Навіны на тэму: сілавыя структуры

Актывіста Алеся Зарэмбюка цкуе КДБ

12.03.2008 Актывіста Алеся Зарэмбюка цкуе КДБ

Учора мастоўскага актывіста руху "За Свабоду" Алеся Зарамбюка цягам двух з паловай гадзінаў трымалі ва ўпраўленьні КДБ па Гарадзенскай вобласьці.

Журналістцы Савушкінай параілі адзначаць «Дзень спецслужбаў»

10.03.2008 Журналістцы Савушкінай параілі адзначаць «Дзень спецслужбаў»

Незалежнай журналістцы, сябры ГА «БАЖ» Марыі Савушкінай 7 сакавіка зноў патэлефанаваў супрацоўнік «дэпартаменту добрых спраў КДБ», гэтым разам — на хатні тэлефон. Ананім сказаў, што тэлефануе павіншаваць са святам. Калі журналістка адказала, што не святкуе 8 сакавіка, невядомы параіў ёй адзначаць «Дзень спецслужбаў».

10.03.2008 КДБ нарэшце зацікавіўся РНЕшнікамі

Днямі ва Ўпраўленне КДБ Віцебскай вобласьці былі выкліканыя Ўладзімер Базан, рэдактар незарэгістраванага выдання «Курьер из Витебска», і Барыс Хамайда, адзіны ў горадзе распаўсюднік недзяржаўнай прэсы.

07.03.2008 КДБ працуе на газету ”Шлях Перамогі”, ці газета ”Шлях Перамогі” на КДБ

Нядаўна Вялейку наведаў прафесар Лёнданскага універсітэту Майк Джэмпсан. Па просьбе рэдактара газеты ”Шлях Перамогі” Марыі Кузаўкінай ён пагадзіўся даць інтэрв’ю. На сустрэчу рэдактар прывяла пад відам практыканта кадравага супрацоўніка КДБ. А было усё так…

05.03.2008 Ператрус у Бабруйску

У другой палове дня 5 сакавіка да праваабаронцы Ігара Ходзькі завітала дэпутацыя ў складзе мясцовага ўчастковага, прадстаўніка міністэрства па надзвычайных сітуацыях і невядомага чалавека ў цывільным.

28.02.2008 Як рэгіянальныя чэкісты вярбуюць маладых

Магіляўчанін Алесь Паплыка,сябра БСДП, ўдзельнік намётавага лагеру на Кастрычнікай плошчы ў 2006 годзе, распавядае пра свае сустрэчы з супрацоўнікам КДБ.

27.02.2008 Суд адмовіў Зьмітру Бародку ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па факту зьнішчэньня сьцягоў Еўразьвязу

Дэмакратычны актывіст з Барысава Зьміцер Бародка атрымаў вызначэньне суду Партызанскага раёну Менску на сваю іскавую заяву, у якой прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перад правядзеньнем Еўрапейскага маршу правялі незаконны вобыск, канфіскавалі 96 сьцягоў Еўразьвязу і потым зьнішчылі.

25.02.2008 «Дэпартамент добрых спраў КДБ» цікавіцца журналістамі

Cябру ГА «БАЖ» Марыю Савушкіну настойліва выклікае па тэлефоне на сустрэчу невядомы, які называе сябе супрацоўнікам «дэпартаменту добрых спраў КДБ».

21.02.2008 Грамадзкага лідэра Гарадзеншчыны выклікалі ў КДБ

Эдвард Дмухоўскі сёння наведаў паводле позвы абласную ўправу Камітэта дзяржаўнай бяспекі, дзе атрымаў папярэджанне аб недапушчальнасьці дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

19.02.2008 Гродзенскі КДБ шляхам шантажу і запалохвання ажыццяўляе ціск на сябра руху “За Свабоду” Эдварда Дмухоўскага.

Мясцовыя чэкісты праз тэлефон спрабуюць запрасіць грамадскага актывіста на сустрэчу, спасылаючыся на існаванне тэлефоннага права.

13.02.2008 У Гомеле затрыманы кіраўнік мясцовай арганізацыі АГП Уладзімір Кацора

Апоўдні 13 лютага ў офісе Гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. Міліцыянеры шукалі незаконна вырабленыя ўлеткі, у якіх распавядаецца пра тое, што днямі мясцовыя ўлады забаранілі сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

12.02.2008 Прадпрымальніка М.Чарнавуса выклікаюць у міліцыю

Актывіста прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю.

06.02.2008 Ператрус у кватэры актывісткі «Маладога Фронту» К.Салаўёвай

Супрацоўнікі Полацкага КДБ у гэтыя хвіліны праводзяць ператрус у кватэры актывісткі «Маладога Фронту» Кацярыны Салаўёвай. Ператрус праходзіць у рамках распачатай супраць яе крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».

05.02.2008 У Маладэчна “прачнулася” КДБ

Сёньня, 5 лютага ў Маладэчанскі аддзел КДБ быў выкліканы на "гутарку" мясцовы грамадзкі актывіст Генадзь Фарыно. Выклік ня быў аформлены павесткай, але малады чалавек вымушаны быў пайсьці, бо пачаўся ціск на працы і на сваякоў. Супрацоўнік КДБ, які назваўся Сяргеем Аксючыцам, дапытваўся пра дзейнасьць аргкамітэту БХД ды цікавіўся асобамі П. Севярынца і А.Шэіна.

04.02.2008 Працягваецца ціск на маладафронтаўку Алену Макарэвіч

Тыдзень назад актывістку менскага Маладога Фронту Алену Макарэвіч выклікалі на размову ў КДБ, дзе прапаноўвалі спыніць грамадзка-палітычную дзейнасьць, а таксама пагражалі ўзбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы. Гэты перасьлед працягваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства