Навіны на тэму: сілавыя структуры

10.07.2008 Улады лічаць МФ радыкальнай моладзевай групоўкай

У сераду ў Баранавіцкі РАЎС для дачы тлумачэньняў па выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня быў выкліканы моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня.

10.07.2008 Затрыманы Антон Койпіш

Пасьля правядзеньня ператрусу на кватэры 20-гадовага моладзевага актывіста, асуджанага па крымінальнай справе за ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі сістэмны блок кампутара, самога Антона Койпіша даставілі ў сьледчы аддзел МУС на Сапёраў. Пра гэта паведаміў бацька моладзевага актывіста.

10.07.2008 Алесю Ясюк закавалі ў кайданкі дома

Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Алеся Ясюк паведаміла Радыё Свабода, што да яе ў кватэру ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і людзі у цывільным, яны пачалі ператрус.

09.07.2008 Міліцыя Гомелю далей выклікае апазыцыянэраў “на размовы”

У Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомелю, апрача прыхільніка стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага, адмысловай позвай выклікалі й моладзевую актывістку Марыю Тульжанкову.

09.07.2008 Магілёўскае КДБ дапытала актывіста БНФ

Магілёўскае КДБ выклікала Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Менску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту.

09.07.2008 У Мінску працягваюцца затрыманні

У сувязі з расследаваннем абставінаў выбуху ў Мінску затрыманыя два актывісты апазіцыі — Міраслаў Лазоўскі і Ігар Корсак. Пра гэта БелаПАН паведаміла жонка Лазоўскага, намеснік старшыні рады грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская.

09.07.2008 КДБ падазрае былога апазыцыянэра ў выбуху 4 ліпеня

Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак. Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла Радыё Свабода, што 3 ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А 9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома.

09.07.2008 Насту Азарку таксама правяраюць на «выбух»

Лідэрку нясьвіскай філіі Маладога Фронту Настасьсю Азарку 8 ліпеня выклікалі ў мясцовы адзьдзел КДБ на гутарку наконт выбуху ў Менску.

08.07.2008 Па Беларусі ідуць арышты і ператрусы

Хваля ператрусаў і выклікаў у міліцыю пракацілася гэтымі днямі па краіне. Грамадзкіх актывістаў дапытваюць па справе менскага выбуху 4 ліпеня.

08.07.2008 Гомельскі апазіцыянер правучыў следчых

Гомельскі актывіст аргкамітэта БХД Кастусь Жукоўскі, нягледзячы на позву, не пайшоў сёння ў міліцыю на допыт звязаны“з вядомымі падзеямі”. Пра прычыны такога рашэння ён распавёў карэспандэнту ПАГОНІў тэлефоннай размове.

08.07.2008 Ад братоў Шылаў патрабуюць тлумачэньняў, а на кватэры Шыдлоўскай - ператрус

Пяці салігорскім актывістам апазыцыі патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі даць тлумачэньне, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня, ці быў зь іх нехта ў Менску.

08.07.2008 У рэгіёнах дапытваюць актывістаў адносна выбуху ў сталіцы

Гомельскага актывіста аргкамітэта БХД Кастуся Жукоўскага выклікаюць на допыт адносна выбуха ў Менску ўноч з 3 на 4 ліпеня. Як паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”, 7 ліпеня актывіст па тэлефоне быў “запрошаны на размову” ў міліцыю старэйшым лейтэнантам Ключэвым Аляксандрам Мікалаевічам. Жукоўскі адмовіўся ад запрашэньня, запатрабаваўшы афіцыйнай позвы.

07.07.2008 Алеся Ясюк заявіла, што яе катавалі ў міліцыі

Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі Алеся Ясюк заявіла Свабодзе пра катаваньні з боку менскай міліцыі. Алеся Ясюк распавяла, што ўчора яе затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС знайшлі ў яе сумцы некалькі налепак з надпісам “Байкот”.

25.06.2008 Алесь Чыгір супраць бабруйскай міліцыі

Сёньня актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Чыгір даў тлумачэньні сьледчаму службы ўласнай бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў па факце зьняволеньня ў ноч з 29 на 30 траўня.

25.06.2008 КДБ працягвае запалохваць студэнтаў

Актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Алесь Галавач паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнік КДБ патрабаваў ад яго інфармацыю ў кабінэце дэканату. За адмову ён пагражаў студэнту адлічэньнем зь Беларускага ўнівэрсытэту культуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства