Навіны на тэму: сілавыя структуры

27.11.2007 У Полацку чарговае затрыманьне за графіці

Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.

27.11.2007 КДБ супраць «Белсата»

З 10 снежня пачынае сваю дзейнасць першы недзяржаўны тэлеканал для беларусаў – “Белсат”. Гомельскае КДБ спрабуе высветліць, хто з мясцовых журналістаў збіраецца супрацоўнічаць з незалежным тэлебачаннем.

26.11.2007 КДБ забраў «Пагоню» і сімволіку Еўразвяза

Дэмакратычны актывіст Аляксандр Атрошчанкаў звярнуўся ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна з просьбай растлумачыць яму, як праходзіць разгляд яго скаргі на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў, якія наладзілі ператрус у яго кватэры напярэдадні Еўрапейскага Марша.

23.11.2007 Гомель: КДБ дапытваў сябра БАЖ наконт "Белсату"

Сёньня ў Гомелі а 16-й гадзіне супрацоўнікі КДБ гвалтоўна затрымалі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага ў ягонай кватэры.

23.11.2007 КДБ працягвае перасьлед дэімакратычнай моладзі

Актывістцы моладзі БНФ Марыі Рудакоўскай 22 лістапада патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Новік Сяргей Міхайлавіч і прапанаваў сустрэцца, каб паразмаўляць аб яе жыцьці і плянах на будучыню.

КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў у Мазыры

23.11.2007 КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў у Мазыры

Супрацоўнікі КДБ у Мазыры наведваюць школьнікаў і студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 16 лістапада. Яны патрабуюць назваць прозьвішчы арганізатараў акцыі. У той дзень міліцыянты затрымалі дваццаць пяць чалавек на плошчы Леніна, сярод якіх былі 12-гадовыя школьнікі. У затрыманых знайшлі расьцяжку “Не — скасаваньню льготаў!”.

22.11.2007 Актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага выклікаюць у КДБ

Намесьніку кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму сёньня патэлефанаваў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Мужчына назваў сябе і папрасіў Вадзіма Канапацкага як мага хутчэй наведаць установу КДБ з мэтаю "параўмаўляць".

14.11.2007 Беларускае тэлебачаньне рыхтуе новы фільм пра навучаньне ў Польшчы?

Здымачная група ў складзе аператара Васіля Ласенкова і журналісткі Алены Бардзікоўскай у аўторак вырашыла ўзяць інтэрвію ў аднаго са студэнтаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова. Аднак іх манера працаваць выклікала цэлы шэраг пытанняў.

14.11.2007 Вынікі экспертызы Андруся Цянюты :хлопец адэкватны, адпавядае свайму ўзросту…

13 лістапада падчас чарговага допыту ў КДБ Андрусь Цянюта з адвакатам азнаёміліся з вынікамі псыхіятрычнай экспертызы, праведзенай яшчэ паўмесяцы назад.

12.11.2007 У Ваўкавыску КДБ спрабаваў сарваць сход Партыі БНФ

Учора ў Ваўкавыску адбыўся сход Партыі БНФ па вылучэньні дэлегатаў на Зьезд, які заплянаваны на 8-9 сьнежня 2007 году. На сходзе прысутнічалі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, яго намесьнік Алесь Міхалевіч, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Сяргей Мальчык, кіраўнік Ваўкавыскай арганізацыі Мікалай Кавальчук, сябра Ўправы Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна.

КДБ цікавіцца супрацоўнікамі дзіцячых садкоў

08.11.2007 КДБ цікавіцца супрацоўнікамі дзіцячых садкоў

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі зацікавіліся, як бавіць вольны час выхавацелька аднаго з дзіцячых садкоў Рэчыцы. На гэтым тыдні псіхолага Таццяну Ласіцу выклікалі ў КДБ для нефармальнай размовы.

30.10.2007 Ленінскі суд Менску не задаволіў скаргу праваабаронца Алега Воўчака да пракуратуры.

29 кастрычніка пачаўся разгляд скаргі праваабаронцы Алега Волчака на дзеяньні пракуратуры, якая адмовілася расьсьледаваць ягонае зьбіцьцё падчас мінулай прэзыдэнцкай кампаніі. Сёньня судзьдзя Ігар Германовіч абвесьціў рашэньне - ён стаў на бок пракуратуры Ленінскага раёну.

29.10.2007 Паўла Севярынца дапыталі ў крымінальнай справе аб забойстве таксіста

У пракуратуру Савецкага раёну Менску палітык Павел Cевярынец быў выкліканы на допыт па крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікала адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.

24.10.2007 За пракуратуру адказаў КДБ

На скаргу ў пракуратуру выдаўца маланакладнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава адпісаўся КДБ. У сваім лісце ў Крычаўскую міжраённую пракуратуру сп. Кудраўцаў патрабаваў вярнуць адабраныя 28 верасня міліцыянтамі наклады 36 і 37 нумароў “Вольнага горада” і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія вінаватыя ў незаконым, на яго думку, адабранні. На што начальнік падраздзялення УКДБ Магілёўскай вобласці А.П.Гарусаў адказаў загадкава.

24.10.2007 Студэнт Зьміцер Падрэза з Мядзеля выклікалі на допыт у КДБ

Супрацоўнікі камітэту бяспекі распытвалі Зміцера пра Рух “За Свабоду”, ці знаёмы ён з Аляксандрам Мілінкевічам, пра людзей з яго тэлефоннай кніжкі ў мабільніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства