Навіны на тэму: сілавыя структуры

16.02.2009 26 ператрусаў у Ваўкавыску

Як паведамляе ў сваім блогу гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, колькасць ператрусаў, якія былі праведзены ў мінулую нядзелю ў Ваўкавыску ў межах так званай «справы Аўтуховіча» значна перавышае лічбы, раней агучаныя ў прэсе. Ёсць інфармацыі, што ўсяго праведзена было 26 ператрусаў. Трэслі ўсіх, хто меў хоць нейкую сутычнасць з Мікалаем Аўтуховічам.

Інтэрнэт на службе спэцслужбаў

11.02.2009 Інтэрнэт на службе спэцслужбаў

Выпадкі, калі супрацоўнікі спэцслужбаў шукаюць патэнцыйных агентаў у інтэрнэце, сталі нярэдкай зьявай. Супрацоўнікі КДБ запрашаюць студэнтаў у дэканаты і кажуць, што прасачылі іх віртуальныя кантакты. Яны патрабуюць супрацоўнічаць, пагражаючы адлічэньнем з вучобы. Правайдэры цьвердзяць, што ў беларускіх умовах сачыць за віртуальнымі кантактамі ня цяжка.

КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў

11.02.2009 КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў

Чэкісты прапанавалі 'супрацоўніцтва' гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак.

09.02.2009 Ператрусы і арышты ў Ваўкавыску

8 лютага ў Ваўкавыску затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегу па бізнэсе Уладзіміра Асіпенку. Ператрусы адбыліся яшчэ прынамсі ў трох сем'ях, звязаных з рухам апазіцыі.

03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”

Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.

29.01.2009 Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на допыт

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Дзьякаву выклікаюць у РУУС Цэнтральнага раёна.

27.01.2009 КДБ перашкаджае БХД у рэгістрацыі

Заснавальнікамі партыі “Беларускя Хрысьціянскя Дэмакратыя” у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэньні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць сьпіс больш як з 1000 чалавек. У той жа час КДБ спрабуе запалохваць патэнцыйных заснавальнікаў партыі.

26.01.2009 Актывіста Руху выклікаюць у КДБ

Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца лічыць выклік незаконным і з'яўляцца на гутарку ў мясцовае аддзяленне Камітэта дзяржбяспекі без позвы не намераны.

20.01.2009 КДБ вербуе праз vkontakte.ru

19 студзеня два супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць студэнта першакурсніка БДУІРа Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналогіі».

15.01.2009 КДБ чытаў макулатуру 9 месяцаў

Асіповіцкаму грамадзкаму актывісту Ігару Сімбірову міліцыянты вярнулі канфіскаваныя яшчэ 28 сакавіка газэты. Актывіст быў адным з пацярпелых ад масавых ператрусаў, якія адбываліся па ўсёй Беларусі пры канцы сакавіка мінулага году.

20.12.2008 Гомельскія актывісты правялі акцыю "У будучыню - без КДБ"

У Гомелі 19 снежня актывісты стваранай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і арганізацыі "Малады фронт", правялі інфармацыйную акцыю "У будучыню — без КДБ", прымеркаваную да "Дня працаўніка дзяржбяспекі", які афіцыйна адзначаецца 20 снежня.

16.12.2008 Супрацоўнікі КДБ шантажаюць маці актывіста

Супрацоўнікі КДБ пагражалі маці маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча адлічэньнем яе сына з унівэрсытэту, калі яна ня выступіць па тэлеканале БТ.

11.12.2008 Апазыцыянэраў не выпускаюць ва Ўкраіну

На памежным пераходзе “Макраны”, што на беларуска-ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), сёньня зазнаюць праблемы сябры беларускай апазыцыі.

10.12.2008 КДБ папярэджвае ліцэістаў

Васемнаццацігадовых актывістаў Сяргея Сьвірыдава і Артура Зайцава 9 снежня наведаў супрацоўнік камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

01.12.2008 Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну

Як паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча, ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову аб арэндзе залі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства