Навіны на тэму: сілавыя структуры

Ахова суда адмовілася прызнаваць пасведчанне журналіста дакументам

14.12.2016 Ахова суда адмовілася прызнаваць пасведчанне журналіста дакументам

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч хацеў азнаёміцца ​​са спісам судовых пасяджэнняў, прызначаных на 13 снежня, аднак супрацоўнік паста аховы адмовіўся пусціць яго памяшканне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Фермера Мікалая Бяльчука вызвалілі з-пад арышту

12.12.2016 Фермера Мікалая Бяльчука вызвалілі з-пад арышту

12 снежня пасля двух месяцаў арышту фермер з Арлянкі Мікалай Бяльчук выйшаў на волю, паведамляе brestspring.com

«Скрадзеныя дні» ў турэмнай камеры: адкрылася фотавыстава Максіма Сарычава ў Вільні

02.12.2016 «Скрадзеныя дні» ў турэмнай камеры: адкрылася фотавыстава Максіма Сарычава ў Вільні

У Музеі ахвяраў генацыду (Вільня), пры падтрымцы валанцёрскай службы "Вясна", адбылося адкрыццё выставы Максіма Сарычева пад назвай «Скрадзеныя дні» («Stolen days»).

Міліцэйскае бясчынства 2.0: мужчыну білі тварам аб парог на вачах цяжарнай жонкі і дзіцяці

23.11.2016 Міліцэйскае бясчынства 2.0: мужчыну білі тварам аб парог на вачах цяжарнай жонкі і дзіцяці

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" па дапамогу звярнулася Таццяна Г., жонка збітага міліцыяй пры затрыманні Аляксандра Г., якога падазраюць у адкрытым крадзяжы.

9 лістапада - суд над міліцыянтамі-ілжэсведкамі

08.11.2016 9 лістапада - суд над міліцыянтамі-ілжэсведкамі

Суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля распачала грамадзянскую справу па зыску актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні з ілжэсведак, маёра міліцыі Андрэя Лук’янцава, прапаршчыка Ігара Ючко і Міхаіла Аленіча па 1 капейцы.

Суддзя стаў на бок АМАПАўца і асудзіў 17-гадовага хлопца да двух гадоў "хатняй хіміі"

01.11.2016 Суддзя стаў на бок АМАПАўца і асудзіў 17-гадовага хлопца да двух гадоў "хатняй хіміі"

1 лістапада ў 10 гадзін у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска суддзя Валеры Есьман за хвіліну зачытаў рэзулятыўную частку прысуду 17-гадоваму Аляксандру Харуце, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да 30-гадовага супрацоўніка АМАПу Алега Шарко.

Дзмітрый Серада абскарджвае адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

31.10.2016 Дзмітрый Серада абскарджвае адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

Урач-педыятр з Мінска Дзмітрый Серада з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" накіраваў скаргу начальніку ўпраўлення Следчага камітэта на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Гэта наступны крок у спробе прыцягнення да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія 4 жніўня 2016 года ўварваліся ў кватэру Дзмітрыя і яго сям'і, збівалі затрыманага дома і пры дастаўленне яго ў РУУС.

КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу

26.10.2016 КДБ пагражае актывісту Руху «За Свабоду» адлічэннем з каледжу

Адлічэннем з каледжу ў выпадку працягу актыўнага ўдзелу ў Руху «За Свабоду» пагражаў сябру арганізацыі Вадзіму Бабіну супрацоўнік КДБ.

СК не ўгледзеў злачынства ў збіцці Дзмітрыя Серады супрацоўнікамі міліцыі

21.10.2016 СК не ўгледзеў злачынства ў збіцці Дзмітрыя Серады супрацоўнікамі міліцыі

Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ўчынілі гвалтоўнае затрыманне ў кватэры ўрача-педыятара Дзмітрыя Серады ў жніўні гэтага года.

СК узбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Жодзінскай турме Алега Багданава

19.10.2016 СК узбудзіў крымінальную справу па факце смерці ў Жодзінскай турме Алега Багданава

Амаль восем месяцаў спатрэбілася жыхарцы Мінска Марыне Багданавай, каб дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы па факце смерці яе сына Алега ў Жодзінскай турме №8. Раніцай 29 студзеня 2016 года, знаходзячыся ў ізалятары турэмнай бальніцы, Алег Багданаў памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.

У Гомелі адбудзецца суд над міліцыянтамі-лжэсведкамі. Кошт пытання - тры капейкі

18.10.2016 У Гомелі адбудзецца суд над міліцыянтамі-лжэсведкамі. Кошт пытання - тры капейкі

Суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Домненка распачала грамадзянскую справу па зыску актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Няпомняшчых аб спагнанні з лжэсведак па 1 капейцы.

За што міліцыянты не любяць Зміцера Паліенку?

13.10.2016 За што міліцыянты не любяць Зміцера Паліенку?

Самае “кранальнае” прэвентыўнае затрыманне Зміцера Паліенкі адбылося напярэдадні Дня волі 22 сакавіка 2014 года. Захаваўся аудыёзапіс гэта падзеі, на якім добра чуваць, як супрацоўнік міліцыі ўпрошвае актывіста адчыніць дзверы кватэры: «Дима, пожалей меня, открой двери».

Сілавікі сочаць за сацыяльным актывістам Вадзімам Жаромскім

12.09.2016 Сілавікі сочаць за сацыяльным актывістам Вадзімам Жаромскім

Супрацоўнікі сілавых структур у цывильным у Фрунзенскім раёне Мінска другі дзень запар вядуць назіранне за сацыяльным актывістам Вадзімам Жаромскім.

Афіцэры міліцыі ў Гомелі пацярпелі за гістарычны сцяг

11.09.2016 Афіцэры міліцыі ў Гомелі пацярпелі за гістарычны сцяг

Участковыя інспектары міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля лейтэнант Віктар Старавойтаў і ст. лэйтэнант Генадзь Кулажанка па выніках службовай дзейнасці пазбаўлены прэміі за жнівень цалкам.

Актывістаў выклікаюць на допыты сведкамі, а пытаюць пра іх палітычныя погляды

09.09.2016 Актывістаў выклікаюць на допыты сведкамі, а пытаюць пра іх палітычныя погляды

Некалькі актывістаў анархічнага руху выклікалі на допыты ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 339 КК за закідванне фарбай будынку Белтэлерадыёкампаніі і білбордаў з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства