Навіны на тэму: сілавыя структуры

25.12.2010 Ператрусы ў офісах працягваюцца

Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

25.12.2010 У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаздымач

Ператрус у праваабаронцы з Маладэчна Алеся Капуцкага праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.293 КК РБ.

24.12.2010 Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы

24 снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска Мікалаем Куліком, пасля чаго Сяргея Луканіна даставілі ў КДБ для дачы паказанняў па крымінальная справе.

24.12.2010 У Смаргоні забралі на допыт Шульжыцкага

У Смаргоні міліцыя забрала з дому актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Шульжыцкага, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва.

24.12.2010 З офіса Дзмітрыя Уса забралі ўсю тэхніку і выбарчую дакументацыю

Тры гадзіны працягваўся ператрус на офісе выдавецкага прадпрыемства "Трывіюм", дырэктарам якога з'яўляецца Дзмітрый Ус.

Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»

24.12.2010 Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»

24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай інфармацыі.

24.12.2010 Ператрус у офісе Дзмітрыя Вуса

Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус у офісе экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Дзмітрыя Вуса. Сам былы кандыдат знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

24.12.2010 Ператрус у кватэры юрыста "Новага жыцьця" Сяргея Луканіна.

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё" Сяргея Луканіна.

24.12.2010 Палітолага Святлану Навумаву выклікалі ў КДБ

Вядомага палітолага Святлану Навумаву сёння па тэлефоне выклікалі ў КДБ. Пра гэта яна паведаміла Еўрарадыё, адзначыўшы, што мусіць там быць а 14-й гадзіне.

Больш за тры гадзіны Касю Сцяпанаву  ўтрымлівалі у КДБ Астравецкага раёну (дапоўнена)

24.12.2010 Больш за тры гадзіны Касю Сцяпанаву ўтрымлівалі у КДБ Астравецкага раёну (дапоўнена)

Студэнтку 3 курса факультэта журналістыкі ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёньня зьнялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, адвезлі ва ўпраўленне КДБ па Астравецкаму раёну на допыт. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Ёй было адмоўлена ў прысутнасьці на допыце грамадскага абаронцы. У КДБ яна ўтрымлівалася больш за тры гадзіны. Зараз яна на волі

24.12.2010 Ператрус у кватэры Аляксандра Фядуты

У кватэры даверанай асобы Ўладзімера Някляева Аляксандра Фядуты правялі ператрус. Пра гэта паведаміла жонка палітоляга.

23.12.2010 У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус

Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

23.12.2010 Сілавыя ведамствы Беларусі гатовыя да другой хвалі арыштаў удзельнікаў мітынгу ў Менску

ГУУС Менгарвыканкама фактычна папярэдзіла ўдзельнікам мітынгу 19 снежня 2010 г на плошчы Незалежнасці аб тым, каб яны падрыхтаваліся да магчымых арыштаў.

Яшчэ адзін падазраваны – Дзмітрый Ус

22.12.2010 Яшчэ адзін падазраваны – Дзмітрый Ус

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус таксама праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.

22.12.2010 Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку і адмаўляецца даваць паказаньні

Пра гэта "Свабодзе" паведамілі аднапартыйцы экс-кандыдата на прэзыдэнта з "Народнай грамады" са спасылкай на яго адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства