Навіны на тэму: сілавыя структуры

15.01.2011 Чэкістаў цікавяць носьбіты інфармацыі, паэзія Някляева і дапаможнікі прадпрымальнікам

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху “За свабоду”, дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты “Сильные новости”, супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

У Магілёве ператрус на кватэры ў Зміцера Салаўёва (абноўлена)

15.01.2011 У Магілёве ператрус на кватэры ў Зміцера Салаўёва (абноўлена)

Цягам паўтары гадзіны ператрус у Зміцера Салаўёва праводзілі следчыя КДБ Алег Махуноў і Антон Ромскі. У выніку з кватэры забралі два бел-чырвона-белыя сцягі, сістэмны блок кампутара, фотакамеру і касету з запісам падзеяў на плошчы 19 снежня, флэш-картку.

14 студзеня: хроніка допытаў і ператрусаў (аднаўляецца)

14.01.2011 14 студзеня: хроніка допытаў і ператрусаў (аднаўляецца)

16-20. Адбываецца ператрус у гомельскім абласным аддзяленні Руху «За Свабоду». Кіраўнік офіса, Пётр Кузняцоў, затрыманы. Зараз ён знаходзіцца ў Рэчыцкім РАУС.

14.01.2011 Кватэру журналісткі «Белсата» абшукалі ў адсутнасць гаспадароў?

Дзверы мінскай кватэры на вуліцы Янкі Купалы, дзе прапісаная журналістка незалежнага тэлеканала «Белсат» Кацярына Ткачэнка, маюць сляды ўскрыцця. Яны пашкоджаныя так, што адамкнуць іх, каб трапіць усярэдзіну, гаспадарам пакуль не ўдаецца.

14.01.2011 Прайшоў ператрус у віцебскай актывісткі Алены Фаміной

У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у «сьведкі масавых беспарадкаў у Менску».

Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

13.01.2011 Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

Мікалаеў Андрэй быў затрыманы ўвечары 11 студзеня дома. Супрацоўнікі КДБ правялі дома ў Андрэя і яго жонкі ператрус, забралі сістэмны блок кампутара, фотаапарат, дыскі, а яго самога адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

13.01.2011 Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ

І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.

13.01.2011 Чарняўку павезьлі ў КДБ на допыт

У выніку ператрусу ў журналісткі “Белсату” Ірыны Чарняўка, які завяршыўся ў 16-15, былі канфіскаваныя сістэмны блок кампутара ды некалькі дыскаў. Ірыну павезлі на допыт у КДБ. Яна паспела перадаць праваабаронцам, што мажліва гэта па справе Алеся Міхалевіча.

13.01.2011 Ператрус у актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова

Актывіст з райцэнтру Гарадок пасьпеў паведаміць толькі тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтаю правесьці ператрус. Спадар Аўтухоў зьбіраў подпісы за вылучэньне Уладзімера Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а потым прысутнічаў на некалькіх сустрэчах з кандыдатам.

Тацяна Севярынец патрабуе прыцягнуць да адказнасьці следчага КГБ і іншых асобаў, вінаватых у парушэньні яе правоў

13.01.2011 Тацяна Севярынец патрабуе прыцягнуць да адказнасьці следчага КГБ і іншых асобаў, вінаватых у парушэньні яе правоў

Маці зьняволенага палітыка Тацяна Севярынец падрыхтавала скаргу на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Яна пратэстуе супраць яе затрыманьня 12 студзеня і незаконнага адняцця асабістага пашпарту.

13.01.2011 Рэдактара «Новага Часу» дапыталі ў РУУС

Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці.

13.01.2011 У міліцыю выклікаюць жонку музыкі Алеся Таболіча

Жонку музыкі Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікаюць у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч.

Ператрус у Ірыны Чарняўка

13.01.2011 Ператрус у Ірыны Чарняўка

Пачаўся ператрус у тэлежурналісткі Ірына Чарняўка. Ператрус праводзіцца па месцы жыхарства яе сястры на Партызанскім праспекце ў Менску. Падрабязнасьці высвятляюцца.

13.01.2011 Што рабіць, калі патрабуюць падпіску пра неразгалошваньне?

Сотні актывістаў пасьля допытаў у КДБ, ператрусаў далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Ці абавязаныя яны былі даваць такую падпіску? Што пагражае за яе парушэньне? Як паводзіць сябе, калі патрабуюць даць такую падпіску? Тлумачэньні дае юрыст, прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла.

13.01.2011 КДБ апытвае маладых людзей у Мазыры

Некалькі маладафронтаўцаў з Мазыра былі запрошаныя на допыт у КДБ па тэлефоне. Але, як паведаміў mfront.net адзін зь іх, Амяльчук Сяргей, хлопцы запатрабавалі пісьмовых позваў, аформленых у адпаведнасьці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства