Навіны на тэму: сілавыя структуры

29.12.2010 Ператрус у «Нашай Ніве» і яе рэдактара: шукалі відэа з Плошчы

Прыкладна ў 18.50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра, што месціцца на вуліцы Казлова, 7 у кватэры 101, пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. У кватэры таксама быў Андрэй Расінскі. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць.

29.12.2010 Камп’ютар, мабільны і флэшкі канфіскавалі ў Міхася Башуры

28 снежня, а 14-й гадзіне на кватэру да літаратара і выдаўца Міхася Башуры прыйшлі супрацоўнікі КДБ. ома была толькі 10-гадовая дачка Башураў, якая невядомым людзям дзверы не адчыніла. З працы тэрмінова прыехала жонка Міхася Башуры.

29.12.2010 У кватэры лідэра «Правага альянсу» адбываецца ператрус

У гэты час у кватэры лідэра арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава праходзіць ператрус. Калі ён пачаўся, моладзевы лідэр знаходзіўся па-за межамі кватэры.

28.12.2010 Давераных асабаў кандыдата Саннікава выклікаюць у КДБ

Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя і Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

У Гродна выклікаюць у КДБ Аляксандру Васілевіч і Уладзіміра Хільмановіча

28.12.2010 У Гродна выклікаюць у КДБ Аляксандру Васілевіч і Уладзіміра Хільмановіча

Моладзевай актывістцы АГП з Гродна Аляксандры Васілевіч сёння патэлефанавалі і запрасілі на размову ў мясцовае УКДБ адносна падзей 19 снежня ў Менску. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які атрымаў аналагічнае запрашэнне.

28.12.2010 На кватэры Лябедзькі пачаўся ператрус

Пра ператрус "Свабодзе" паведаміла намесьніца старшыні выканкаму Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аксана Крышчановіч.

28.12.2010 У Аляксандра Лукашэвіча шукалі сьляды падрыўной дзейнасьці

Супрацоўнікі КДБ ўвечары 27 сьнежня прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

27.12.2010 На допыты ў КДБ выклікаюць моладзевых актывістаў

27 снежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка.

27.12.2010 Ператрус у хаце Зьмітра Бандарэнкі

На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сваякі арыштаванага.

27.12.2010 Сярэдзіча выклікаюць у КДБ

Галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікаюць на допыт у КДБ. Пра гэта ён паведаміў сёння БелаПАН, спаслаўшыся на тэлефанаванне чалавека, які прадставіўся следчым КДБ. Як адзначыў Сярэдзіч, яму паведамілі, што выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі. Па якой справе, не патлумачылі. Іосіф Паўлавіч адмовіўся ад сустрэчы сёння, бо заняты працай над чарговым нумарам. У адказ суразмоўца паведаміў, што прынясе позву заўтра да 10 гадзіны ў рэдакцыю.

27.12.2010 Вольга Някляева: Мне дагэтуль не пацвердзілі, што муж знаходзіцца ў КДБ

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева ў панядзелак наведала Генпракуратуру і КДБ, але пра лёс мужа ёй зноў нічога не паведамілі.

Працягваецца паляваньне на актывістаў (аднаўляецца)

27.12.2010 Працягваецца паляваньне на актывістаў (аднаўляецца)

Актывістку “Еўрапейскай Беларусі Вераніку Лазоўскую выклікаюць у КДБ на допыт 28 снежня ў якасці сведкі. Позву ёй перадалі праз суседзяў. Позвы таксама ўручаныя сябру АГП Аляксандру Сцепаненка і актывістцы кампаніі “Гавары праўду” Вользе Бурневіч на 27 і 29 снежня адпаведна.

26.12.2010 А.Воўчак: Рэпрэсіўны "бульдозер" ужо губляе арыенціры

За подпісам пракурора горада Мінска Куліка Алегу Воўчаку было прад'яўлена пастанова аб правядзенні вобшуку ў сувязі з тым, што "Прававая дапамога насельніцтву", якую ён узначальвае, мела дачыненне да масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня.

Начны ператрус на “Белсаце”

26.12.2010 Начны ператрус на “Белсаце”

Сёння ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

Вобыскі на Каляды

26.12.2010 Вобыскі на Каляды

На кватэрах дэмакратычных актывістаў 25 снежня праводзіліся вобыскі. Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства