Навіны на тэму: сілавыя структуры

КДБ працягвае цкаванне старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча

06.10.2009 КДБ працягвае цкаванне старшыні Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча

Наступным крокам па цкаваньні старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дакшевіча пасьля трансьляцыі па беларускім тэлебачаньні скандальнага фільма "Малады Фронт. Кіднэпінг" стаў распаўсюд партрэтаў моладзевага лідэра.

"Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)

16.09.2009 "Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)

Пад час мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска было затрымана больш за дваццаць чалавек. Пры затрыманьні і пазьней супрацоўнікі міліцыі моцна зьбівалі дэманстрантаў. Найбольш пацярпеў Мікалай Статкевіч.

Сьпецслужбы стануць першымі чытачамі новага раману Паўла Севярынца

14.09.2009 Сьпецслужбы стануць першымі чытачамі новага раману Паўла Севярынца

Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіраваў твор.

10.09.2009 Міліцыя перашкаджала журналістам выконваць прафесійныя абавязкі

9 верасня супрацоўнікі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска перашкаджалі журналістам асвятляць акцыю пратэсту некаторых дэмакратычных арганізацый, якія выступалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад — 2009» і ўводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

Зверствы віцебскіх міліцыянтаў

07.09.2009 Зверствы віцебскіх міліцыянтаў

Алег Сурган выступіў з хадайніцтвам аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў віцебскай міліцыі, якія катавалі яго. 3 верасня Алег Сурган быў затрыманы на прыпынку грамадскага транспарту, насупраць якога вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

04.09.2009 Катаванні ў РАУС: Апазіцыянера падвешвалі за кайданкі да кратаў

У пастарунку міліцыі віцебскага апазіцыйнага актывіста Алега Сургана катавалі за бел-чырвона-белы сцяг.

Касю Галіцкую звольнілі з працы  з падачы КДБ?

02.09.2009 Касю Галіцкую звольнілі з працы з падачы КДБ?

Актывістку руху “Маладая Беларусь” Касю Галіцкую звольнілі з працы. Яна паведаміла, што ў офіс кампаніі днямі завітаў палкоўнік КДБ і прымусіў кіраўніка звольніць з працы актывістку “Маладой Беларусі”.

Спецназы Беларусі

18.08.2009 Спецназы Беларусі

Амаль кожны ведае, што ёсць спецназ ва Уруччы, Мар’інай Горцы, Мінску, ёсць групы «Альфа» і «Алмаз». Аднак мала хто ведае, чым адрозніваюцца паміж сабой гэтыя структуры, хто імі кіруе, што ўваходзіць у іх функцыі. НН прапануе кароткі агляд асноўных беларускіх спецпадраздзяленняў.

КДБ не хоча тлумачыць Яну Роману прычыну папярэджання

11.08.2009 КДБ не хоча тлумачыць Яну Роману прычыну папярэджання

Кіраўнік Упраўленння КДБ па Гарадзенскай вобласці Ігар Сяргеенка адмаўляецца тлумачыць прычыны вынясення афіцыйнага папярэджання журналісту Радыё Рацыя Яну Роману, а дзеянні сваіх падначаленых лічыць законнымі.

Жодзінскія міліцыянты абяцаліся правесці экспертызу друкаваных матэрыялаў БХД

06.08.2009 Жодзінскія міліцыянты абяцаліся правесці экспертызу друкаваных матэрыялаў БХД

5 жніўня, пасля ператрусу, Паўла Красоўскага даставілі ў жодзінскі РАУС, дзе склалі пратакол адміністратыўнага затрымання. У яго ўзялі пісьмовае тлумачэнне свайго дачынення да кватэры, дзе праводзіўся ператрус, а таксама да матэрыялаў, што былі знойдзеныя на кватэры.

Ператрус на кватэры сябра БХД

05.08.2009 Ператрус на кватэры сябра БХД

На кватэры жодзінскага сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юр’я Жылко пачаўся ператрус.

КДБ працягвае пераслед «маладафронтаўцаў”

04.08.2009 КДБ працягвае пераслед «маладафронтаўцаў”

Днямі супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі наведалі маці актывісткі Валі Лясновай, сяброўкі "Маладога Фронту".

Міліцыянты правялі ператрус у кватэры пінскага актывіста

23.07.2009 Міліцыянты правялі ператрус у кватэры пінскага актывіста

Міліцыянты канфіскавалі ў Канстанціна Чувака перапіску з чыноўнікамі, судамі, палітычную літаратуру, дыскі.

15.07.2009 Прысуды з абмежаваннем волі маладым антыфашыстам

Суд Маскоўскага раёна горада Брэста пакараў трох маладых людзей, якія нібыта ўчынілі бойку ў аўтобусе. Прадстаўнікі Хельсінкскага камітэта ў Брэсце кажуць: справа курыравалася КДБ.

Міліцыя разагнала летнік “Правага альянсу”

06.07.2009 Міліцыя разагнала летнік “Правага альянсу”

Лягер быў арганізаваны непадалёк ад мястэчка Бобр Крупскага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства