Навіны на тэму: сілавыя структуры

08.05.2008 Гродзенскіх апазіцыянераў пераследуюць за Lombard

Гродзенскія міліцыянеры пераследуюць намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Віктара Сазонава і старшыню абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна. 7 траўня маёр міліцыі Пётр Ленец па тэлефоне прапанаваў грамадскім актывістам з’явіцца ў Ленінскі РАУС дзеля дачы нейкіх тлумачэнняў.

08.05.2008 Пракуратура падтрымлівае дзеяньні КДБ у дачыненьні да незалежных журналістаў

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці не выявіла парушэнняў заканадаўства у дзеяннях асобаў, што праводзілі ператрус у кватэры сябра БАЖ Анатоля Гатоўчыца і забралі яго працоўныя прылады. Што да вяртання журналісту забраных рэчаў рашэнне будзе прымаць «орган, які вядзе крымінальны працэс».

08.05.2008 КДБ перасьледуе рэдактара незалежнага выданьня

Загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы спадар Кандратоўскі атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў галоўнага рэдактара адзінага незалежнага выдання на Гродзеншчыне «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука і яго блізкіх.

08.05.2008 КДБ працягвае цікавіцца актывістамі

Моладзевую актывістку, навучэнку трэцяга курсу магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Кацярыну Юрчанкову наведаў падчас заняткаў супрацоўнік КДБ.

30.04.2008 Спецслужбы працягваюць цікавіцца дзейнасьцю "Маладога Фронту"

Гомельскі дарожна-будаўнічы каледж, у якім навучаецца актывіст мясцовага Маладога Фронту Жуковіч Кірыл, наведалі супрацоўнікі КДБ.

30.04.2008 У Гомелі на КДБ выклікалі міліцыю

Гомельскі актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю пасля адмовы супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці даць яму кнігу скаргаў.

25.04.2008 Бабруйскі праваахоўны рэйд

У рэгіёнах міліцыянты выяўляюць патэнцыйных удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху"

21.04.2008 БАЖ атрымаў адказ з пракуратуры

Пракуратура г. Мінска лічыць, што ператрусы ў кватэрах незалежных журналістаў 27 і 28 сакавіка «былі праведзеныя абгрунтавана і ў адпаведнасці з законам». Пра гэта паведамляецца ў лісце з пракуратуры, які ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» днямі атрымала ў адказ на свае звароты.

21.04.2008 У Гародні яшчэ адзін выклік у КДБ

Яшчэ адзін гарадзенскі актывіст – Уладзімір Ларын – быў выкліканы на гэтым тыдні ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. Па словах сябра партыі АГП ён атрымаў папярэджаньне, што ў разе далейшага ўдзелу ў дзейнасьці апазіцыі, на яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 342 артыкулу Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак).

17.04.2008 Чарговая “прафілактыка”, КДБ зноў цісьне на моладзь

Моладзевая актывістка з Гародні Хрысьціна Марчук 16 красавіка была выклікана ва Упраўленьне КДБ па Гарадзенскай вобласьці. У позве, якую прынесьлі на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы, не пазначалася, у якасьці каго выклікаюць студэнтку ў гэтую дзяржаўную ўстанову. Позву ёй перадаў дэкан факультэту. У КДБ дзяўчына знаходзілася дзве гадзіны.

16.04.2008 Чарговая “прафілактыка” гарадзенскіх спецслужбоўцаў

Дзьве гадзіны пратрымалі ў Гарадзенскім КДБ 16 красавіка моладзевую актывістку Хрысьціну Марчук. На пачатку размовы супрацоўнікі КДБ катэгарычна адмовіліся назваць свае прозьвішчы і пасады, на што дзяўчына адказала, што не будзе ў такім разе даваць аніякіх афіцыйных тлумачэньняў.

16.04.2008 КДБ працягвае ціск на дэмакратычную моладзь

Моладзевая актывістка з Гародні Хрысьціна Марчук сёньня, 16 красавіка, выкліканая ва Упраўленьне КДБ па Гарадзенскай вобласьці. У позве, якую прынесьлі на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, не было пазначана, у якасьці каго выклікаецца студэнтка ў гэтую дзяржаўную ўстанову. Позву ёй перадаў дэкан факультэту. З трох гадзін дня дзяўчына знаходзіцца ў КДБ.

15.04.2008 Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць віцебскіх міліцыянтаў

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб ініцыяваць крымінальную справу супраць віцебскіх міліцыянтаў за непраўдзівыя сьведчаньні. Але пракуратура адмовіла праваабаронцу, які трапіў пад суд па абвінавачаньнях, выкладзеных у міліцэйскіх пратаколах.

15.04.2008 У Гомелі працягваюць дапытваць удзельнікаў гістарычнай экскурсіі

Журналістка Таццяна Бублікава і праваабаронца Анатоль Паплаўны былі дапытаныя 14 красавіка ў Навабеліцкім РАУС Гомеля наконт удзелу ў гістарычнай экскурсіі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР.

15.04.2008 КДБ “капае” пад “Малады фронт”

У панядзелак, 14 красавіка, актывістцы незарэгістраванага “Маладога Фронту” з Гародні Хрысьціне Марчук тэлефанавалі з абласнога адзьдзела КДБ і папрасілі прыйсьці на размову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства