Навіны на тэму: сілавыя структуры

Спецслужбы актывізуюць дзеяньні па вярбоўцы студэнтаў

20.06.2008 Спецслужбы актывізуюць дзеяньні па вярбоўцы студэнтаў

2008 год для студэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніса Лясуна пачаўся не зусім звычайна. 21 студзеня, пад час заняткаў, яго выклікалі ў дэканат для размовы з … супрацоўнікам КДБ. Аператыўнік шляхам пагроз і запалохваньня спрабаваў прымусіць студэнта-актывіста паведаміць інфармацыю пра ягоныя паездкі за мяжу, схіліць да супрацы. Сустрэўшы рашучую і катэгарычную адмову ён сыйшоў ні з чым. Аднак, хутчэй за ўсё, інфармацыя пра дзейнасьць і адукацыйныя паездкі студэнта, збіралася гэтым ведамствам увесь наступны час.

КДБ “лечыць” Алеся Каліту

18.06.2008 КДБ “лечыць” Алеся Каліту

Ваенныя дактары не могуць канчаткова паверыць у дыягназ, які паставілі кіраўніку Моладзі БНФ Алесю Каліце. У пятніцу ў Магілёўскім абласным шпіталі маладзёну пацвердзілі наяўнасць артэрыяльнай гіпертэнзіі. Аднак у ваенкамаце вырашылі падстрахавацца і накіравалі Каліту на яшчэ адно абследаванне – у Рэспубліканскі ваенны шпіталь.

16.06.2008 Яшчэ аднаго актывіста дапыталі ў віцебскім КДБ

Па справе “лістоў ад РНЕ” на допыт у абласную ўправу КДБ сёньня выклікалі сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку.

12.06.2008 Міліцыянты зьбівалі моладзевых актывістаў

Падчас музычнага фэсту “Beatles назаўсёды”, што праходзіў у суботу ў Лагойску, некалькі маладых людзей узьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі. Празь некалькі хвілін разьюшаны АМАП уварваўся ў натоўп за нацыянальнымі сьцягамі, зьбіваючы пры гэтым юнакоў, сярод якіх быў актывіст Менскага Маладога Фронту Вадзім Ханяўка.

12.06.2008 Затрыманы Аляксандар Атрошчанкаў

Супрацоўнікі КДБ арыштавалі грамадзкага актывіста Аляксандра Атрошчанкава. Па зьвестках ягонай жонкі Дар'і, яго выклікалі ў КДБ па факту канфіскацыі ў Атрошчанкавых летась аргтэхнікі.

11.06.2008 Чарговы допыт у Віцебскім КДБ

9 чэрвеня віцебскага актывіста Яна Таўпыгу дапытвалі ў Віцебскай абласной управе КДБ больш за чатыры гадзіны. Сёньня сьледчы ізноў паклікаў яго на допыт па справе “лістоў ад “РНЕ”.

10.06.2008 Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты

Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”. 20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу.

03.06.2008 Новыя допыты ў віцебскім КДБ

У абласную ўправу КДБ сёньня выклікалі актывістку Алену Залескую. Праз тэлефон яе запрасілі зьявіцца да сьледчага ў справе “лістоў ад “РНЕ”.

30.05.2008 Праваабаронцу Леаніда Свеціка дапыталі ў КДБ

У абласную управу КДБ па Віцебскай вобласьці сёньня былі выкліканыя на допыт рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца Леанід Сьвецік. Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

29.05.2008 Супрацоўнікі КДБ забралі ў сябра Партыі БНФ грошы

28 траўня ў Менску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы старшыня брэсцкай абласной суполкі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі. Актывіста даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

КДБ пераследуе беларускіх праваабаронцаў

26.05.2008 КДБ пераследуе беларускіх праваабаронцаў

У пятніцу, 23 траўня 2008 году на кватэру да вядомага віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка нечакана ўламіліся тры супрацоўнікі КДБ з загадзя падрыхтаванымі панятымі. Гаспадару кватэры яны прад’явілі пастанову пракуратуры аб узбуджэньні крымінальнай справы па арт. 130.1 Крымінальнага кодэксу РБ (распальваньне міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасьці). Згодна пастановы, Леанід Сьвецік зьяўляецца сьведкам па факце пагрозаў да некаторых грамадзянаў з боку мясцовага РНЕ.

Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў

22.05.2008 Спецслужбы ізноў “трасуць” маладафронтаўцаў

Маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова і Вадзіма Ханяўку, якія знаходзіліся на прыватнай кватэры падчас ператрусу адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятленьня асобаў. Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.

Міліцыянты цікавяцца творчасьцю Марачкіна

14.05.2008 Міліцыянты цікавяцца творчасьцю Марачкіна

13 траўня мастака Аляксея Марачкіна выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

12.05.2008 Выезд для моладзі за мяжу забаронены

Супрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак.

08.05.2008 Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу

Студэнт 1 курсу факультэту Гісторыі Беларусі і культурнай антрапалогіі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту Алег Гурбіч прыехаў з Вільні ў Менск на сьвяты, аднак выехаць назад ня здолеў. Памежнікі зьнялі яго з цягніка без тлумачэньня прычынаў і 5 гадзінаў прымусілі чакаць, пасьля чаго адправілі ў Менск для далейшага высьвятленьня абставінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства