Навіны на тэму: сілавыя структуры

Таемны ператрус на магілёўскім “Коле Сяброў” (Дадаліся фота)

27.03.2008 Таемны ператрус на магілёўскім “Коле Сяброў” (Дадаліся фота)

У доме грамадзянскіх ініцыятыў у Магілёве (“Кола сяброў”) заблакаваліся кэдэбоўцы і нікога не ўпускаюць у памяшканьне. Раней яны перадалі патрабаваньне прадаставіць ключы ад сэйфаў, прыгразіўшы, што з дома нікога не выпусьцяць. Ключы прывезлі, але міліцыянты нават не адкрылі дзвярэй, а патрабавалі ўкінуць іх праз вакно. Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, які знаходзіцца побач, супрацоўнікі міліцыі непакояцца, каб іх не сфатаграфавалі, таму ўсе перамовы праводзяць праз дзверы.

27.03.2008 Бабруйскія кэдэбісты пагражаюць штурмам кватэры Андрэя Шобіна

Супрацоўнікі КДБ разам з камунальшчыкамі рыхтуюцца узламаць дзверы у кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна. Ягоны пад’езд заблакаваны машынай КДБ. Шобіна абвінавачваюць у працы на Белсат. Як паведаміў Андрэй Шобін, ён гатовы да любога развіцця падзей.

27.03.2008 Масавая канфіскацыя аргтэхнікі і кампутараў у Гародні і Менску

У Горадні ў памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.

27.03.2008 “Трасуць” офісы грамадскіх аб’яднаньняў

Услед за незалежнымі журналістамі ператрусы пачалі праводзіць у офісах грамадскіх арганізацый і партый. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у Гародні зараз адбываюцца ператрусы ў офісе Партыі БНФ і грамадскага аб’яднаньня “Пагоня” Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што КДБ ачапіла дом грамадскіх ініцыятыў “Кола сяброў”.

27.03.2008 Бабруйск і Магілёў: ператрусы ў журналістаў

Пад’езд незалежнага журналіста з Бабруйску Андрэя Шобіна заблакаваны машынай КДБ. Яго абвінавачваюць у працы на Белсат. Аднак Андрэя знайсці пакуль ня могуць. У міліцыі ёсць ордэр, падпісаны мінскім пракурорам Сістэмны блок сканфіскаваны пад час ператрусу у сябра БАЖА з Магілёва Генадзя Судніка. Сам ён на волі.

27.03.2008 Ператрус на кватэрах віцебскіх журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага

У Віцебску супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус на кватэрах мясцовых журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага. Яны супрацоўнічаюць з Радыё “Свабода”, "Еўрарадыё" і інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.

27.03.2008 Спецслужбы прэсуюць журналістаў па ўсёй Беларусі

Заблакаваны офіс “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Сайт не аднаўляецца. Зараз ідзе ператрус на кватэры, дзе жыве супрацоўнік "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы Барыс Гарэцкі. Быў затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік. Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў. На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.

Затрыманы Барыс Гарэцкі

27.03.2008 Затрыманы Барыс Гарэцкі

Сёньня зраніцы каля офіса “Радыё Рацыя” быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Зараз ягоны сотавы тэлефон адключаны. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. Нагадаем, што ў 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе. Як паведамляюць незалежныя СМІ, зараз на офісе кэдэбоўцы праводзяць ператрус.

27.03.2008 Зараз ідзе ператрус на менскім офісе "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Відаць, адзін з затрыманых ужо ёсьць, і гэбісты ўжо ў офісе.

25.03.2008 Алесь Каліта, Франак Вячорка і Мікіта Красноў пасьля допыту адпушчаныя на волю

Моладзевыя актывісты былі дапытаныя ў сьледчым камітэце ГУУС МІнгарвыканкаму ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня.

25.03.2008 Мікіта Красноў і Алесь Каліта дапытваюцца ў сьледчым камітэце ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Сапёраў

Моладзевыя актывісты дапытваюцца ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня. Там жа дагэтуль знаходзіцца Франак Вячорка, якога ўжо дапыталі, аднак не адпускаюць.

24.03.2008 Кэдэбісты штурмуюць кватэру моладзевага актывіста Зьміцера Ясевіча

У гэта час, як толькі што паведаміў актывіст Маладога Фронту, Зьміцер Ясевіч, у яго кватэру спрабуюць прайсьці супрацоўнікі КДБ і байцы спэцназу. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зараз спрабуюць адчыніць дзьверы, ня маючы на гэта аніякіх афіцыйных дазволаў.

Аляксей Лапіцкі ў цэнтры ўвагі перапранутых супрацоўнікаў міліцыі

24.03.2008 Аляксей Лапіцкі ў цэнтры ўвагі перапранутых супрацоўнікаў міліцыі

21 сакавіка а палове на 9-ую раніцы ў кватэру праваабронцы й сябра Сойму Партыі БНФ у Жодзіне Аляксея Лапіцкага настойліва пастукаў невядомы ў чорнай куртцы, і паведаміў, што ён - зь міліцыі і хоча проста празмаўляць з Аляксеем Лапіцкім.

21.03.2008 Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў

Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў Участковы міліцыянт і трое людзей у цывільным заявілі, што прыйшлі нібыта для разьбіраньня па заяве суседзяў, якія скардзяцца на шум. Аднак іхнюю ўвагу адразу прыцягнулі газэты і каляндарыкі, выдадзеныя да 90-х угодкаў БНР.

На старшыню суполкі Моладзі БНФ з Рэчыцы ціснуць праз бацькоў

20.03.2008 На старшыню суполкі Моладзі БНФ з Рэчыцы ціснуць праз бацькоў

19 сакавіка на працу да маці Ігара Міхалеўскага, старшыні Рэчыцкай суполкі Моладзі БНФ, прыходзіў супрацоўнік КДБ, які пужаў жанчыну штрафамі ў дачыненьні да сына і, нават, пакараньнямі ў выглядзе адміністратыўнага арышту, калі хлапец ня спыніць сваю дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства