Навіны на тэму: сілавыя структуры

22.12.2010 Каманду Міхалевіча вызываюць на допыты ў КДБ

Сёння Кастусю Лукашову і Ігару Драко патэлефанавалі і запрасілі ў якасці сведкаў на допыты ў КБД

22.12.2010 Рыгор Кастусёў ідзе на допыт у камітэт дзяржбяспекі

Экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў у гэтыя хвіліны разам з адвакатам ідзе на допыт у КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.

22.12.2010 Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ

Аляксандр Арэстовіч, давераная асоба Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый.

21.12.2010 Алег Корбан таксама ў ізалятары КДБ

Сябра АГП Алег Корбан знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ягоным бацькам паведамілі ў тэлефоннай размове супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопец затрыманы на тры дні.

Міліцыянты ўварваліся ў кватэру да моладзевых актывістаў

19.12.2010 Міліцыянты ўварваліся ў кватэру да моладзевых актывістаў

У Менску ў кватэру на вуліцы Пушкіна (5-238), дзе знаходзіліся пяцёра моладзевых актывістаў - Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Маціюк Аксана, Чарвінская Марыя і Яўген Іванюк, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Сувязі з імі зараз няма.

Міліцыянты спрабуюць трапіць у кватэру да моладзевых актывістаў

19.12.2010 Міліцыянты спрабуюць трапіць у кватэру да моладзевых актывістаў

У Менску на вуліцы Пушкіна (5-238) заблакаваныя пяцёра моладзевых актывістаў. Супрацоўнікі міліцыі ўжо на працягу гадзіны спрабуюць зайсці ў кватэру, дзе знаходзяцца Стасюк Ян, Аляксандра Літвінчук, Маціюк Аксана, Чарвінская Марыя і Яўген Іванюк.

17.12.2010 ГА «БАЖ» - міліцыі: Не чапайце журналістаў!

Напярэдадні дня галасавання ГА «БАЖ» вырашыла нагадаць міліцыі пра права журналістаў прысутнічаць на вулічных акцыях, у тым ліку несанкцыянаваных.

14.12.2010 Актывістка атрымала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

Міліцыя адмаўляецца далей разглядаць справу аб прабітых колах машыны актывісткі горадзенскага МФ Вольгі Багданкевіч. Такі фінал у серыі пагрозаў і запужванняў.

01.12.2010 З нагоды ператрусу Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру

Прадпрымальнік і журналіст Сяргей Балыкін зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды ператрусу ў ягонай кватэры. У заяве ён паведамляе факты неправамоцных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі ператрус і заяўляе пра парушэньне сваіх канстутыцыйных правоў.

29.11.2010 Юрыст Сяргей Балыкін будзе пісаць скаргу па факце ператрусу

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыст Сяргей Балыкін мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі ў яго ператрус.

25.11.2010 Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць

Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць праблемамі на вучобе й працы за магчымы ўдзел у перадвыбарчых акцыях у Менску.

16.11.2010 Зьмітра Пармона выклікаюць у КДБ

15 лістапада у 15:00 сябру Партыі і Моладзі БНФ Зьмітру Пармону патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, опэрупаўнаважаным Дудко Дзянісам Уладзіміравічам. Ён паведаміў Зьмітру Пармону, што яму неабходна 16 лістапада ў 9:30 зьявіцца ў КДБ па адрасе завулак Казлова, 6а для размовы "наконт аднаго знаёмага".

15.11.2010 Актывісту "Маладой Беларусі" падкінулі наркотыкі?

На днях дадому да актывіста "Маладой Беларусі" Андрэя Кузьмінскага прыйшлі прадстаўнікі польскай паліцыі і двое следчых з Мінску. Яны паведамілі, што супраць Андрэя ўзбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў гандлі наркотыкамі. Зараз беларускі бок дамагаецца экстрадыцыі Андрэя Кузьмінскага, які ў гэты час пражывае ў Польшчы, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

04.11.2010 Украінскія міліцыянты ламаюць дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера

У Кіеве праваахоўнікі праваахоўнікі спрабуць узламаць уваходныя дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера Аляксандра Цынкевіча, які з'яўляецца акрэдытаваным журналістам газеты "Народная Воля". Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт proUA.

“Хрыстос забаронены” на экспертызе ў КДБ

29.10.2010 “Хрыстос забаронены” на экспертызе ў КДБ

Ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці дакументальна-публіцыстычны фільм, зняты сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Аляксеем Шэінам, накіраваны Ашмянскай мытняй, пра што аўтар фільма даведаўся ўчора з афіцыйнага ліста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства