаунта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Пасля чаго сувязь з Тычынам была перарваная.

Міліцыя прынесла беларускім нацыянал-бальшавікам афіцыйныя прабачэнні

16.09.2014 Міліцыя прынесла беларускім нацыянал-бальшавікам афіцыйныя прабачэнні

Афіцыйныя прабачэнні за дзеянні супрацоўнікаў Ждановіцкага аддзела міліцыі, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мінскага РУУС, звязаныя з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу былі прынесены Упраўленнем унутраных спраў Мінскага райвыканкама ў верасні 2014 года.

Салігорск: Моладзевага актывіста выклікаюць у міліцыю

12.09.2014 Салігорск: Моладзевага актывіста выклікаюць у міліцыю

Актывіста салігорскай суполкі Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. На думку маладафронтаўца, выклік можа быць звязаны з перафарбаваннем арт-групай “Партызан” 15-метровага знаку на ўездзе ў горад у бел-чырвона-белыя колеры.

 З былога палітвязня Дашкевіча знялі прэвентыўны нагляд

11.09.2014 З былога палітвязня Дашкевіча знялі прэвентыўны нагляд

Першамайскі суд Мінска 10 верасня зняў з былога палітычнага вязня Змітра Дашкевіча прэвентыўны нагляд.

Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч просяць міліцыю знайсці аўтара ананімкі з пагрозамі

10.09.2014 Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч просяць міліцыю знайсці аўтара ананімкі з пагрозамі

88-гадовы Статкевіч-старэйшы выказаў меркаванне, што гэтым лістом невядомыя спрабуюць уздзейнічаць на яго сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства