Навіны на тэму: сілавыя структуры

03.01.2011 Гомельскіх актывістаў пачалі выклікаць у КДБ

Давераную асобу кандыдата Мікалая Статкевіча па Гомелі Юрыя Захаранку выклікаюць у КДБ.

03.01.2011 Андрэй Дзмітрыеў на волі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

03.01.2011 Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву

Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынаў рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму.

03.01.2011 Рымашэўскага адпусцілі

Уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.

Праведзены ператрус у Юлі Дарашкевіч. Яе мужа забралі ў КДБ

31.12.2010 Праведзены ператрус у Юлі Дарашкевіч. Яе мужа забралі ў КДБ

Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ прыйшлі да фотажурналісткі Юлі Дарашкевіч і правялі на кватэры ператрус у межах узбуджанай па падзях 19 снежня крымінальнай справы. Канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Яе мужа Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.

30.12.2010 На кватэры Андрэя Кіма прайшоў ператрус

Праведзены ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андрэя Кіма. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі цягам гадзіны канфіскоўвалі ў яго цвёрды дыск кампутара, а таксама шэраг носьбітаў інфармацыі – флэшкі, кампакт-дыскі.

У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус

30.12.2010 У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус

Невядомыя асобы ў 20.30 сталі ламіцца ў кватэру журналісткі Кацярыны Ткачэнкі. Пра гэта ГА "БАЖ" паведаміў прадстаўнік тэлеканала "Белсат" у Беларусі Міхась Янчук.

30.12.2010 У Дзмітрыева трэці вобшук. Цяпер на дачы бацькоў

Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.

30.12.2010 КДБ працягвае ператрусы

У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.

30.12.2010 Мілінкевіча выклікаюць у КДБ

Лідэру Руху «За Свабоду» прынеслі позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца ў КДБ для правядзення следчых дзеянняў 2 студзеня (нядзеля) а 9 гадзіне.

30.12.2010 Ператрус у Андрэя Кіма

Зараз адбываецца ператрус на кватэры (вул. Прытыцкага, 124–56) моладзевага актывіста Андрэя Кіма.

30.12.2010 У кватэрах нацыянал-бальшавікоў у Мінску пачаліся ператрусы

На дадзены момант праходзіць ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе.

30.12.2010 У Магілёве й Бабруйску дапыталі ў КДБ васьмярых актывістаў

29 сьнежня цягам дня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапыталі як сьведкаў васьмярых сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Паводле актывістаў, сьледчыя тлумачылі допыты расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб масавых беспарадках і несанкцыянаваных мерапрыемствах, што адбыліся ў Менску 19 сьнежня.

29.12.2010 У Магілёве й Бабруйску дапыталі ў КДБ васьмярых актывістаў

29 сьнежня цягам дня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапыталі як сьведкаў васьмярых сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Паводле актывістаў, сьледчыя тлумачылі допыты расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб масавых беспарадках і несанкцыянаваных мерапрыемствах, што адбыліся ў Менску 19 сьнежня.

29.12.2010 У Гродне ў КДБ дапыталі А.Васілевіч і У.Хільмановіча

Каля трох гадзінаў працягваўся допыт выконваючай абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і кампаніі "Гавары праўду" Аляксандры Васілевіч у будынку ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці адносна яе прысутнасці ў Мінску на Плошчы 19 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства