Навіны на тэму: сілавыя структуры
10.04.2020 “Ім проста не ахвота разбірацца з гэтым”. Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку
У актывіста і блогера Мікалая Дзядка ўзялі тлумачэнні у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска. Раней ён напісаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай за тое, што тая давала ілжывыя сведчанні супраць яго на судзе.
09.04.2020 Мікалай Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку
Актывіста і блогера Мікалая Дзядка выклікаюць 10 красавіка для дачы тлумачэнняў у РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска. Раней ён падаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай, якая сведчыла супраць яго на судзе.
09.04.2020 Блогера Пятрухіна цягам тыдня настойліва шукае міліцыя
Берасцейскага блогера, які вядзе youtube-каналы “Народны рэпарцёр” і “Youtube-дэпутаты”, Сяргея Пятрухіна ўжо другі раз за тыдзень шукаюць супрацоўнікі міліцыі. Яны хочуць апытаць яго, але ў межах якой справы – дакладна невядома.
09.04.2020 Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў
Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі.
07.04.2020 "...А не то сядзеш на доўга-доўга. Зразумеў?" Блогеру Андрэю Павуку ізноў пагражаюць
Увечары 3 сакавіка відэаблогеру Андрэю Павуку патэлефанаваў незнаёмец з мабільнага нумара +375333104920, які назваўся Аляксандрам Фарыдавічам. Сувязь абарвалася. Праз тры хвіліны той жа незнаёмец тэлефанаваў ужо з нумара +79677314403 і заявіў, што ён намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Файзулін Аляксандр Фарыдавіч, — паведаміў Андрэй Павук карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.
06.04.2020 Не прайшло і тыдня. Дзмітрыя Паліенку вінавацяць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі”
На пяты дзень з пачатку “хатняй хіміі” Дзмітрыю Паліенку ставяць у віну першае парушэнне рэжыму. Але актывіст і яго жонка сцвярджаюць, што ён нічога не парушаў.
06.04.2020 Пакуты Алеся Чахольскага: 15 сутак арышту, пнеўманія і няўцямныя адказы на скаргі
Пасля адбыцця арышту ў ЦІП у 61-гадовага Алеся Чахольскага было дыягнаставанае запаленне лёгкіх. Ён абскардзіў умовы ўтрымання ў ізалятары ў ГУУС Мінгарвыканкама, але чыноўнікі не хочуць прызнаваць парушэнні з боку супрацоўнікаў установы.
06.04.2020 Магілёў: КДБ цікавіцца дзейнасцю "Новых рэгіёнаў"
У апошнія месяцы спецслужба актыўна прапрацоўвае магілёўскія ініцыятывы.
31.03.2020 Дзмітрый Серада: Чарговая перамога ў судзе паказвае правамоцнасць патрабаванняў да МУС
Следчы камітэт неаднаразова адмаўляў Дзмітрыю Серадзе ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі мужчыну пры затрыманні. Нядаўна суд стаў на бок мінчука і абавязаў СК правесці дадатковую праверку па заяве Дзмітрыя. Але ці будзе вынік?
30.03.2020 "Пракурорскі футбол": скаргу праваабаронцы перанакіравалі і пакінулі без задавальнення
Праваабаронца Аляксей Лойка быў збіты супрацоўнікамі АМАП пры налёце на офіс ПЦ «Вясна» 25 сакавіка 2017 года. Ён неаднаразова звяртаўся ў пракуратуру г. Мінска, у тым ліку на пачатку сакавіка 2020 года са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а таксама на бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.
26.03.2020 Памятаеце блогера Павука? Ён “наехаў” на Дэпартамент аховы МУС і перамог
Вядомы блогер, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі дамогся перагляду ведамаснай інструкцыі Дэпартамента аховы МУС Беларусі, - піша служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
25.03.2020 Шчучынская міліцыя выбачылася перад Мікалаем Салянікам
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго "апазіцыйным жыцці" прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні, піша "Гарадзенская Вясна".
24.03.2020 Позва на Дзень Волі. Навошта міліцыі Барыс Хамайда?
З яго збіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага. Але штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…
18.03.2020 "Табе трэба хадзіць і азірацца", або Як выглядае шлях у ЛПП
У грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна" звярнуўся 24-гадовы жыхар Мінска Ігар Кісялёў. А перад гэтым у яго адбылося судовае пасяджэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў ЛПП. Паспрабуем разам з Ігарам разабрацца і паглядзець, як можа выглядаць працэдура накіравання чалавека ў ЛПП і якія падводныя камяні могуць пры гэтым сустрэцца.
18.03.2020 Разбірацца з незаконным прымяненнем сілы да назіральніка ніхто не збіраецца?
ГУУС Мінгарвыканкама адказала на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі аб неналежным разглядзе службовымі асобамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска раней накіраванага туды звароту.










