Навіны на тэму: сілавыя структуры

Тамара Сяргей: я звярнулася ў МУС і Генпракуратуру наконт правакацыі супраць мяне

13.11.2015 Тамара Сяргей: я звярнулася ў МУС і Генпракуратуру наконт правакацыі супраць мяне

Актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыстка Тамара Сяргей накіравала скаргі міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору ў сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі, якія праваабаронца лічыць правакацыйнымі.

Старшыня памежнага камітэту - пра дагляды на мяжы праваабаронцаў: «Спробы палітызаваць дагляды ўяўляюцца формамі аказання ціску на службовых асоб»

10.11.2015 Старшыня памежнага камітэту - пра дагляды на мяжы праваабаронцаў: «Спробы палітызаваць дагляды ўяўляюцца формамі аказання ціску на службовых асоб»

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Сяргей Мальцаў на афіцыйным сайце ДПК даў адказ на звароты грамадзян у межах кампаніі «Спыні бязмежжа на мяжы — падтрымай праваабаронцаў!».

Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку

09.11.2015 Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку

Адзін з затрыманых напачатку года ў клубе “Піраты” ўдзельнік панк-канцэрта Яўген Жураўскі паскардзіўся ў Кастрычніцкі РАУС Мінска на факт адабрання ў яго кампакт-дыскаў, аўдыёкасет і вінілавых кружэлак.

Брэсцкі актывіст Андрэй Кавальчук абскардзіў у Следчым камітэце незаконнае затрыманне і збіццё

06.11.2015 Брэсцкі актывіст Андрэй Кавальчук абскардзіў у Следчым камітэце незаконнае затрыманне і збіццё

Паводле словаў самога актывіста, ён быў затрыманы міліцыянтамі ў ноч на 6 лістапада і збіты, пасля чаго адвезены ў пастарунак, але ніякіх пратаколаў аб правапарушэннях на яго пакуль не складалі.

Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

06.11.2015 Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

Раніцай 5-га лістапада ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава зноў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур, на гэты раз з АБЭП.

Бярозаўскай міліцыі прыйшлося знізіць заяўлены кошт  паслуг па ахове пікету

05.11.2015 Бярозаўскай міліцыі прыйшлося знізіць заяўлены кошт паслуг па ахове пікету

Тамара Шчапёткіна, Таццяна Тарасевіч і Сяржук Русецкі -- арганізатары пікету, які адбыўся 27 ліпеня ў Бярозе, былі выкліканы ў мясцовы РАУС для перазаключэння дамовы на аплату паслуг міліцыі па ахове масавага мерапрыемства.

Сям'ю Дубаносавых хочуць зрабіць неблаганадзейнай?

03.11.2015 Сям'ю Дубаносавых хочуць зрабіць неблаганадзейнай?

У дом Леаніда Дубаносава прыехала цэлая дэлегацыя з Лунінца і Мікашэвіч. Склад дэлегацыі быў вельмі неспадзяваны: участковы інспектар мясцовага ГАУС, 2 дзіцячыя інспектары РАУС, дырэктар дзіцячага прытулка, сацыяльны педагог сш №1, куды ходзяць дзеці Дубаносавых, і супрацоўніцы Лунінецкага раённага аддзела адукацыі.

Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

03.11.2015 Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

Чыноўнік мытнага ведамства не стаў адказваць грамадзянам на пытанні аб законнасці існавання на дзяржаўнай мяжы спісаў грамадзян, якія падлягаюць асабістага дагляду, а адпісаўся ў стылі "а вы тут прычым?»

“Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ

29.10.2015 “Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ

Дзень 29 кастрычнiка называюць чорнаю датай беларускай культуры. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКУС у Менску былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры і прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.

Гомель: абласны суд адмяніў рашэнне раённага, які пакараў буйным штрафам інваліда за канфлікт з міліцыянерам

27.10.2015 Гомель: абласны суд адмяніў рашэнне раённага, які пакараў буйным штрафам інваліда за канфлікт з міліцыянерам

Жыхар Гомеля спадзяецца, што гэтым разам суд аб'ектыўна разгледзіць яго справу, а СК знойдзе парушэнне заканадаўства ў тым, што міліцыянер груба абыходзіўся з інвалідам – не пускаў у прыбіральню, біў яго і закаваў у кайданкі.

МУС прызнаў: бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў па завышаных коштах

25.10.2015 МУС прызнаў: бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў па завышаных коштах

У рахунак на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку Бярозаўскім РАУС даручана ўнесці змены. Такі адказ атрымалі заяўнікі пікета на 27 ліпеня ў Бярозе.

Віцебскія актывісты патрабуюць высветліць, хто знішчыў мемарыяльныя крыжы

18.10.2015 Віцебскія актывісты патрабуюць высветліць, хто знішчыў мемарыяльныя крыжы

5 драўляных крыжоў былі ўсталяваныя ў лесе каля вёскі Хайсы. Паводле ўспамінаў старажылаў, тут у 1937-38 гадах адбываліся "сталінскія расстрэлы", і актывісты ўладкавалі там самаробны мемарыял. У верасні крыжы зніклі.

Міліцыя Гродна не можа ці не хоча разабрацца з паклёпнікамі ў інтэрнэце (дакумент)

16.10.2015 Міліцыя Гродна не можа ці не хоча разабрацца з паклёпнікамі ў інтэрнэце (дакумент)

Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гродна ўрэшце даслала адказ журналісту Андрэю Мялешку на яго заяву, пададзеную некалькі месяцаў таму, на прадмет абароны гонару і годнасці.

Спатрэбілася чатыры месяцы скаргаў, каб УУС Брэсцкага аблвыканкаму прызнала парушэнне закона з боку інспектара ДАІ

15.10.2015 Спатрэбілася чатыры месяцы скаргаў, каб УУС Брэсцкага аблвыканкаму прызнала парушэнне закона з боку інспектара ДАІ

Але ў адказе УУС Брэсцкага аблвыканкама не сказана, які пункт заканадаўства парушыў капітан Галай і не ўдакладняецца, да якой адказнасці ён прыцягнуты.

Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам

15.10.2015 Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам

Вядомы блогер Віктар Нікіценка, якія супрацоўнічае са шматлікімі незалежнымі СМІ, 13 кастрычніка быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі сілавых структур і моцна збіты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства