Навіны на тэму: сілавыя структуры

Быхаўская міліцыя выказала незадаволенасць з’яўленнем інфармацыі пра яе ў інтэрнэце

13.05.2015 Быхаўская міліцыя выказала незадаволенасць з’яўленнем інфармацыі пра яе ў інтэрнэце

Ад магіляўчанкі Наталлі супрацоўнікі міліцыі патрабавалі распіску, што яна не мае ніякага дачынення да размяшчэння інфармацыі пра ўчастковага на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

 Леаніда Судаленку выклікаюць у Следчы камітэт

13.05.2015 Леаніда Судаленку выклікаюць у Следчы камітэт

13 траўня ў 14.00 гадзін гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка павінен з’явіцца па крымінальнай справе – распаўсюдзе парнаграфіі ў абласную управу следчага камітэту. Пра неабходнасць яўкі ў якасці сведкі яму паведаміў па тэлефоне следчы Юрый Зенчанка.

Салігорскі РАУС ухіліўся ад адказу на запыт аб магчымасці распаўсюду нацыянальнай сімволікі

12.05.2015 Салігорскі РАУС ухіліўся ад адказу на запыт аб магчымасці распаўсюду нацыянальнай сімволікі

Нагодай для такога запыту з боку сябраў АГП ў праваахоўныя органы стаў факт гандлю з пачатку красавіка ў розных частках Салігорска, у тым ліку на вялікай аўтастаянцы каля аднаго з гіпермаркетаў, сцяжкамі былого СССР.

Жлобін: гея білі і зневажалі з-за яго нетрадыцыйнай арыентацыі

11.05.2015 Жлобін: гея білі і зневажалі з-за яго нетрадыцыйнай арыентацыі

У Жлобіне невядомыя напалі на мясцовага жыхара з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. 32-гадовага Аляксандра моцна збілі, знялі з яго вопратку, парвалі кашулю і футболку. Маладога чалавека абражалі, прычым здымалі ўсё гэта на відэакамеру.

Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

06.05.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” будуць судзіць

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у тым, што ён “распаўсюдзіў заведама ілжывую ганебную выдумку” ў дачыненні да оперупаўнаважанага Крычаўскага РАУС Дзямешкі А. В.

Міліцыя скончыла праверку ў дачыненні да галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”

06.05.2015 Міліцыя скончыла праверку ў дачыненні да галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў”

Крымінальная справа па артыкулу 188 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэсублікі Беларусь (паклёп) на Ігара Барысава заведзена не будзе. Пра заканчэнне міліцэйскай праверкі ў дачыненні да Ігара Барысава паведаміў маёр Уладзмір Казакоў.

Жыхары Мікашэвічаў скаргамі хочуць адвучыць міліцыю ад грубасці

04.05.2015 Жыхары Мікашэвічаў скаргамі хочуць адвучыць міліцыю ад грубасці

Жыхары 10-га мікрараёна звярнуліся у Лунінецкі РАУС са скаргай на нетактоўныя паводзіны супрацоўніка Мікашэвіцкага ГАУС капітана Басманава. Падставай для звароту стаў звычайны побытавы інцыдэнт.

Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)

29.04.2015 Бабруйская міліцыя не рэагуе на неанацысцкія надпісы на будынку апорнага пункту (фота)

У Бабруйску на вуліцы Ракасоўскага ужо доўгі час можна бачыць надпісы з неанацысцкім кодавым лозунгам "14/88" і надпісам "Слава Руси" ў атачэнні падвоеных "маланак" (эмблема СС).

Пад час ператрусу ў Аляксандра Малчанава забралі вінчэсцер і ўкраінскія сімкі

29.04.2015 Пад час ператрусу ў Аляксандра Малчанава забралі вінчэсцер і ўкраінскія сімкі

Прычыну такой пільнай увагі да сябе з боку праваахоўнікаў Аляксандр Малчанаў тлумачыць тым, што раней некалькі знаёмых апыталі супрацоўнікі КДБ наконт ягонага магчымага ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Бабруйск: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксея Жалнова

26.04.2015 Бабруйск: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксея Жалнова

Аляксей Жалноў імкнуўся даказаць, што не наносіў фізічную шкоду супрацоўніку ДАІ, але яго довады не пераканалі Валерыя Калінковіча. "Характар і ступень цяжару нанесеных пацярпеламу цялесных пашкоджанняў у дадзеным канкрэтным выпадку не мае істотнага значэння".

Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойку дазволілі выязджаць з Беларусі

26.04.2015 Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойку дазволілі выязджаць з Беларусі

Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што са Зміцера Палойкі здымаюцца часовыя абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь, накладзеныя рашэннем начальніка КДБ РБ па Брэсцкай вобласці Язерскім В.В. № 753нс ад 18 снежня 2014 года.

Ці былі ў супрацоўнікаў нясвіжскай міліцыі карупцыйныя дзеянні, будуць правяраць паўторна

26.04.2015 Ці былі ў супрацоўнікаў нясвіжскай міліцыі карупцыйныя дзеянні, будуць правяраць паўторна

Супрацоўнік СК паведаміў, што зварот Аляксандра Вайцешыка ў Цэнтральны аппарат СК з’яўляецца абгрунтаваным. Праверка карупцыйных праяваў у дзеяннях супрацоўнікаў Нясвіжскага РАУС, на думку Цэнтральнага апарата СК РБ, праведзена не ў поўным аб’ёме.

Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на супрацоўніка міліцыі

26.04.2015 Выдаўца газеты “Вольны горад” абвінавачваюць у паклёпе на супрацоўніка міліцыі

Пратакол на выдаўца складзены па арт. 9.2. КаАП ("Паклёп"), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Сам Уладзімір Кудраўцаў са складзеным адміністрацыйным пратаколам не пагадзіўся.

Ахоўнік парадку ці "мент"?

22.04.2015 Ахоўнік парадку ці "мент"?

Калі верыць шматлікім апытанням, менш за 40% беларусаў цалкам давяраюць міліцыі. Але ж гэтая структура, якая, здавалася б, выконвае даволі прываблівую функцыю - ахоўваць і абараняць. У чым парадокс?

На праваабаронцу была заведзена справа за зварот у міліцыю (дакумент)

18.04.2015 На праваабаронцу была заведзена справа за зварот у міліцыю (дакумент)

Гэта вынікае з адказа, атрыманага Паўлам Левінавым з Кастрычніцкага РАУС Віцебска. Праваабаронца напісаў заяву з просьбай разабрацца па фактах распаўсюду ў абласным цэнтры савецкіх сцяжкоў. Вынікі праверкі аказаліся, мяцца кажучы, дзіўнымі, гаворыць Левінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства