Навіны на тэму: сілавыя структуры

20.03.2010 Міністр унутраных спраў не будзе сустракацца з кіраўніцтвам ГА «БАЖ»

Анатоль Куляшоў не бачыць неабходнасці сустракацца з прадстаўнікамі журналісцкай арганізацыі, паколькі «ўзаемадзеянне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і журналістаў рэгламентавана законам РБ «Аб сродках масавай інфармацыі».

Натальля Радзіна зьвярнулася ў пракуратуру

17.03.2010 Натальля Радзіна зьвярнулася ў пракуратуру

Сёньня пасьля тэрмінова скліканай прэс-канферэнцыі з нагоды павальных ператрусаў і канфіскацый оргтэхнікі ў незалежных журналістаў рэдактарка сайту Хартыі-97 Натальля Радзіна зьвярнулася са скаргай у пракуратуру на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

16 сакавіка: хроніка ператрусаў

17.03.2010 16 сакавіка: хроніка ператрусаў

16 сакавіка ў другой палове дня каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур уварвалася ў офіс сайта Хартыі'97. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці. Сканфіскаваная тэхніка. У дачыненьні да рэдактара сайта Наталлі Радзінай быў учынены гвалт.

Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў

16.03.2010 Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў

Адразу некалькі ператрусаў адбылося ўвечары 16 сакавіка ў працоўных памяшканнях і прыватных кватэрах беларускіх журналістаў.

16.03.2010 Ператрусы ў Менску санкцыявала пракуратура Гомельскай вобласці

На офісе «Хартыі'97» у гэтыя хвіліны праводзіцца ператрус. Каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур запакоўваюць носьбіты інфармацыі і іншую камп’ютарную тэхніку. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны Пракурорам Гомальскай вобласці. Гэта дазваляе меркаваць, што гэтыя дзеянні праходзяць у межах справы аб паклёпе, вядомай як “паляўнічая справа”.

10.03.2010 Жыхар Слуцка апынуўся ў рэанімацыі пасля збіцця міліцыяй

У ізалятары часовага ўтрымання Слуцка ледзь не памёр чалавек. Міліцыянты кажуць, што затрыманы зваліўся з лесвіцы, але характар траўмаў сведчыць пра іншае.

Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча

09.03.2010 Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча

Спынена крымінальная справа па выкраданьню напярэдадні прэзэнтацыі кааліцыі "Новае пакаленьне" Зьмітра Дашкевіча. Старшыня Маладога Фронту атрымаў адказ ад міліцыянтаў, якія вялі сьледзтва па выкраданьню.

Спэцслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных апэратараў

05.03.2010 Спэцслужбы атрымалі доступ да базаў мабільных апэратараў

Парадак узаемадзеяньня апэратараў электрасувязі зь сілавымі структурамі зацьверджаны ўказам А.Лукашэнкі № 129.

Як паводзіць сябе, калі да вас «завіталі» супрацоўнікі следчых органаў?

05.03.2010 Як паводзіць сябе, калі да вас «завіталі» супрацоўнікі следчых органаў?

Парады журналістам на гэты конт дае юрыст, намеснік старшыні РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» Гары Паганяйла.

Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі

04.03.2010 Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі

Вядомую беларускую журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава дапыталі па так званай «паляўнічай справе»

04.03.2010 КДБ дапытала актывістку МФ

3 сакавіка маладафронтаўку Касю Далідовіч у дэканаце дапытваў супрацоўнік КДБ. Чэкіст спрабаваў выпытваць інфармацыю адносна акцыі ў Дзень Сьвятога Валянціна й падрыхтоўцы да яе.

Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў

03.03.2010 Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў

1 сакавіка шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна склала скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якія 26 лютага правялі ператрус у яе прыватнай кватэры. 2 сакавіка скаргу накіравалі ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска. І сама журналістка, і юрысты, з якімі яна раілася, мяркуюць, што ператрус быў здзейснены з шэрагам парушэнняў: візіцёры не назвалі сябе, ператрус праводзілі адразу некалькі асобаў, журналістцы не далі патэлефанаваць і загадалі адразу ж адключыць усе тэлефоны...

КДБ завёў крымінальную справу на актывістку БХД з Бабруйску

03.03.2010 КДБ завёў крымінальную справу на актывістку БХД з Бабруйску

КДБ выканаў сваю пагрозу супраць актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйска, студэнткі Вольгі С’янавай за адмову супрацоўнічаць з ворганамі.

У кватэры шэф-рэдактара “Народнай волі” зрабілі ператрус

01.03.2010 У кватэры шэф-рэдактара “Народнай волі” зрабілі ператрус

26 лютага ўвечары быў праведзены ператрус на кватэры шэф-рэдактара газэты “Народная воля” Сьвятланы Калінкінай.

25.02.2010 За салідарнасць з Саюзам палякаў у міліцыю

Напярэдадні прыезда у Менск дэлегацыі з Еўрапарламанту павесткаю ў Ленінскі РАУС Берасця выклікана адна з падпісаўшых Акт Салідарнасці з Незалежным Саюзам Палякаў Беларусі – доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства