Навіны на тэму: сілавыя структуры

Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі

22.02.2010 Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі

Ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму сёньня выклікалі журналіста, рэдактара сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргея Серабро.

Міліцыя правяла вобшук працоўнага месца Марыны Коктыш

17.02.2010 Міліцыя правяла вобшук працоўнага месца Марыны Коктыш

Прыкладна а 12.30 сёння ў ГА «БАЖ» паступіла інфармацыя пра ператрус на працоўным месцы сябры «Беларускай асацыяцыя журналістаў», намесніцы галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марыны Коктыш.

Ператрус у “Народнай волі” (дапаўняецца)

17.02.2010 Ператрус у “Народнай волі” (дапаўняецца)

У рэдакцыі газеты “Народная воля” адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміла Cвятлана Калінкіна праз інтэрнет. Прычыны ператрусу пакуль невядомыя.

17.02.2010 БАЖ дамагаецца ад МУС адказу наконт перашкодаў журналістам

У панядзелак, 15 лютага, ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала чарговы ліст міністру ўнутраных спраў РБ Анатолю Куляшову.

Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

16.02.2010 Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

Журналістам, якія асвятлялі ход вулічнай Акцыі салідарнасці ў Мінску ўвечары 16 кастрычніка, зноў перашкаджалі працаваць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Андрэя Пачобута папярэдзілі міліцыянты

10.02.2010 Андрэя Пачобута папярэдзілі міліцыянты

У 13:20 у памяшканьне фірмы “Палёніка” ўвайшлі два супрацоўнікі міліцыі, зь імі быў відэаапэратар. Яны папярэдзілі старшыню Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з А.Борыс) Андрэя Пачобута, што актывісты арганізацыі нібыта рыхтуюць несанкцыянаваную акцыю.

Журналістам зноў не давалі працаваць на Кастрычніцкай плошчы

09.02.2010 Журналістам зноў не давалі працаваць на Кастрычніцкай плошчы

Увечары 8 лютага журналістам, якія асвятлялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, зноў груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі. Перашкоды чынілі ўжо апрабаваным раней спосабам невядомыя людзі ў цывільным, якія шчыльным колам захіналі дэманстрантаў ад журналістаў і закрывалі рукамі камеры аператараў.

Дом польскі ў Івянцы занялі міліцыянты

08.02.2010 Дом польскі ў Івянцы занялі міліцыянты

Унутры яшчэ застаюцца некалькі сябраў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. На вуліцы таксама міліцэйскія патрулі. Пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут — старшыня Галоўнай рады СПБ.

КДБ імітуе пагрозу дзяржаве

02.02.2010 КДБ імітуе пагрозу дзяржаве

Выклікамі ў КДБ і доўгімі размовамі у адным з кабінетаў гэтай установы скончылася для маладых берасцейцаў Уладзіміра Раганава і Яраслава Галоўчанка святкаванне Нараджэння Хрыстова ў Заходніх краінах.

За незаконную адсідку– 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі

02.02.2010 За незаконную адсідку– 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі

Столькі грошай суд Фрунзенскага раёну Менска пастанавіў выплаціць Леаніду Тарасенку, які быў кінуты ў месцы пазбаўленьня волі з-за памылак беларускага сьледзтва й суду.

Куляшоў: Журналісты самі правакуюць міліцыянтаў на грубасьць

28.01.2010 Куляшоў: Журналісты самі правакуюць міліцыянтаў на грубасьць

Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі.

Сяргею Серабру вярнулі аргтэхніку, забраную падчас ператрусу

27.01.2010 Сяргею Серабру вярнулі аргтэхніку, забраную падчас ператрусу

У журналіста і рэдактара сайту “Народныя навіны Віцебску” міліцыянты забралі фотаапарат і два сыстэмныя блёкі кампутараў. Гаспадару вярнулі маёмасьць толькі пасьля скаргі ў пракуратуру.

Ператрус на кватэры журналіста Сяргея Серабро

13.01.2010 Ператрус на кватэры журналіста Сяргея Серабро

Міліцыя праводзіць вобшук у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт старонкі «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро.

Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча

11.01.2010 Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча

Міліцыя й пракуратура пакінулі без рэакцыі скаргі старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча аб выкраданьні й вывазе ў лес 5 сьнежня.

Першамайскі РУУС часткова прызнаў сваю віну перад журналістам. Дэпартамент аховы МУС - не

06.01.2010 Першамайскі РУУС часткова прызнаў сваю віну перад журналістам. Дэпартамент аховы МУС - не

Супрацоўнікі Першамайскага РУУС часткова прызналі парушэнні, дапушчаныя міліцыянтамі ў дачыненні да затрыманага 29 кастрычніка 2009 года журналіста Уладзімір Грыдзіна. А вось Першамайскі аддзел Дэпартамента аховы МУС лічыць, што яго супрацоўнікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з законам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства